Кузьма Чорны – публіцыст

Публіцыстыка Чорнага з’явілася яркай старонкай у спадчыне пісьменніка і асабліва ў яго творчасці часоў ВАВ. У фельетонах і памфлетах, поўных гневу і нянавісці да ворага, ён выкрываў разбойніцкую сутнасць гітлераўскай зграі. Шматлікія артыкулы, фельетоны, памфлеты і кароткія сатырычныя апавяданні, над якімі ён працаваў, склалі важнейшую частку яго творчай спадчыны. Друкаваліся яго фельетоны, памфлеты і сатырычныя апавяданні на старонках газеты «Савецкая Беларусь», газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну» і ў іншых выданнях, якія распаўсюджваліся на тэрыторыі Беларусі.

Сваім стылем фельетоны К. Чорнага блізкія да народных гумарыстычных апавяданняў і анекдотаў, у якіх высмейваюцца дурні, зладзеі, няўмекі, злыя і агідныя людзі. Нярэдка аўтар звяртаўся непасрэдна да сатырычньіх вобразаў, выкарыстоўваў лексічныя сродкі народнай сатыры, дасціпныя прыказкі і прымаўкі. Як і ўся яго творчасць, сатыра К. Чорнага мае трывалую народную аснову, арганічна ўвабрала ў сябе элементы народнага светаразумення. У ацэнцы адмоўньіх з'яў пісьменнік нязменна кіраваўся крытэрыямі народнай маралі.

3 асаблівай нянавісцю і агідай гаворыць К Чорны пра здраднікаў Радзімы, што прадалі свой народ і пайшлі на службу да чужынцаў,— пра старастаў, бургамістраў, паліцэйскіх, пісак з гітлераўскіх газетак.

У 1942 г. К. Чорны выдае кніжку сатьірычных фельетонаў «Кат у белай манішцы». Кніжка гэтая — красамоўнае сведчанне паспяховай працы пісьменніка ў сатырычным жанры, варты прыклад палітычнай сатыры. Адзін з лепшых яе памфлетаў — «Кат у белай манішцы» — пачынаецца гісторыяй пра дурнога суддзю, аб якім гаворыцца ў беларускіх народньіх апавяданнях, што ён ніяк не мог высветліць, хто большы злодзей — ці той, хто краў, ці той, хто прымаў крадзенае, ці той, хто жыў з зладзейскай работы. Пісьменнік невыпадкова спаслаўся на гісторыю з дурным суддзей. Крывавы кат беларускага народа Розенберг, чые бандыцкія справы выкрываюцца ў памфлеце, знешне якраз і нагадваў таго, хто жыў з крадзенага і натхняў зладзеяў.

У зборніку з вялікай выкрывальнай сілай намаляваны партрэты главароў фашысцкага райха, крывавых катаў, паказаны звярыная жорсткасць і злачынствы акупантаў на захопленых імі землях.

Няцяжка заўважыць, як старанна К. Чорны апрацоўваў слова ў сваіх фельетонах, дамагаючыся найбольшай сілы высмейвання абранага аб'екта.

Калі пачаў выдавацца саіырычны часопіс «Раздавім фашысцкую гадзіну», Кузьма Чорны актыўна супрацоўнічае ў ім. 3 нумара ў нумар друкуе ён свае фельетоны, публіцыстычныя артыкулы.

Рад твораў у гэты час К. Чорны падпісваў псеўданімамі. Нам вядомы наступныя псеўданімы, пад якімі пісьменнік друкаваўся ў розных выданнях Сымон Чарпакевіч, М Сідароўскі, М Біруля, Раман Талапіла, Ігнат Булава з-пад Турава.

Уся публіцыстычная дзейнасць К. Чорнага прасякнута глыбокай упэўненасцю сілы.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: