Змест вучэбнай дысцыпліны

Тэма 1. Уводзіны ў крэатыўную дзейнасць як тэхналогію СКД.

Актуальнасць навуковага даследавання феномену крэатыўнасці. Крэатыўнасць як індыкатар грамадскага прагрэсу (яго базавых кампанентаў). Пяць прынцыпаў сучаснасці П.Штомпкі. Крэатыўнасць і праблема захавання (фармаванні) творчых рэсурсаў чалавечага грамадства. Крэатыўнасць і праблема распрацоўкі новай тэорыі развіцця чалавечага патэнцыялу. Крэатыўнасць і праблема рэфармавання сучаснай адукацыйнай сістэмы. Крэатыўнасць як інтэгратыўная асобасная якасць.

Крэатыўнасць як аб’ект вывучэння гуманітарных навук: філасофія, псіхалогія, педагогіка. Навуковы і ненавуковы падыходы ў вывучэнні крэатыўнасці. З'яўленні навуковых тэорый творчасці ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзя.

Тэма 2. Гістарычная эвалюцыя сацыяльна-філасофскіх, псіхолага-педагагічных ведаў і навуковых поглядаў на прыроду крэатыўнай творчасці чалавека.

Анталагічныя і гнасеалагічныя аспекты філасофіі творчасці. Гісторыя чалавечай цывілізацыі як прадукт творчасці. Гістарычная эвалюцыя чалавечай супольнасці як паказчык змены характару скіраванасці творчай дзейнасці ў розных эпохах.

Творчасць у першабытным грамадстве як аснова фарміравання першых чалавечых супольнасцяў. Творчы патэнцыял і крэатыўны здольнасці чалавека ў старажытнаўсходніх цывілізацыях. Ідэі развіцця крэатыўнасці асобы ва ўсходняй філасофіі, міфалогіі і рэлігіі. Характар творчай дзейнасці ў антычны перыяд як аснова і перадумова ўзнікнення еўрапейскай цывілізацыі. Крэатыўнасць і творчасць у перыяд сярэднявечча, эпоху Адраджэння і Новага часу.

Асноўныя канцэптуальныя прынцыпы разумення творчасці ў савецкай грамадскай навуцы (філасофіі, гісторыі, мастацтвазнаўстве, педагогіцы, псіхалогіі і інш.).

Сучасныя падыходы да вывучэння крэатыўнасці і творчасці (А. Маслоу, Дж. Гілфорд, Э. Торэнс, І. Прыгожын, Г. Хакэн, А.Уайтхэд, М. Маклюэн і інш.)

Тэма 3. Крэатыўнасць як катэгорыя педагогікі і асобасная якасць. Крэатыў як тэхналогія.

Этымалогія слова “крэатыўнасць”. Змест і сутнасць катэгорыі “крэатыўнасць”. Крэатыўнасць як асобасная якасць. Адрозненне значэнняў паняццяў «крэатыўная дзейнасць» і «крэатыўны працэс». Шматаспектносць паняццяў творчасць і крэатыўнасць. Асноўныя стадыі і паслядоўнасць творчага працэсу. Агульная характарыстыка творчага мыслення (структура, крытэры, паказчыкі). Крэатыўны рэсурс і творчасць асобы. Біягенетычныя і сацыякультурныя асновы крэатыўнасці. Крэатыўнасць як паказчык асобаснага развіцця.

Чалавечы фактар як цэнтральная праблема развіцця крэатыўнай дзейнасці, працэсу і выніку інавацыйнага развіцця. Рэпрадуктыўнае і прадуктыўнае ў структуры творчага працэсу. Прадуктыўнасць творчага працэсу.

Тэма 4. Сучасныя метады генеравання ідэй ў крэатыўнай дзейнасці

Класіфікацыя метадаў развіцця творчага мыслення: інструментальныя і асобасныя. Праблема рашэння творчых задач. Машынны (пэўна-алгарытмічны) і абагульнена-алгарытмічны шляхі рашэння творчых задач. Навука рашэння творчых задач - эўрыстыка. Метады, заснаваныя на псіхалагічнай актывізацыі творчага мыслення. Метады, якія сістэматызуюць і актывізуюць перабор варыянтаў. Метады мэтанакіраванага рашэння творчых задач. Псіхалагічная актывізацыя творчага мыслення. Псіхалагічныя бар'еры і іх пераадоленне. Мазгавы штурм А. Осбарна (brain-storming). Генераванне ідэй і іх крытычны аналіз. Паслядоўнасць дзеянняў і кіраване пры правядзенні мазгавога штурму. Алгарытм правядзення I-G-I (індывід - група - індывід). Мазгавы штурм I-G-I.

Сінэктыка У. Гордана. «Групавое мысленне». Аператары сінэктыкі. Ператварэнне незнаёмага ў знаёмае і знаёмага ў незнаёмае. Асабістая аналогія. Прамая аналогія. Сімвалічная аналогія. Фантастычная аналогія. Блок-схема сінэктычнага працэсу.

Марфалагічны аналіз. Раймонд Лулій і Фрыц Цвікі. Алгарытм і сутнасць метаду марфалагічнага аналізу.

Матрыца ідэй. Рыскі і памылкі, як крыніца крэатыўнасці. Прыстасаванне да асяроддзя і відовішчнасць. Нармалёвасць і ненармальнасць. Пачуццёвасць, эмацыйнасць, уяўленне. Сенсацыйныя стратэгіі - этычнасць і эстэтычнасць, сэнс, эмацыйная прыхільнасць, інтуіцыя, жаданне.

Тэма 5. Псіхолага-педагагічныя даследаванні крэатыўнасці. Дыягностыка крэатыўных здольнасцяў асобы.

Псіхадыягностыка крэатыўнага мыслення. Псіхадыягностыка творчых здольнасцяў асобы. Самадыягностыка творчай асобы.

Метад "крэатыўнага поля" Д.Б. Багаяўленскай. Апытальнік крэатыўнасці Джонсана. Дыягностыка крэатыўнасці Е.Торренса, Ф.Віл’ямса.

Праектыўныя методыкі дыягностыкі крэатыўных здольнасцяў асобы.

Тэма 6. Тэхнікі крэатыўнасці ў прафесійнай дзейнасці спецыяліста СКД.

Актыўныя і пасіўныя тэхналогіі практычнага атрымання ведаў (канструяванне і прадуцырванне новых ідэй). Ужыванне крэатыўных методык у сацыякультурнай практыцы і ў крызісных сітуацыях. Агульная характарыстыка трох разнавіднасцяў крэатыўных тэхнік (інтуітыўных, дыскурсіўных і камбінаваных).

Асаблівасці працэсу работы па «метадзе 635» і метаду калектыўных запісаў. Тэхніка мадэрацыі. Тэхніка складання ментальных карт Т. Бузана. Умовы эфектыўнасці выраба і ўжыванні ментальных карт. Прынцып бісацыяцыі А. Кестлера як аснова крэатыўных тэхнік у дасягненні значнага выніку.

Метад асацыяцый. Крэатыўныя тэхнікі: фармат аднаго пытання рэфлекторнага мысленняў па Д. Д'юі. Метад намінальнай групы (МНГ).

Праграмна-ролевы метад генеравання ідэй. Тэхніка інавацыі тупіковых сітуацый. Тэхнікі ўяўлення (разумовыя «крэслы» У. Дыснею і інш.). Тэхніка кантрольнай табліцы А.Осбарна. Ментальная «правакацыя» Эдварда дэ Бона. Тэхніка марфалагічнай скрыні Ф. Цвіклі. Тэхніка ТІРП Г. Альтшуллера. ТРВЗ.


ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ЧАСТКА

Асноўная літаратура

Альтшуллер, Г.С., Верткин И.М. Как стать гением: Жизненная стратегия творческой личности / Г.С.Альтшуллер, И.М. Верткин. – Мн.: Беларусь, 1994. – 479 с.

Башмаков, А.И. Креативная педагогика: методология, теория, практика / Под ред. Ю.Г. Круглова. – М.: МГОПУ им. М.А. Шолохова, изд. центр "Альфа", 2002. – 240 с.

Вайнцвайг, П. Десять заповедей творческой личности./ П. Вайнцвайг – М.: Прогресс, 1990. – 192 с.

Вишнякова, Н.Ф. Креативная психопедагогика: Психология творческого обучения / Н.Ф. Вишнякова - Мн.: Респ. ин-т высш. шк. и гуманит. образования, Нац. ин-т образования Респ. Беларусь., 1995. – 239 с.

Морозов, А.В. Креативная педагогика и психология: Учеб. пособие для вузов / А.В.Морозов, Д.В.Чернилевский. – М.: Традиция: Акад. проект, 2004. – 559 с.

Креативная лаборатория: диалог творческих практик / [Н. С. Бедова и др.]; редактор-составитель О. А. Карлова. – Москва: Академический проект, 2009. – 476 с.

Нижнева-Ксенофонтова, Н. Л. Конструктор креативной личности / Н. Л. Нижнева-Ксенофонтова. - Минск: Республиканский институт высшей школы, 2007. – 55 с.

Кеворков, В. Слоган: практическое руководство / В.В. Кеворков. – Москва: РИП-холдинг, 2004. – 154 с.

Коханенко, А. Имидж рекламных персонажей / А.И. Коханенко. – М. -Ростов н/Д: МарТ, 2004. – 143 с.

Малахова, И.А. Развитие креативности личности в социокультурной сфере: педагогический аспект / И.А. Малахова.– Мн.: Бел. гос. ун-т культуры и искусств, 2006. – С. 14-42, 125-134, 155-170, 234-253.

Морозова, И.Г. Рекламный креатив: в поисках ненавязчивой идеи: Учеб. пособие для студентов, обучающихся по специальности 350700 - "Реклама" / И. Г. Морозова. - М.: Гелла-принт, 2003. - 212 с.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: