Дадатковая

1. Кузьмініч, Т.В. Тэорыя бібліяграфіі: тэксты лекцый [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: Бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў.

2. Фокеев, В.А. Библиографическая наука и практика: терминологический словарь / В.А.Фокеев. – СПб.: Профессия, 2008. – 270 с.


МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ ДА ПРАКТЫЧНЫХ ЗАНЯТКАЎ

Практычная работа № 1

Тэма: ФОРМЫ ІСНАВАННЯ БІБЛІЯГРАФІЧНАЙ ІНФАРМАЦЫІ

Мэта: Пазнаёміцца з разнастайнасцю формаў бібліяграфічнай інфармацыі, навучыцца распазнаваць асноўныя формы фіксаванай бібліяграфічнай инфармацыі.

Літаратура:

1. Кузьмініч,Т.В.Бібліяграфазнаўства. Тэорыя: вучэб. дапам. / Т.В. Кузьмініч. – Мінск: Беларусь, 2012. – С.49 – 68; Кузьмініч,Т.В.Бібліяграфазнаўства. Тэорыя: вучэб. дапам. / Т.В. Кузьмініч. – Мінск: Беларусь, 2011. – С.47 – 61.

2. Кузьмініч, Т. Інфармацыйная культура спецыяліста. – Мінск: 2002. – 168 с.

3. Кузьмініч, Т.В. Тэорыя бібліяграфіі: тэксты лекцый [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступа: Бібліятэка БДУ культуры і мастацтваў.

4. Лявончыкаў, В.Е.Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў/ В.Е.Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. – Мінск: 2000 – 222 с.

Крыніцы для аналізу:

1. Летапіс друку Беларусі (усе часткі)

2. Навукова-дапаможныя і рэкамендацыйныя бібліяграфічныя дапаможнікі.

3. Бібліяграфічныя часопісы і газеты, бюлетэні.

Парадак выканання:

1. Кожны са студэнтаў знаёміцца з бібліяграфічнымі дапаможнікамі і выкарыстоўваючы іх, знаходзіць і выпісвае ў свае сшыткі па 2-3 прыклады кожнай формы існавання бібліяграфічнай інфармацыі:

- бібліяграфічныя звесткі,

- бібліяграфічныя запісы з простай структурай (бібліяграфічнае апісанне),

- бібліяграфічныя запісы са складанай структурай (бібліяграфічнае апісанне + класіфікацыйны індэкс + анатацыя + рэферат + сігла бібліятэкі + прадметныя рубрыкі),

- бібліяграфічныя дапаможнікі рознага прызначэння з адзнакай асаблівасці ў адпаведнасці з іх прызначэннем адбору дакументаў, іх групоўкі і бібліяграфічнай характарыстыкі).

2. Аналізуючы розныя бібліяграфічныя звесткі, з якіх складаецца бібліяграфічны запіс, вызначыць, якія з іх носяць фармальны характар (прывесці па 2-3 прыклады кожнага фармальнага элемента), і якія носяць змястоўны характар (таксама прывесці некалькі прыкладаў).



Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: