Табліца 2.
Жывапіс Беларусі XIX – пачатку XX стст.
Першая палова XIX ст. Характэрна для мастацтва – спалучэнне класіцызму і рамантызму. Рамантызм - мастацкі накірунак канца XVIII – XIX стст., які грунтаваўся на нацыянальных пачуццях, вуснай народнай творчасці, традыцыях і абрадах. Цэнтр выхавання беларускіх мастакоў – Віленская школа жывапісу, якая дзейнічала пры Віленскім універсітэце. За 35 год існавання школы было падрыхтавна больш за 250 мастакоў, гравераў, скульптараў. Першыя выкладчыкі школы – прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм. | ||
Мастак | Асноўны жанр, у якім працаваў | Назвы карцін |
Іосіф Аляшкевіч (родам з Радашковіч) | Партрэтны | Партрэт А.Чартарыйскага, магнатаў Л. Сапегі і М. Радзівіла. У Беларусі (Нацыянальны мастацкі музей) толькі 2 яго работы – “Групавы партрэт” і “Партрэт дзяўчынкі” |
Валенцій Ваньковіч (атрымаў залаты медаль- вышэйшую акадэмічную ўзнагароду за карціну “Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г.” У 1828 г. у Мінску ў сваёй радавой сядзібе ў Сляпянцы стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Яго сябар – А. Міцкевіч). | Гістарычны партрэтны | “Напалеон каля вогнішча” (Варшава, нацыянальны музей) Партрэты Напалеона, А. Манюшкі, А.С. Пушкіна (не скончыў), “А. Міцкевіч на скале Аюдаг”. |
Ян Дамель (скончыў Віленскі універсітэт, быў сасланы ў Сібір, дзе распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, потым вярнуўся ў Беларусь. Пахаваны ў Мінску ў Кальварыйскім касцёле) | гістарычны | “Смерць Глінскага ў няволі”, “Вызваленне Т.Касцюшкі з цямніцы”, “Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.”, “Смерць князя Панятоўскага”, “Пераход Напалеона праз Беразіну” |
Вікенцій Дмахоўскі | Пейзаж | “Радзіма”, “Возера Свіцязь”, “Заход сонца” |
Іван Хруцкі (вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў; узнагароджаны залатым медалём, акадэмік жывапісу за нацюрморт “Кветкі і садавіна”) | заснавальнік класічнага нацюрморта бытавы партрэтны | “Кветкі і садавіна”, “Гародніна, грыбы і рыба”, “Грыбы і агуркі” “Старая за працай” “Партрэт невядомай з кветкамі і садавінай”, “Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі” |
Ю. Пешка (нарадзіўся ў Кракаве, доўгі час жыў у Вільне, падарожнічаў і апісаў ваколіцы Мінска, Вільні, Віцебска) | Партрэтны | Партрэты С.Манюшкі, Т. Радзівіла |
Другая палова XIX – пачатак XX стст. Сярод творчай інтэлігенцыі абудзілася цікавасць да гісторыі і побыту беларускага народа. У беларускім жывапісе вядучым стаў стыль рэалізм, прадстаўнікі якога імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. У 1866. адкрылася Віленская малявальная школа пад кіраўніцтвам Трутнева. Новая з’ява – арганізацыя мастацкіх выстаў. Першая прайшла ў 1891 г. у Мінску. | ||
К. Альхімовіч | Гістарычны Бытавы | “Пахаванне Гедыміна” “Жніво”, “Парабкава хата”, “Найманне работнікаў” |
Н. Орда (нарадзіўся ў Пінскім павеце, мастацкую адукацыю атрымаў у Парыжы, музыцы вучыўся ў Ф. Шапэна, 25 год падарожнічаў па Бел., Украіне, Польшчы, Літве. Яму стаіць помнік на яго радзіме ў г. Іванава Брэсцкай вобласці) | Замалёўкі | У Беларусі зрабіў каля 200. У тым ліку, Камянецкай вежы, палацаў і замкаў у Міры, Навагрудку, Нясвіжы, Гродне, Лідзе. |
Н. Сілівановіч (прымаў удзел у афармленні Ісакіеўскага сабора ў СПб, удзельнічаў у стварэнні мазаічнага пано “Тайная вячэра” для галоўнага іканастаса сабора, за што атрымаў званне акадэміка) | Бытавы | “Дзеці на двары”, “У школу”, “Стары пастух” |
А. Гараўскі (яго творы набываў для сваёй галерэі П.М. Траццякоў) | Пейзаж | “Вечар у Мінскай губерні”, “На радзіме”, “Рака Бярэзіна” |
В. Бялыніцкі-Біруля | Пейзаж | Увасабляў вобраз вясны, якой ён прысвяціў каля 200 сваіх палоцен |
Ю. Пэн (стварыў прыватную мастацкую школу ў канцы XIX ст. у Віцебску. У яго вучыўся М. Шагал) | Бытавы | Яўрэйскае насельніцтва (“Гадзіншчык”) |
І. Рэпін І. Шышкін | “Беларус” (напісаны ў маёнтку Рэпіна – Здраўнёва пад Віцебскам. Сёння там – музей-сядзіба) Па эцюдах, якія былі створаны ў Белавежскай пушчы, мастак напісаў свае лепшыя палотны |