Заданні. Прыгожы арол і горад Арол; вулканічная лава і драўляная лава; вечны мір і мястэчка Мір; сталы чалавек і паставіць сталы

1. Вызначце від амонімаў.

Прыгожы арол і горад Арол; вулканічная лава і драўляная лава; вечны мір і мястэчка Мір; сталы чалавек і паставіць сталы, горка мне і чыгуначная горка; везці грузы і весці дзяцей у тэатр; зайсці ў сталовую і сталовая лыжка; даць гасцінец і шырокі гасцінец; музычная арфа і арфа для ачысткі зерня.

Складзіце словазлучэнні з кожным словам, вызначце тып кожнай пары.

Журавель, пара, кампанія, слаць, колас, тры, пусціць, пяро, каса, рабочы.

3. Суаднясіце:

1.Дзядзькава каса – каса дзяўчыны а) метанімія

2.Выехаць на трасу і трасу за плечы б) сінекдаха

3.Смачны расольнік і смачная каўбаса в) амографы

4.Чэмпіён па боксе і лячэбны бокс г) метанімія

5.Шкодныя краты і жалезныя краты д)лексічныя амонімы

6.Вера ў чалавека і дачка Вера е) адназначныя словы

7.хвост яшчаркі і хвост калоны ж) амафоны

8.У лясах водзіцца заяц, воўк, ліса з) амаформы

Сінонімы

Сінонімы — словы адной часціны мовы, розныя па гучанні і напісанні, але якія маюць аднолькавае або вельмі блізкае лексічнае значэнне: журба – туга, сум, смутак; цень – засень. Яны служаць для павышэння выразнасці мовы, дазваляюць пазбягаць яе аднастайнасці.

Заданні

1. Падбярыце да кожнага слова групу сінонімаў. Падкрэсліце дамінанту.

Сумна, лес, сябар, рэпарацыя, слой, рэчыва, абманваць, удалы, вінтоўка.

Ці правільна падабраны сінонімы да кожнага рада? Абгрунтуйце свой адказ.

1) Дзіда – піка – кап'ё;

2) Сябраваць– таварышаваць – варагаваць – калегаваць;

3) Шаша – дарога – аўтамагістраль – аўтастрада – аўтабан;

4) Мяцеліца – завея – замець – мітусня – завіруха;

5) Ахоўнік – вартаўнік – вахцёр – каравульны – стораж.

Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Выпішыце словы, да якіх можна падабраць сінонімы.

Признаком устойчивой экологической системы является стабильность определенных характеристик. Так, например, экологически устойчивая система Земля имеет постоянную массу и постоянную среднюю температуру. Под экологической катастрофой следует понимать переход системы из одного устойчивого состояния в другое. Например, повышение средней температуры Земли может привести к таянию полярных льдов, опустыниванию почв, вымиранию определенных видов фауны и флоры. Тем не менее, Земля, как элемент Солнечной системы, скорее всего, останется такой же стабильной, как и ранее. Экологические катастрофы могут иметь различные уровни – от локальных (гибель леса, осушение моря) до глобальных (в масштабах Земли, Солнечной системы, Галактики и даже Вселенной) (часопіс “Экалагічны веснік”).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: