Cагi як гiстарычная крынiца

Слова «saga» старажытнаiсландскага паходжання, азначае празаiчнае апавяданне (пiсьмовае ці вуснае) аб пэўнай падзеi або саму падзею. Паводле меркавання А. Я. Гурэвiча тэрмiн «сага» вызначае асобны жанр славеснасцi сярэднявечча, што ўзнiк, атрымаў развiццё i завяршыў сваё iснаванне толькi ў межах Скандынавii[lxx].

Сагi – гэта пiсьмовыя запiсы, якiя пачалi складацца на мяжы ХII – XIII ст. на аснове вусных паданняў X – XI ст. Найбольш грунтоўнае меркаванне аб iх форме належыць Т. Андэрсану: «Аўтар без сумнення мог выкарыстоўваць i выкарыстоўваў пiсьмовыя крынiцы, што дапаўнялі вусныя крынiцы, сваё ўласнае ўяўленне i, магчыма, рамкi яго апавядання былi зададзены яму традыцыяй. Натхняльная iдэя саг у канчатковым вынiку вусная»[lxxi].

Што ж датычыцца зместу саг, то ён надзвычай разнастайны.
Т. М. Джаксон вызначае толькi асноўныя вiды:

1) «каралеўскiя сагi» (сагi аб нарвежскiх конунгах);

2) «радавыя сагi» (сагi аб iсландцах);

3) «сагi аб старажытных часах»;

4) «сагi аб епiскапах» (гэта значыць жыццепiсаннi iсландскiх епiскапаў);

5) комплекс саг аб падзеях XII – XIII ст. у Iсландыi.

Найбольш вядомыя i распрацаваныя iсландскiя «каралеўскiя сагi»[lxxii]. Гэты вiд (зараджэнне якога датуюць каля 1120 г.) прайшоў некалькi этапаў ад каралеўскiх пералiкаў Сэмугда i Ары (пачатак XII ст.) да пазнейшых кампiляцый канца XIII – пачатку XIV ст. Цiкавы той факт, што большасць твораў iсландска-нарвежскай гiстарыяграфii (у эпоху поўнага панавання латыні ў Заходняй Еўропе) напiсана на народнай (старажытнаiсландскай цi старажытнанарвежскай) мове. У вузкiм значэннi гэтага слова «каралеўскiя сагi» – жыццеапiсаннi таго цi iншага конунга.

Усходнееўрапейская гiсторыя ў iсландскiх сагах закранаецца толькi мiмаходзь, у сувязi з паходамi скандынаваў на ўсход.

Адзiны старажытнаскандынаўскi твор, якi падрабязна апiсвае дзейнасць скандынаваў на Русi, – «Сага аб Эйдмундзе»[lxxiii].

1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: