Пазаабрадавыя песні

Пазаабрадавыя песні падзяляюцца на бытавыя і сацыяльныя, гумарыстычна-жартоўныя і сатырычныя песні, а таксама на малыя лірычныя жанры – прыпеўкі.

Сярод БЫТАВЫХ песень вылучаюцца любоўныя, сямейныя, сіроцкія, удовіныя, прымацкія, элегічныя творы, звязаныя з пазаабрадавай сферай жыцця чалавека. Кожная з тэматычных разнавіднасцей песень мае свае характарыстыкі, таму іх магчыма распазнаць і правільна вызначыць.

Любоўныя песні (песні пра каханне) прысвечаны тэме кахання – шчаслівага, нешчаслівага, ідэальнага і г. д. У цэнтры твораў – лірычны герой (дзяўчына ці хлопец), яго эмацыянальна афарбаваныя роздумы, пачуцці і перажыванні. Формай іх перадачы, як правіла, з’яўляюцца маналагічныя споведзі-прызнанні, споведзі-скаргі, дыялогі. Важны момант у перадачы псіхалагічнай карціны любоўнага перажывання належыць пейзажным замалёўкам.

У сямейных песнях распрацоўваюцца тэмы сямейнага дэспатызму і жаночай долі. Асноўныя матывы – сум па роднай хаце і бацьках (праз успаміны і звароты да братоў і родных), скаргі, слёзы і праклёны прыгнечанай нявесткі, папрокі зяцю ад цешчы, нараканні на мужа-п’яніцу і г. д. Сустракаюцца, хоць і рэдка, песні, дзе гаворыцца аб добрым і чулым свёкры і, наадварот, скаргі дачкі на бацькоў, якія аддалі замуж далёка ад дому. Асобную групу складаюць песні-аповеды пра ўзаемаадносіны жонкі і мужа, жыццё з нялюбым (нялюбай) ці старым мужам, нявернасць мужа (радзей – жонкі) і г. д. Названыя творы ў большасці сваёй спявалі жанчыны.

Сіроцкія і ўдовіныя песні прысвечаны тэме няшчаснага, складанага лёсу дзяцей і ўдавы пасля страты бацькоў і мужа. Для іх характэрны матывы скаргаў на долю, слёз, пакут у перадачы шчымлівага болю, зварот да памерлых, долі, Бога (Гасподзь Бог навучае сірату, як і дзе знайсці сваю мамку, і г. д.). Форма арганізацыі твора, як правіла, аповедна-дыялагічная.

Прымацкія песні алюстростваюць сямейныя жаночыя песні, з той толькі розніцай, што ў іх жаліцца на свой лёс прымак, які жыве ў хаце жонкі. Часам сярод прымацкіх песень сустракаюцца творы жартоўна-гумарыстычныя.

У асобную групу прапануем вылучаць элегічныя песні. Паводле класіфікацыі В. Е. Гусева, названыя песні падобныя да песень пра каханне, таму што вызначаюцца такім жа лірызмам, перадачай пачуццяў і настрояў. Іх адрозненне – у вобразнай сістэме твора: у элегічных песнях суб’ект перажывання (хлопец, дзяўчына) не прадстаўлены, акцэнт змешчаны на апісанні прыроды (пейзажныя малюнкі), радзей – на інтэр’ер хаты, у іх перадаецца агульны характар перажывання.

Любоўныя песні (песні пра каханне)

СОХНЕ, ВЯНЕ РУЖА-КВЕТКА…

Запісана ў в. Гудзевічы Зэльвенскага раёна

ад Л. М. Бублей (1927 г. н.)

Сохне, вяне ружа-кветка – Навару табе, дачушка,

У зялёным садочку. Ліпавага цвету.

Занядужыла дзяўчына, – Дай мне, мамачка, сменіцы,

Не спіць шосту ночку. Каб не ўбачыць свету.

Занядужыла дзяўчына, – Навару табе, дачушка,

Не ходзіць гуляці. Ад сардэчнай болі.

– Чым жа ты хворая, дачушка? – – Дай мне, мамачка, атруты,

Пытаецца маці. Каб не ўстаці болей.

– Закружылася галоўка, – Глянь, дачушка ты мая,

Сэрдэнька баліці. Навіна якая:

Ой, не знаю, не ведаю, Каля хаты хлопец ходзіць,

Як мне перажыці. Ў акно паглядае.

– Дай мне, мамо, тую хустку,

Што я вышывала:

Адлягла боль ад галоўкі,

На сэрцы лёгка стала.

Запісала В. Х. Кніга.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: