Тэма: ФОРМЫ, ТЫПЫ І ЖАНРЫ БІБЛІЯГРАФІЧНЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ
Мэта: Пазнаёміцца з разнастайнасцю ствараемых формаў, тыпаў, жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў, навучыцца іх аналізаваць і адрозніваць.
Літаратура:
1. ГОСТ 7.0-99. СИБИД. Информационно-библиотечная деятельность, библиография: Термины и определения. – Введ. 1.06.2000. – Мінск: Белстандарт, 1999. – 23 с.
2. Кузьмініч,Т.В.Бібліяграфазнаўства. Тэорыя: вучэб. дапам. / Т.В. Кузьмініч. – Мінск: Беларусь, 2012. – С.63 – 68; Кузьмініч,Т.В.Бібліяграфазнаўства. Тэорыя: вучэб. дапам. / Т.В. Кузьмініч. – Мінск: Беларусь, 2011. – С.61 – 65.
3. Кузьмініч, Т.В. Інфармацыйная культура спецыяліста Т.В.Кузьмініч. – Мінск: 2002. – 168 с.
4. Лявончыкаў, В.Е.Тлумачальны слоўнік бібліятэчных і бібліяграфічных тэрмінаў/ В.Е.Лявончыкаў, Л.А. Дзямешка, Р.І.Саматыя. – Мінск: 2000 – 222с.
Парадак выканання:
Аналізуючы бібліяграфічныя дапаможнікі, студэнты ў сшыткі выпісваюць па 1-2 прыклады кожнай формы, тыпа і жанра бібліяграфічных дапаможнікаў.
З карткавымі, машыначытаемымі сучаснымі электроннымі бібліяграфічнымі формамі студэнты знаёмяцца пад час вывучэння галіновых бібліяграфічных дысцыплін.
Заданне 1. Выпісаць прыклады бібліяграфічных выданняў:
1) неперыядычных (у выглядзе кнігі, брашуры, лістоўкі)
2) перыядычных і прадаўжальных (часопіс, газета, прадаўжальнае выданне)
3) несамастойных выдавецкіх формаў (унутрыкніжныя, унутрычасопісныя, унутрыгазетныя, прыкніжныя і прыартыкульныя формы).
Заданне 2. Прывесці прыклады тыпаў бібліяграфічных дапаможнікаў і даць пісьмовыя тлумачэнні кожнага з іх шляхам суаднясення з існуючымі азначэннямі тыпаў:
1) бібліяграфічны паказальнік
2) бібліяграфічныя спіс
3) бібліяграфічны агляд
4) паказальнікі да выданняў:
–паказальнік, які раскрывае склад выдання;
–паказальнік, які раскрывае змест дакументаў, змешчаных у іх імён, геаграфічных назваў.
5) дапаможныя паказальнікі:
–фармальныя (мовы, месца выдання, імянныя і інш.)
–змястоўныя (сістэматычныя, тэматычныя, прадметныя, геаграфічныя).
Заданне 3. Прывесці прыклады жанраў бібліяграфічных дапаможнікаў і даць пісьмовыя тлумачэнні кожнага з іх шляхам суаднясення з існуючымі азначэннямі жанраў:
1) бібліяграфічная манаграфія
2) бібліяграфічны даведнік
3) біябібліяграфічны слоўнік
4) бібліяграфічная энцыклапедыя
5) бібліяграфічны каляндар
6) бібліяграфічная лістоўка
7) рэфератыўны часопіс
8) рэфератыўны зборнік
9) праспект
Гутаркі аб кнігах і інш.