Практычная работа № 3

Тэма: “МНОГААСПЕКТНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ”, 2 гадзіны

Мэта: садзейнічанне атрыманню студэнтамі першапачатковага, але дадаткова канкрэтнага прадстаўлення аб складзе бібліяграфічнай прадукцыі як выніку і сродку бібліяграфічнай дзейнасці, выпрацоўцы навыкаў матывіраваннай класіфікацыі бібліяграфічных дапаможнікаў, якія з’яўляюцца асноўнай формай існавання бібліяграфічнай інфармацыі.

Парадак выканання:

Кожны студэнт атрымоўвае ў кабінеце 312 падборку розных бібліяграфічных дапаможнікаў (не менш дзесяці), на аснове аналізу кожнага з іх:

- складае поўнае бібліяграфічнае апісанне дапаможніка ў цэлым, або яго часткі, якая з’яўляецца адной з формаў бібліяграфічнага дапаможніка;

- вызначае форму, тып і жанр дапаможніка і гэтыя звесткі паказвае пасля бібліяграфічнага апісання;

- па прыкладзенай ніжэй схеме фасетнай класіфікацыі вызначае відавую прынадлежнасць кожнага дапаможніка.

Напрыклад, у выніку аналізу аднаго з дапаможнікаў, запіс павінен выглядаць наступным чынам:

Бавин, С.П. Зарубежный детектив ХХ века (в русских переводах): попул. библиогр. энцикл.– Москва: Кн. палата, 1991.– 206 с.

Форма дапаможніка – бібліяграфічнае выданне, неперыядычнае.

Тып дапаможніка– бібліяграфічны паказальнік.

Жанр – бібліяграфічная энцыклапедыя.

Практычная работа пачынаецца ва аўдыторных ўмовах, а завяршаецца самастойна, здаецца на праверку выкладчыку ў азначаны тэрмін і з’яўляецца адной з умоў допуску да выніковага экзамену.


МНОГААСПЕКТНАЯ (ФАСЕТНАЯ) КЛАСІФІКАЦЫЯ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ

Фасета І. – Грамадскае прызначэнне бібліяграфічных дапаможнікаў.

У гэтым фасеце, ў сваю чаргу, існуюць тры адпаведных

блока бібліяграфічных дапаможнікаў, якія выдзяляюцца

па канкрэтным прыметам відавых адрозніванняў:

Фасета І. Грамадскае і функцыянальна-мэтавае прызначэнне Віды дапаможнікаў
А. Пашукова-камунікатыўнае (агульнае) прызначэнне 1. Дзяржаўныя паказальнікі 2. Рэпертуарныя 3. Масавыя крыніцы бібліягр. інфармацыі
Б. Канкрэтнае мэтавае і чытацкае прызначэне 1. Навукова-дапаможныя паказальнікі 2. Прафесійна-вытворчыя паказальнікі 3. Рэкамендацыйныя 4. Вучэбна-дапаможныя
В. Функцыянальна-мэтавае прызначэнне 1. Бягучыя 2. Рэтраспектыўныя 3. Перспектыўныя
Фасета ІІ. У залежнасці ад аб’ектаў бібліяграфавання
Аб’екты бібліяграфавання Віды дапаможнікаў
А. Змест аб’ектаў бібліяграфавання 1. Універсальныя 2. Шматгаліновыя 3. Галіновыя 4. Тэматычныя 5. Праблемна-комплексныя 6. Персанальныя (асабовыя) 7. Краязнаўчыя (рэгіянальныя) 8. Краіназнаўчыя
Б. Форма аб’ектаў бібліяграфавання а) унутраная Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Творы адной унутранай формы (дысертацыі, афіцыйныя дакументы, карты, ноты, рэцэнзіі і г.д.) 2. Пэўную сукупнасць унутраных форм 3. Творы любых форм (не залежна ад унутранай формы)
б) знешняя Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. друкаваныя выданні пэўнай формы: 1.1. Неперыядычныя выданні 1.2. Перыядычныя выданні 1.3. Серыйныя выданні 2. Рукапісы 3. Гуказапісы 4. Дакументы розных формаў (незалежна ад знешніх формаў)
в) мова 1. Аднамоўныя 2. Шматмоўныя
г) тэрыторыя (месца выдання) 1. Мясцовага друку 2. Рэспубліканскія 3. Міжнародныя
д) выдавецкая прыналежнасць Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Прадукцыю аднаго выдавецтва 2. Шмат выдавецтваў і устаноў (незалежна ад выдавецкай прыналежнасці)
е) аўтарская прыналежнасць Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Аднаго аўтара 2. Пэўнай групы аўтараў 3. Незалежна ад аўтарскай прыналежнасці
ж) сувязь з фондам аб’ектаў бібліяграфавання 1. Звязаныя з пэўным фондам 2. Не звязаныя з пэўным фондам
В. Мэтавае прызначэнне аб’ектаў бібліяграфавання Бібліяграфічныя дапаможнікі, якія адлюстроўваюць: 1. Навуковую літаратуру 2. Навукова-папулярную 3. Вытворчую 4. Вучэбную 5. Нарматыўную 6. Даведачную 7. Інфармацыйную 8. Дзіцячую і юнацкую
Фасета ІІІ. У залежнасці ад метадаў бібліяграфавання
Метады бібліяграфавання Віды дапаможнікаў
А. Паўната адбору дакументаў 1. Выбарачныя 2. Рэгістрацыйныя
Б. Спосаб характарыстыкі дакументаў 1. Сігнальныя 2. Анатаваныя 3. Рэферыраваныя
В. Спосаб групоўкі матэрыяла ў дапаможніку 1. Алфавітныя 1.1. Аўтараў 1.2. Геаграфічных назваў 1.3. Загалоўкаў 1.4. Імён 1.5. Калектываў 1.6. Пермутацыйныя 1.7. Прадметныя 1.8. Слоўныя 1.9. Тапаграфічныя 1.10. Моўныя 2. Храналагічныя 2.1. Дата напісання 2.2. Дата выдання і публікацыі 3. Сістэматычныя 3.1. Гісторыка-храналагічныя 3.2. Тэматычныя

Метадычныя рэкамендацыі па напісанню кантрольнай работы па дысцыпліне “Бібліяграфазнаўства. Тэорыя”

для студэнтаў 1-2 курса ФЗН


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: