Беларусь у вайне 1812 г

3. Грамадска-палітычнае жыццё ў першай палове ХІХ ст.

4. Развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці і гандлю. Рэформа П. Кісялёва.

5. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.

1. У выніку трох падзелаў РП амаль усе беларускія этнічныя землі з насельніцтвам больш за 3 млн чал. увайшлі ў склад Расійскай імпе-рыі. Кацярына ІІ была асабiста ўпэўнена ў тым, што далучэнне Бела-русi i Украiны – гэта акт гiстарычнай справядлiвасцi. Пас­ля ўключэн-ня чарговай часткі РП стары адміністрацыйна-тэрыта­ры­я­ль­ны падзел неадкладна скасоўваўся і ўводзіўся новы. У 1796 г. Бе­ла­русь падзяля-лася на тры губерні – уласна Беларускую (губернскі цэнтр – Віцебск), Мінскую (губернскі цэнтр – Мінск) і Літоўскую (губернскі цэнтр – Вільня). У 1801 г., у адпаведнасці з чарговай адміністрацыйна-тэрыта-рыяльнай рэформай, тут утваралася 5 губерняў – Віленская, Гродзен-ская, Мінская, Віцебская, Магілёўская і крыху пазней – Смаленская на чале з цывільнымі губернатарамі. У ваенных адносінах азначаныя гу-берні групаваліся ў 2 генерал-губернатарствы – Беларускае (штаб-ква-тэра ў Смаленску) і Літоўскае (штаб-кватэра ў Вільні). Такім чынам, з аднаго боку, тэрміны «Беларусь, беларускі» набывалі афіцыйнае пры-знанне, а з другога – у грамадскую думку ўкаранялася памылковае пе-ракананне аб Літве як чужароднай беларусам зямлі.

Усталяванне новай сістэмы органаў кіравання і правапарадку ўс-клад­ня­ла­ся вострым недахопам чыноўнікаў, якія б ведалі спецыфіку мяс­цо­ва­га жыцця. Царскі ўрад даволі лаяльна ставіўся да польскай (і па­ла­ні­за­ва­най) шляхты, нават да той, якая адмаўлялася прысягаць або ўдзе­ль­ні­ча­ла ў антырасійскіх канфедэрацыях. Тыя са шляхты, якія пры­ся­га­лі «Яе Вялікасці», не толькі захоўвалі сваю маёмасць, але маг­лі разлічваць на набыццё статусу, роўнага з расійскімі дваранамі. За шляхтай захоўвалася права вырабу і продажу гарэлкі. Так, у 1796 г. ёй належала 7, 5 тыс. бровараў з вытворчасцю 2 562 тыс. вядзёр гарэлкі ў год. Акрамя таго, царскі ўрад дазволіў шляхце карыстацца ранейшымі тытуламі (князь, граф, барон) і ганаровымі званнямі (гетман, марша-лак, кашталян і інш.). Па-другое, ёй дазвалялася нашэнне нацыяналь-нага касцюму з халоднай зброяй. Нарэшце практычна не абмяжоўва-лася іх каталіцкае веравызнанне і выкарыстанне польскай мовы ў справаводстве. Характэрна тое, што на Беларусі захоўваў сваю сілу Статут ВКЛ (1588), а разам з ім сістэма мясцовага кіравання і судовых органаў. Разам з тым, замест колішніх сеймікаў шляхта мусіла аб’яд-ноўвацца ў губернскія і павятовыя дваранскія сходы, якія з’яўляліся інструментам вылучэння кадраў на дзяржаўныя пасады.

Колькасна шляхецкае саслоўе складала да 12% ад усяго насель-ніц­т­ва Беларусі, у той час як расійскае дваранства толькі 1-3 %. У вы-ні­ку ўрад Кацярыны ІІ прыступіўся да так званага «разбору шляхты». Па­вод­ле яго ўказа, шляхцічы былі абавязаны прадставіць пасведчанне свай­го высакароднага паходжання ў выглядзе адпаведных дакументаў ці выпісак з вялікакняскіх або каралеўскіх грамат. Тыя, каму не ўда-ло­ся гэтага зрабіць, пазбаўляліся дваранскіх прывілеяў і пераводзіліся ў падатковыя катэгорыі «ганаровых грамадзян» або «аднадворцаў».

Адным з накірункаў царскай палітыкі на Беларусі з’яўлялася на-сад­жэн­не рускага памешчыцкага землеўладання. Значныя зямельныя па­да­ра­ван­ні атрымалі царскія фаварыты – Галіцын у Прапойскім, Зо-рыч – у Шклоўскім, Сувораў у Кобрынскім староствах i iнш. Усяго за 1772-1801 гг. дваранам было падаравана 250, 4 тыс. рэвізскіх душ. У іх рукi траплялі і тыя сяляне, якiя не ведалі прыгону, жы­лі на дзяр-жаўных землях i плацiлі чынш. Пры гэтым памешчыкі на­бы­лі права прадаваць сялян без зямлі. Калісьці дзяржаўныя сяляне (7,5 %) былі асабіста вольнымі, плацілі аброк у скарб, маглі запісацца ў іншае са-слоўе, змяніць месца жыхарства. Але ў новых умовах іх становішча пагоршылася, паколькі чыноўніцтва атрымала магчымасць арэнды маёнткаў разам з дзяржаўнымі сяляна­мі. 3, 5 % сялянства належала царкве і выконвала на яе карысць разнастайныя павіннасці. У ліку ін-шых катэгорый сялянства былі агароднікі і бабылі (кутнікі). Вольныя сяляне ўяўлялі сабой «хлебаробаў», вызваленых памешчыкамі, былых панцырных або путных баяр, якія былі асабіста свабоднымі і плацілі дзяржаўныя падаткі.

У вынiку, у новых умовах Беларусь ператварылася ў самую пры-гоннiцкую ўскраiну iмперыi. У канцы XVIII – пачатку XIX ст. у сувязі з пашырэннем сельскагаспадарчай і мануфактурнай вытворчасці нор-ма эксплуатацыі прыгонных сялян істотна ўзрасла.

Істотныя змены адчула мяшанскае саслоўе Беларусі. Па-першае, маг­дэ­бур­г­с­кае права перастала існаваць, а разам з ім – і пэўная іх не-за­леж­насць ад дзяржавы. Па-другое, асноўнымі населенымі пунктамі кра­і­ны прызнаваліся горад і сяло (вёска), але ніяк не мястэчкі, таму на Бе­ла­ру­сі буйнейшыя з іх былі аднесены да гарадоў, а астатнім нада-ваў­ся статус сяла. Пры гэтым іх жыхары, акрамя шляхты і духавенст- ва, маглі быць залічаны ў прыгонны стан. Некаторыя мястэчкі – Бе-шанко­ві­чы, Зельва, Свіслач, Целяханы, Шклоў ператварыліся ў цэнт-ры гандлю, дзе існа­ва­лі не толькі рынкі, а адбываліся кірмашы.

Шэраг прыватных гарадоў і мястэчак былі выкуплены ўрадам, у тым ліку Ашмяны (1843), Слуцк (1846). Друя, Сянно і Нясвіж застава­-лі­ся ва ўласнасці магнатаў да 50-х гг. ХІХ ст. Браслаў, Брэст, Мсці-слаў і Навагрудак зрабіліся павятовы­мі цэнтрамі. У пачатку ХІХ ст. Полацк і Слонім з губернскіх цэнтраў былі пераўтвораны ў павятовыя.

У адпаведнасці з «Граматай на правы і прывілеі гарадам Ра­сій­с­кай імперыі» (1785), у горадзе ствараліся выбарныя органы кіраван­ня: распарадчы – гарадская дума і выканаўчы – шасцігласная дума, у якую выбіраліся прадстаўнікі («гласныя») ад кожнага з 6 разрадаў: «ганаровых грамадзян», «купцоў», «іншагародніх і замежных гасцей», «цэхавых», «абывацеляў» і «пасадскіх». Пры гэтым, ва ўсіх гарадах знік­лі юрыдыкі, і ўсе гараджане падпарадкоўваліся адзінаму закана-даў­с­т­ву. Агульны нагляд за жыццём гарадоў здзяйснялі царскія чы-ноў­ні­кі – граданачальнікі і паліцмайстры.

Асноўнымі катэгорыямі гараджан былі купцы і мяшчане. Купцы не падлягалі рэкруцкаму набору, плацілі падатак у залежнасці ад аб-веш­ча­на­га капіталу і аб’ядноўваліся ў першую, другую або трэцюю гільдыю. Мяшчане выконвалі падушную, рэкруцкую, дарожную, па-стойную і інш. павіннасці.

Указам Кацярыны ІІ ад 23 чэрвеня 1794 г. была ўсталявана так званая мяжа яўрэйскай асе­лас­ці, у адпаведнасці з якой яўрэям забара-нялася выязджаць у вяліка­рус­кія губерні. Ім жа забаранялася жыць у вёсках, валодаць зямлёй і зай­мац­ца земляробствам. Яны былі абавяза-ны выселіцца ў гарады і мяс­тэч­кі і жыць у адмысловай абшчыне – ка-гале (існаваў да 1844 г.). Тыя з яўрэяў, хто жадаў запісацца ў мяшчане або купцы, мусіў плаціць за дазвол двайную цану. Але нават ва ўмо-вах жорсткай дыскрымі­на­цыі ім удавалася пацясніць сваіх канкурэн-таў-іншаверцаў. Ка­лі ў 1803 г. у Мінскай губ. купцоў-хрысціян наліч-валася 297 і куп­цоў-яўрэяў – 248, то ў 1857 г., адпаведна 319 і 2 627.

У гарадской эканомiцы захавалася цэхавая арганiзацыя. Рамесная вытворчасць значна пераўзыходзiла мануфактурную. Прычым, вот-чынныя мануфактуры ўсё яшчэ значна перабольшвалi колькасць ку-пецкiх. Шырокае выкарыстанне працы прыгонных сялян на вотчын-ных прадпрыемствах складалi моцную канкурэнцыю купецкiм. Таму попыт на рабочую сiлу гарадскiх i местачковых рабочых, у сваёй масе – яўрэяў, быў нiзкiм. Адсюль i суцэльнае панаванне ў беларускiх га-радах яўрэйскiх рамеснiкаў, саматужнiкаў, купцоў, асоб «вольных» i iншых прафесiй, што давала шанец яўрэям выжыць

Новае ў аблiччы беларускiх гарадоў выявiлася таксама ў тым, што сю­ды ўзмацнiўся прыток рускага чыноўнiцтва, дваранства, адстаўнога афiцэрства, праваслаўнага святарства, зацiкаўленых ва ўзбагачэннi.

Адным з галоўных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі на Беларусі з’яў­ля­ла­ся ўсталяванне дзейснай падатковай сістэмы. У ліку новых падаткаў уводзіліся падушны і земскі зборы. Рэкруцкая павіннасць за-ключалася ў адпраўцы на пажыццёвую вайсковую службу здольных да яе маладых людзей. У адрозненне ад вялiкарускага насельнiцтва, мясцовыя сяляне, рамеснiкi i купцы плацiлi падаткi не папяровымi грашыма, а срэб­ра­най манетай, што больш узбагачала царскую казну.

Такім чынам, палітыка царскага ўрада на беларускіх землях скі-роўвалася на ін­тэг­ра­цыю іх патэнцыялу ў агульнарасійскае эканаміч-нае, грамадскае, духоўнае і культурнае жыццё, вядома ж, найперш, у інтарэсах па­ну­ю­ча­га праваслаўна-дваранскага класу.

2. Напрыканцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай су­по­ль­нас­ці была прыцягнута не толькі да падзелаў РП, але і да ім-клі­ва­га росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Зас­на­ва­ль­нік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк На­па­ле­он І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за вык­лю­чэн­нем Англii. Паводле Тыльзіцкага міру (1807) Францыя ў аб­мен на ўдзел Расіі ў блакадзе англічан перадала ёй Беласточчыну.

З польскіх зямель, адваяваных у Прусiі, па загаду Напалеона было ство­ра­на падпарадкаванае яму Варшаўскае герцагства на чале з сак-сон­с­кім каралём Фрыдрыхам Аўгустам. Пасля вызвалення польскіх зя­мель з-пад аўстрыйскай акупацыі тэрыторыя герцагства ўзрасла са 103 да 155 тыс. км², насельніцтва – з 2, 6 да 4, 3 млн чал., а само яно перат­ва­ры­ла­ся ў плацдарм для падрыхтоўкi нападу на Расiю. На гэты шлях Напалеона штурхала польская шляхта, спадзеючыся на аднаў-лен­не РП. У складзе французскай армii палякi сфармiравалi цэлы кор-пус (60–70 тыс. чал.) на чале з генералам Ю. Панятоўскiм. Ваяўнічыя нас­т­роi шляхты Герцагства Варшаўскага падзялялі Пацы, Радзiвiлы, Са­пе­гі, якія пражывалі на Беларусі.

Са свайго боку Аляксандр І быў прыхільнікам дыпламатычнага шля­ху вырашэння ўсіх спрэчных пытанняў. Але сумесныя расiйска-фран­цуз­с­к­iя перагаворы не здолелi прадухiлiць наспелага ваеннага су-тык­нен­ня. Напалеон здолеў сканцэнтраваць на мяжы з Расіяй 600-ты-сяч­нае войска, у якое, акрамя французаў, мабілізаваў салдат з завая-ных ім краін. 10 чэрвеня 1812 г. Францыя аб’явiла вайну Расii, 12 чэр-ве­ня яе армiя ў колькасцi 300 тыс. чал. фарсiравала Неман у раёне Коў­на. Ужо 16 чэрвеня ёю без бою была захоплена Вiльня, праз 10 дзён – Мiнск. Напрамкi магчымага наступлення заваёўнікаў прыкры-вал­i­ся трыма рускiмi армiямi. У іх ліку I армiя (120 тыс. чал.) на чале з генералам Барклаем дэ Толi, якая размяшчалася ў Літве; II армiя (ка-ля 50 тыс. чал.) на чале з генералам Баграцiёнам – на Беларусі; ІІІ ар-мiя (44 тыс. чал.) на чале з генералам Тармасавым – на Валыні.

Звычайна Напалеон iмкнуўся разбiць варожыя сiлы ў адной або ў некалькiх бiтвах, а затым прад’яўляў праціўніку свае ўмовы міру. У выпадку з Расіяй гэтая добра апрабаваная тактыка сябе не апраўдала, бо рускія арміі адступалі ўглыб краіны. На тэрыторыi Беларусі моц-ныя ар­’­ер­гар­д­ныя баi адбылiся пад Клясцiцамi, Мiрам, Салтанаўкай. 4-5 жнiўня пад Смаленскам Напалеон выйграў першую буйную бiтву, але вой­с­кі рускiх яшчэ ўяўлялі грозную сілу. Іх баявы дух узрос, калі галоўнакамандуючым быў прызначаны генерал М. I. Кутузаў.

26 жнiўня 1812 г. пад Барадзіно адбылася генеральная бітва з удзе­лам 134 тыс. французскіх і 155 тыс. рускiх салдат і афіцэраў. Або-два бакі панеслі велізарныя страты, адпаведна, каля 50 тыс. забiтых i па­ра­не­ных французаў і 46 тыс. рускiх. Гэта была першая бiтва, у якой Напалеон не перамог, але наступальная ініцыятыва заставалася за ім. Ра­да рускага камандавання, якая адбылася ў с. Філі, прыняла нялёг­кае рашэнне ў мэтах захавання арміі адступіць і аддаць ворагу ста­ра­жыт­ную сталіцу без бою. 2 верасня пачалася французская акупацыя спа­ле­най і амаль пазбаўленай жыхароў Масквы.

На акупіраванай тэрыторыі Беларусі французы ў кантакце з мяс-цо­вай шляхтай паспрабавалі ўсталяваць пэўныя ўладныя структуры. Яш­чэ ў чэрвені, жыхары Вільні сустракалi Напалеона як вызвалiцеля. За яго абяцанне аднавiць ВКЛ шляхта абавязалася сфармiраваць 100-ты­сяч­нае войска, а таксама забяспечваць французаў прадуктамі i фу-ра­жом. 1 лiпеня быў абвешчаны загад аб стварэннi у Вільні Часовага ўра­да ВКЛ з падуладнымі яму Вiленскай, Гродзенскай і Мiнcкай гу-бернямі, а таксама Беластоцкай вобласцi. Неўзабаве тут адбыўся адмi-нiстрацыйны падзел паводле французскага ўзору.

Функцыi палiтычнага кiраўнiка ўрада ўскладалiся на iмперскага камiсара Бiньёна. Ваенная ўлада (а са жнiўня – старшынства ў Часо-вым урадзе) ускладалася на генерал-губернатара Лiтвы Гагендорпа.

У лiпенi вайсковая камiсiя Часовага ўрада на чале з А. Сапегам прыс­туп­i­лася да стварэння мясцовых узброеных сiл. Пяхота фармiра-валася з рэкрутаў, а шляхта забяспеч­ва­ла iх адзеннем i запасам пра-дуктаў. З цягам часу ў войску ВКЛ бы­ло сабрана каля 15 тыс. пяхоты і вершнікаў. У склад войска ўвайшоў лёгкі кавалерыйскі полк са шля-хецкай i студэнцкай моладзi, арты­ле­рый­с­кая батарэя, эскадрон бела-рускiх татар. Князь Д. Радзiвiл за свой кошт сфарміраваў полк уланаў у 3 тыс. чалавек. Ён жа быў прызначаны шэфам жандараў. У мэтах аховы парадку ў Магі­лё­ве быў створаны атрад стражы з 400 чал.

Галоўнай задачай акупацыйных (ваенных i грамадзянскiх улад) бы­ло харчовае i фуражнае забеспячэнне напалеонаўскай арміі. З цягам ча­су рэалiзацыя яе набыла гвалтоўныя рабаўнiцкiя формы. У вынiку шматлiкае гарадское насельнiцтва (Вiльнi, Вiцебска) сутыкнулася з голадам. У адказ на злоўжыванні французскiх фуражыраў сяляне сталі брац­ца за зброю. Асаблiвай актыўнасцю вызначылiся жыхары в. Тра-сцян­кі Iгуменскага пав., якiя стварылi партызанскi атрад i ваявалi суп­раць ворага, а таксама супраць шляхты, якая яму дапамагала. Такiя ж партызанскiя атрады былi створаны сялянамi вёсак Стараселле, Ма-жа­ны, Ясмоны Барысаўскага і Жарцы Полацкага паветаў.

Узяўшы Маскву, Напалеон не дачакаўся прапаноў аб мiры. У той час, як яго армiя галадала і разам з дысцыплінай губляла кіраванне, рускае войска ў Таруцiна папаўнялася жывой сілай, боезапасам і пра-дуктамi. Руская армія не дапусцiла французскага пранiкнення ў паў-днёвыя раёны краіны, прымушаючы акупантаў адступаць па імі ж раз-бура­най смаленскай дарозе ва ўмовах лютага марозу i голаду. Асобыя час­ці і групы вайскоўцаў падвяргаліся нападам казацкіх фарміраван-няў і партызанскіх атрадаў. Склады харчавання ў Смаленску былі раз-ра­ба­ва­ны першымі салдатамі, якія дасягнулі горада. Правіянт і фураж, на­за­па­ша­ныя акупантамі і іх наймітамі ў Мінску і Віцебску, былі за-хоп­ле­ны войскамі Вітгенштэйна і Чычагава.

Спроба рускiх палкаводцаў акружыць рэшткi французаў у раене Мiнска i Барысава поўнасцю не ўдалася, але 14-16 лiстапада пры пе-рап­ра­ве праз Бярэзiну французаў спасцігла сапраўдная катастрофа: да 30 тыс. чалавек тут знайшлі сабе магілу. 23 лiстапада ў Смаргонi На­па­ле­он пакінуў войскі і з’ехаў у Парыж.

Пасля Маладзечна супрацiўленне французаў амаль перапынiлася. Бе­ла­рус­кае войска неахвотна замагалася на баку Напалеона. Іх спроба спы­ніць рускіх пад Слонiмам і Вільняй скончыліся вялікімі для сябе люд­с­кі­мі стратамі. Рэшткi ацалелай беларускай пяхоты адыйшлi разам з Ю. Панятоўскiм у Польшчу i Прусiю.

Такім чынам, «Вялікая Французская армія» перастала існаваць. Рус­кія войскі страцілі каля 200 тыс. салдат. На Беларусі ах­вя­ра­мі вай-ны стаў кожны чацвёрты жыхар, асабліва гараджане, ко­ль­касць якіх з-за голаду і хвароб зменшылася ўдвая-утрая. Нягледзя­чы на страты і разбурэнні, царскі ўрад не змян­шаў цяжар павіннасцей з сялян. Разлік сялян на скасаванне прыгону пасля вай­ны не спраўдзіўся.

У пачатку 1813 г. руская армія перайшла дзяржаўную мяжу і ру-шы­ла на Францыю. Напалеон спраба­ваў узяць рэванш за няўдалую рускую кампанію, але быў канчаткова разбіты пад Ватэрлоа.

1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс еўрапейскіх ма-нархаў, каб вызначыць пасляваенныя граніцы на карысць саюзнікаў – пера­мож­цаў напалеонаўскай Францыі. Так, паводле падпісанага 9 чэр-ве­ня 1815 г. «Заключнага акту», Герцагства Варшаўскае пераходзіла да Расii. Хоць Аляксандр I абвяшчаў сябе «каралем польскім», палякі на­бы­ва­лі так званую «канстытуцыйную хартыю» і разам з ёй істотную аў­та­но­мію. Кіраванне Царствам По­ль­с­кім здзяйсняў Адміністрацый-ны савет на чале з братам імперата­ра Канстанцінам.

Такім чынам, з разгромам войск Напалеона другая пасля паў-стання Т. Касцюшкі спроба палякаў аднавіць сваю дзяржаўнасць па-цярпела няўдачу. Нягледзячы спрыяль­ныя для польскай шляхты ўмо-вы далейшага ўнутрыпалітычнага існа­ван­ня Польшчы, ідэя аднаўлен-ня незалежнай, у межах 1772 г. РП заставалася непарушнай

3. Падзеі, звязаныя з войнамі Напалеона і ўдзел у іх шляхты, на­да­лі значны імпульс грамадска-палітычнаму жыццю ў заходняй ус­к­ра­і­не Расійскай імперыі. Адным з цэнтраў яго заставалася Вільня. Няў­да­лыя спадзяванні мясцовага насельніцтва на адраджэнне ВКЛ і РП не зні­зі­лі яго антырасійскіх настрояў. Студэнцтва ўніверсітэта стварала спры­я­ль­нае асяроддзе для фарміравання нацыянальнай свя­до­мас­ці, вольна-любівых ідэй. Так, члены «Таварыства шубраўцаў» (гультаёў) ставілі на мэце з дапамогай сатыры змагацца за высокамаральнага чалавека. Таму ж служыла іх газета «Ведамасцi брукавыя».

1 кастрычніка 1817 г. было створана «Таварыства сяброў ка­рыс­най забавы», якое крыху пазней пры ўдзеле Я. Чачота і Т. Зана было рэарганізава­на ў «Таварыства філаматаў» (тых, хто імкнецца да ве-даў). Усе ўдзельнікі імкнуліся шляхам адукацыi пры­нес­ці карысць Ай-чыне, якой лічылі РП. Філаматы вывучалі працы ас­вет­ні­каў, гісторыю і духоўную культуру роднага краю. Яны пісалі тво­ры па навуковых праблемах, літаратурныя сачыненні, вялі дыскусіі аб прачытаных кні-гах. Пад уплывам прафесара ўніверсітэта І. Лялеве­ля члены таварыс-тва захапіліся грамадска-палітычнай тэматыкай. Да іх далучыліся будучыя змагары за незалежную РП І. Дамейка, М. Ру­ке­віч і інш.

У 1820 г. па ініцыятыве найбольш актыўных філаматаў – А. Мiц-кевiча, Я. Чачота і Т. Зана было створана так званае «Таварыства пра-мянiстых», у якое ўвайшло 168 чал. Паводле статуту, яно мусіла кла-па­ціц­ца аб павышэнні маральнага і інтэлектуальнага ўзроўню студэн-таў. Увага да яго з боку гарадской моладзі ўзрасла да такой ступе­ні, што будынак універсітэта стаў для «прамяністых» цесным. І прамяніс-тыя, і іх прыхільнікі карысталіся дасягненнямі народнай ку­ль­ту­ры, па-пулярызавалі гістарычнае мінулае і г. д. Такім чынам, іх дзей­насць выйшла далёка за межы ўніверсітэта, што паслужыла фар­ма­ль­най пад-ставай для яе перапынення кіраўніцтвам універсітэта.

Але кіруючае ядро «філаматаў» і «прамянiстых» утварыла новую, на гэта раз тайную суполку – «Таварыства фiларэтаў» (аматараў даб-радзейнасцi) пад старшынствам Т. Зана, якое дзейнічала ва ўніверсі-тэце з 1820 па 1823 гг. Філарэты выказвалі прыхільнасць ідэі адра-джэння РП. На гэтай аснове будавалася ўся іх навукова-асветніцкая праца, пра­па­ган­да і агітацыя. У мэтах канспiрацыi таварыства падзя-лялася на пяць cекцый, якiя ў сваю складаліся з гурткоў. Кола філарэ-таў пашыра­ла­ся за кошт новых членаў, прычым, не толькі студэнтаў, а інтэліген­таў, прагрэсіўнай шляхты і інш. Усяго арганізацыя налічвала 200-300 чал. Такія ж таварыствы ўзніклі ў асяроддзі навучэнцаў Ві-цебска, По­лац­ка і Беластока.

Яшчэ ў 1822 г. Аляксандр I выдаў указ аб забароне тайных арга-нізацый на тэрыторыі Царства Польскага і заходніх губерняў. У чэр-вені 1823 г. пад кіраўніцтвам сенатара М. Навасільцава была створа-на следчая камісія ў Віленскай навучальнай акрузе. У 1823 г. паліцыя Вільні выявіла дзейнасць тайнай арганізацыі і ў выніку працяглага, больш чым год, следства пад суд трапіла 108 чал., з якіх 20 былі пры-гавораны да турэмнага зняволення з далейшай ссылкай (Т. Зан, А. Су-зін, Я. Чачот) і высылкі ўглыб Расіі (А. Міцкевіч).

Нягледзячы на пэўную нацыянальна-патрыятычную скіраванасць ві­лен­с­кіх таварыстаў, іх дзейнасць уяўляла сабой частку агульнарасій-ска­га руху, скіраванага супраць неабмежаванага самаўладдзя і пры-гнёту народу. Так, у асяроддзi рускай элiты, якой з’яўлялася дваранст- ва, узнiк моцны рух за рэфармаванне дзяржаўнага ладу i грамадскага жыц­ця. У далейшым яго ўдзельнiкi увайшлi у гiсторыю пад назвай «дзекабрыстаў». На пачатку 1820-х гг. у краiне склалiся два буйней-шыя тайныя таварыствы – Паўночнае ў Пецярбургу на чале з М. Му-раў­ё­вым i Паўднёвае – у Тульчыне (Украiна) на чале з П. Пестэлем. Раз­мяш­чэн­не на тэрыторыi Беларусi расiйскiх узброеных сiл (Лiтоўскi кор­пус) спрыяла ўзнiкненню афiцэрскiх тайных суполак, звязаных з Паў­ноч­ным або Паўднёвым таварыствамi. На Беларусi у розны час жылi i дзейнiчалi М. Мураўёў, М. Лунiн, Я. Абаленскi i iнш.

Каб прыцягнуць польскую шляхту да сумеснай барацьбы, П. Пес-тэль згаджаўся на перадачу РП Вiленскай, Гродзенскай, часткi Мiн-скай губерняў. У рас­п­ра­ца­ва­най ім «Русской правде» было запісана, што беларусы не мо­гуць быць самастойнымі і з-за слабасці сваёй ніко-лі не змогуць ства­рыць асобнай дзяржавы.

М. Мураўёў у сваёй «Канстытуцыi» прадугледжваў федэратыўны лад Расii у складзе асобных тэрыторый па ўзору ЗША. Лiтоўска-бела-рускiя землi планавалася ўключыць у дзве дзяржавы: Заходнюю (са сталiцай у Вiльні) i Дняпроўскую (са сталiцай у Смаленску).

Члены Паўднёвага таварыства С. Мураўёў-Апостал, М. Бястужаў-Румiн i iншыя, якiя служылi у Бабруйску, распрацавалi план дзяржаў-на­га перавароту. Пачатак яго звязваўся з арыштам Аляксандра I, яго бра­та Мiкалая i усёй свiты ў час меўшага адбыцца наведвання імі ба-бруй­с­кай крэпасцi. Але «Бабруйскi план» не знайшоў падтрымкi у змоўшчыкаў і царская інспекцыя бабруй­с­кай крэпасці 13 верасня 1823 г. прайшла без эксцэсаў.

Свае планы адносна расійскага самаўладдзя будавала і польская шлях­та. Так, у 1820-х гадах у Царстве Польскім група афiцэраў ства-ры­ла так званае «Патрыятычнае таварыства», якое мела свой Статут, Цэнтральны камiтэт, а таксама 7 правiнцыяльных аддзелаў, у тым лiку Лiтоўскi з цэнтрам у Вiльнi. Асноўнай мэтай усёй арганiзацыi з’яўля-лася адраджэнне РП у межах 1772 г. У Лiтоўскi правiнцыяльны камi-тэт уваходзiлi К. Радзiвiл, генерал Вайнiловiч, граф Солтан і інш. Чле-ны таварыства шукалі прыхільнікаў у Лiтоўскiм корпу­се, стваралi ар-сенал зброi у Вiльнi, але з-за правалаў у Варшаве былі вы­му­ша­ны пе-рапыніць сваю дзейнасць. Пасля разгрому паўстання на Се­нац­кай пло-шчы 14 снежня 1825 г. следству стала вядома аб кантак­тах дзекабрыс- таў і асобныя члены Патрыятычнага таварыства бы­лі асуджаны.

У 1821-1826 гг. у Беластоцкай i Свiслацкай гiмназiях дзейнiчала тай­нае таварыства культурна-асветніцкага накірунку «Заране» у ліку 50 чал. на чале з Ф. Ляховiчам. Яны ставілі на мэце ўдасканаленне сва­іх характараў, фарміраванне грамадскіх густаў, захаванне польскай мовы, што, на іх думку, магло паспрыяць адраджэнню РП. Каб абу-джаць патрыятычныя пачуцці, заране насілі прозвіш­чы славутых суайчыннікаў (Б. Харобрага, С. Бато­рыя, Ю. Панятоўскага).

У 1825 г. Ф. Ляховіч даведаўся аб існаванні ў Беластоку «Тавары-ства ваенных сяброў» і прыняў рашэнне наладзіць з ім сувязі. Гэтае тава­рыс­т­ва ў складзе 45 чал. узнікла па iнiцыятыве былога фiламата М. Рукевiча і афіцэраў асобага Лiтоўскага корпуса капiтана К. Iгель-стро­ма і паручыка А. Вягелiна. Да восені 1825 г. беластоцкія «Заране» дзейнічалі сумесна з імі, а затым самастойна.

Адгалоскi паўстання сталічных дзекабрыстаў мелі месца на Бела-сточ­чы­не i у Бабруйску. Пасля няўдалай спробы сарваць прысягу Мi-ка­лаю I салдат Лiтоўскага пiянернага батальёна 24 снежня 1825 г. у м. Браньск на Беласточчыне былi пакараны кіраўнікі і шэраговыя члены «Таварыства ваенных сяброў» Рукевiч, Вягелiн, Iгельстром.

Такім чынам, тайныя таварыствы на Беларусі былі знішчаны ўла-да­мі або перасталі існаваць па іншых прычынах. Тыя веды, духоўныя каш­тоў­нас­ці і ідэі, якія прапагандаваліся філаматамі, філарэтамі, зара-на­мі і інш., спрыялі ўмацаванню польскай нацыянальнай свядомасці і пат­ры­я­тыз­му. Наколькі моцнымі былі наступствы дзейнасці тавары-стваў, сведчылі падзеі паўстання ў Польшчы, Літве і Беларусі (1830-1831) пад лозунгам адраджэння РП у межах 1772 г.

4. Феадальнае землеўладанне, якое ўсталявалася на тэрыторыі Бе-ла­ру­сі яшчэ ў часы ВКЛ і ахоплівала амаль 75% ад усіх зямель, набы-ло далейшае развіццё ў Расійскай імперыі. Па занятасці насельніцтва і аб’ёму прадукцыі сельская гаспадарка адыгрывала вядучую ролю ў эка­но­мі­цы. Асноўнымі пастаўшчыкамі хле­ба на ўнутраны і знешні рынак з’яўляліся памешчыкі. Га­лоў­ную вытворчую сілу складалі пры-гонныя, колькасць якіх у 1795 г. дасягала 84,4 % усіх сялян. Пры гэ-тым у заходніх губернях больш актыў­на выкарыстоўвалася праца па-рабкаў. У 1840-1850-х гг. у фальвар­ках і маёнтках сталі ўкараняцца новыя метады апрацоўкі глебы, вы­ка­рыс­тоў­вац­ца першыя сельскагас-падарчыя машыны. Са збожжавых культур большае распаўсюджанне мела азімае жыта, яравыя ячмень і авёс. З кожнага пасеянага зерня збіралася 3 або 3, 5. У канцы ХІХ да традыцыйных тэхнічных культур – ільну і канопляў далучылася бульба. Вытворчасць збожжа набывала таварны харак­тар. Да канца XVIII ст. буйныя гаспадаркі пастаўлялі на рынак каля 75 % жыта, 45-55 % – ячменю, аўса, гароху, бульбы. У сярэдзіне ХІХ ст. пасевы цукровых буракоў узраслі да 2 400 дзеся-цін, а ўраджайнасць узрасла ў 6 разоў.

Жывёлагадоўля таксама з’яўлялася важнай галіной сельскай гас-па­дар­кі. Акрамя мяса-малочнай жывёлагадоўлі, у Мін­с­кай і Гродзен-скай губ. пашырылася развядзенне мерыносавых аве­чак у мэтах вы-творчасці і нарыхтоўкі танкаруннай воўны для сукон­ных мануфактур. Для ўласных патрэб сяляне разводзілі лён, каноплі, тытунь, буракі і інш. Ураджай збожжавых (сам–2-3) быў горшым, чым у панскай гас-падарцы. Акрамя таго, невялікія памеры зямельных надзе­лаў (12-15 дзес. – у заходніх паветах Беларусі, і нават 8-12 – у астат­ніх) пры ад-сталай тэхніцы і тэхналогіі землеапрацоўкі і іншыя фак­та­ры не маглі задаволіць патрэбы вясковых працаўнікоў у хлебе. Не­вы­пад­ко­ва, у другой палове ХІХ ст. найважнейшым харчовым прадук­там сялянскай сям’і зрабілася бульба.

Каб знайсці сродкі на падтрыманне жыццядзейнасці сям’і і вы-пла­ту падаткаў селянін быў вымушаны ў вольны ад сельскагаспа-дар­чых работ час займацца хатнімі (ткацтва, ганчарства, бандарства і інш.) і адхожымі промысламі. Будаўнічыя, дарожныя і ін­шыя работы давалі магчымасць сялянам палепшыць стан сваёй гаспадаркі. Паме-шчыкі прагрэсіўных поглядаў не перашкаджалі ім у пошуку дадат-ковага заробку і не душылі іх падаткамі. У выніку хатняе рамяство, адхожыя про­мыс­лы, сувязь з рынкам давала магчымасць асобным ся-лянам за­быц­ца на беднасць. У выніку нават у асяроддзі прыгонных сталі з’яў­ляц­ца заможныя гаспадары, які мелі магчымасць браць у арэн­ду памешчыцкую або дзяржаўную зямлю, і нават выкарыстоў-ваць наёмную працу сваіх аднавяскоўцаў. Але ў цэлым па прычыне поў­най залежнасці селяніна ад памешчыкаў яго ўцягненне ў працэс фар­мі­ра­ван­ня капіталістычных адносін адбываўся значна павольней.

Узрастанне эксплуатацыі працы парабкаў было звязана з інтэнсі-фі­ка­цы­яй працэсу абеззямельвання прыгонных сялян. Па меры ўцяг-нен­ня паноў у рынак, доля сялянскіх зямель у іх маёнтках (фальвар-ках) скарацілася з 2/3 да 1/3 і нават менш, а колькасць агароднікаў, ха­луп­ні­каў і бабылёў, наадварот, стала ўзрастаць.

Гэты працэс стаў няспынным і разбуральным у сувязі з павелічэн- нем памешчыцкай вытворчасці таварнага хлеба, што патрабавала ўк-лю­чэн­ня ў севазварот дадатковых, за кошт сялян, пасяўных плошчаў. Ад­па­вед­на ў паноў узрастала патрэба ў павелічэнні адпрацовачнай па-він­нас­ці, што выклікала перавод аброчных прыгонных у паншчынныя, і неўзабаве, да сярэдзіны ХІХ ст. іх колькасць узрасла з 77 да 97%. Се-лянін павінен быў адпраўляць 6 разоў на тыдзень аднаго з членаў сва-ёй сям’і на панскія палеткі.

Акрамя павіннасцей на карысць сваіх гаспадароў, сяляне былі аба­вя­за­ны выплочваць дзяржаве падушны падатак і земскі збор (5-7 руб. з двара), пастаўляць рэкрутаў (1 з 200 двароў), да­ваць прытулак і харчаванне прысланым на пастой салдатам, перавозіць ваенныя грузы.

Збядненне і разбурэнне сялянскіх гаспадарак вяло да ўзрастання са­цы­я­ль­най напружанасці на вёсцы. Так, з 1800 па 1839 г. адбылося 160 выступленняў сялян Беларусі. Асноўная іх колькасць насіла не- г­вал­тоў­ны характар і адбывалася ў форме падачы скаргаў на сваво­ль­с­т­ва памешчыкаў або адміністрацыі, на цяжар павіннасцей і інш. Бы­лі выпадкі, калі сяляне тысячамі ўцякалі ад сваіх гаспадароў у сусед­нія губерні. Так, у пачатку 1840-х гг. пад уздзеяннем чутак аб магчы­мас­ці пазбавіцца ад прыгону сяляне цэлымі вёскамі рушылі ў напрамку Крыма, Бесарабіі, Каўказа. Каб іх спыніць, спатрэбіліся войскі. У 1847 г. сяля­не Віцебскай губ., паддаўшыся чуткам аб вызваленні ад прыго-ну бу­даў­ні­коў Мікалаеўскай чыгункі, тысячамі рушылі ў раён Пецяр-бурга. У выніку звыш 4 тыс. сялян былі высечаны розгамі, а звыш 100 асуджана ваенна-палявым судом да турэмнага зняволення.

Аб узнікненні ў нетрах феадалізму новых, капіталістычных адно-сін можа лічыц­ца з’яўленне вольнанаёмных рабочых. Але ў Расійскай імперыі выкарыстанне іх працы замянялася прыгоннымі. На Беларусі значны прыбытак панам давала вінакурства. Акрамя бровараў, у маён­т­ках засноўваліся ткацкія, шкляныя і іншыя прадпрыемствы, на якіх вы­ка­рыс­тоў­ва­ла­ся прыгонная праца. З 1796 па 1860 г. на Белару­сі іх колькасць узрасла з 51 да 70, а іх валавая прадукцыя – у 2,1 ра­за.

З выкарыстаннем паравога рухавіка, які замяняе ручную працу машыннай, узнікае новы від прадпрыемства – фабрыка. Іх колькасць павялічылася з 2 да 12, а аб’ём выпушчанай імі прадукцыі – у 5, 6 ра-за. Але ў гэты час на­ём­ная праца толькі спадарожнічала прыгоннай. Да часу купецкая (капіталістычная) мануфактура ці фабрыка, разме-шчаная ў горадзе, пакуль не магла канку­ры­ра­ваць з вотчыннай, якая існавала ў маёнтках паноў-прадпрыма­ль­ні­каў.

У першай палове ХІХ ст. у выніку адмысловай палітыкі царызма ў дачыненні яўрэяў насельніцтва беларускіх гарадоў і мястэчак узрас­ло ў 4 разы і дасягнула 320 тыс. чал. Вялікая колькасць таннай рабо­чай сілы стымулявала павелічэнне колькасці рамесных майстэрань і ма­ну­фак­тур. Ха­рак­тэр­на, што ў гэты час беларускія рамяство і ган-даль пачалі імклі­ва выцясняцца яўрэйскім.

У гарадах з’явіўся штодзённы лавачны гандаль харчовымі пра-дук­та­мі і прамысловымі таварамі, а таксама ўтвараліся штотыднёвыя кір­ма­шы. Прадукты сельскай гаспадаркі, а таксама лес з’яўляліся ас-ноў­ным таварам, які вывозіўся купцамі за межы Беларусі.

Такім чынам, умовы рынку выводзяць на першыя ролi у гаспа-дар­чым жыццi тых, хто меў грошы, але не схаваныя ў куфэрак або скар­бон­ку, а змешчаныя ў банк пад пэўны працэнт прыбытку або ў выт­вор­часць і продаж пэўнай прадукцыі. Уладальнiкi банкаў, як пра-вiла, былыя купцы, крэдытавалі тых, хто гарантаваў вяртанне пазыкі з працэнтамi. У лiку апошніх была частка памешчыкаў, якiя iмкнулiся да пе­раў­т­ва­рэн­ня сваіх натуральных гаспадарак у таварныя. Тыя з іх, якiя патрацiлi грошы на мадэрнiзацыю гаспадаркi, мелi шанец атры-маць пры­бы­так i надалей павялічваць абаротныя сродкі. Такім чынам, узнікаў капiтал (грошы, аблігацыі, акцыі), які не траціўся, а шляхам абарачэн­ня прыносiў прыбытак у тым цi iншым эквiваленце. Больш актыўна капітал дзейнiчаў у галiне прамысловасцi, там, дзе былі прад-прымальнiкi i рынак наёмнай рабочай сiлы, дзе работадаўцаў i работ-нiкаў звяз­ва­ла эканамiчная зацікаўленасць. Гэтая сістэма з’яўлялася больш праг­рэ­сіў­най у параўнанні з феадальна-прыгонніцкай.

Царскі ўрад усведамляў важнасць удасканалення гаспадарчага і са­цы­я­ль­на­га становішча сялян. Так, мiнiстр дзяржаўных маёмасцяў П. Кiсялёў выказаў клопат аб тых беларускіх сялянах, якія належалі каз­не. У вынiку ў 1839 г. выйшла распрацаванае ім «Палажэнне аб кi-ра­ваннi дзяржаўнымi маёнткамi у заходнiх губернях i Беластоцкай во-бласцi», паводле якой стваралася ўстойлівая сістэма кіравання дзяр-жаў­ны­мі сялянамі. Па-другое, у адпаведнасці з «люстрацыяй (апісан­нем) дзяржаўных уладанняў» з 1844 г. сяляне пераводзіліся з паншчы-­ны на аброк, для іх усталёўваўся сярэдні памер зямельнага надзелу і ўчастка лесу, засноўваліся бальніцы і хлебныя склады. Па-трэцяе, аран­да­та­ры не мелі права чыніць суд над дзяржаўнымі сялянамі. Та-кім чынам, становішча апошніх мусіла палепшыцца.

У 1840 г. Камітэт па справах заходніх гу­бер­няў прыступіўся да выпрацоўкі ўмоў рэформы гаспадарчага ўкладу прыгонных сялян, якая прадугледжва­ла ўпарадкаванне памераў сялянскіх надзелаў і аб’ём павіннасцей. На падставе за­ко­на ад 15 красавіка 1844 г. ажыц-цяўленне рэформы пачалося пры ўдзе­ле інвентарных камітэтаў і да 1848 г. абавязковыя нормы (інвен­та­ры) былі ўведзены ва ўсіх паме-шчыцкіх маёнтках Беларусі (за вык­лю­чэн­нем яе ўсходніх губерняў).

У 1855 г. Дзяржаўны Савет пастанавiў, каб памешчык вылучыў на кож­ную рэвiзскую душу па 3,75 дзесяцiны зямлi. Памер паншчыны з цяг­ла­га двара вызначаўся 3 мужчынскiмi i 3 жаночымi днямi на ты-дзень. Усе іншыя адпрацоўкi скасоўвалiся. Тым не менш, новыя правi-лы ўводзiлiся толькi у дзесятай частцы ўсiх памешчыцкіх маёнткаў, ды і то вялікай карысці сялянам не прыносілі. Памешчыкі непрыхіль-на сустрэлі рэформу, яе ажыццяўленне зацягнулася да 1857 г. і фак-тыч­на не закранула асноў феадальнай сістэмы.

5. На месцах частка памешчыкаў пачынала ўсведамляць, што іс-на­ваў­шая прыгонніцка-паншчынная сістэма гаспадарання з’яўляецца за­ган­най. Яны лічылі, што экстэнсіўныя метады гаспадарання (пашы-

рэн­не пасяўных плошчаў, у тым ліку за кошт абшчынных, павелічэнне па­дат­каў і павіннасцей) сітуацыі не палепшаць, што патрэбны іншыя спо­са­бы развіцця эканомікі, найперш, па заходнееўрапейскаму тыпу, ка­лі адбываецца выкарыстанне зацікаўленых у выніках сваёй працы на­ём­ных рабочых, новых агратэхналогіі і машын. У мэтах пошуку і пра­па­ган­ды прагрэсіўных спосабаў гаспадарання асобныя памешчыкі аб­’­яд­на­лі­ся ў Беларускае вольнае эканамічнае таварыства.

Але аднаго жадання асобных, нават перадавых памешчыкаў, якія ста­на­ві­лі­ся на шлях капіталістычных метадаў гаспадарання, было ма-ла. Агульныя тэндэнцыі развіцця сельскай гаспадаркі абумоўлівала буй­ное землеўладанне. Вялікая колькасць прыгоннага сялянства да-зва­ля­ла яму весці гаспадарку па-старому, не баючыся разарэння. У 1859 г. на Беларусі 4,4 % памешчыкаў валодалі 44, 2 % ад усёй зямлі. Памешчыкі сярэд­няй заможнасці (23, 3 % ад агульнай колькасці), якім належала па 100 - 500 душ прыгонных, мелі 39 % зямлі; ва ўласнасці дробных памешчыкаў з колькасцю прыгонных менш за 100 душ) – знаходзілася 16, 8% зямель.

Большасць памешчыкаў не мелі іншых спосабаў павысіць даход-насць сваіх гаспадарак, ак­ра­мя ўмацавання падатковага і адпрацовач-нага прыгнёту сваіх прыгон­ных, а таксама скарачэння іх зямельных надзелаў. Невыпадкова, у дру­гой палове 50-х гг. XIX ст. у маёнтках Беларусі было звыш 200 тыс. беззямельных сялян-бабылёў і агародні-каў. Удзельная вага прыгон­ных сялян за палову стагоддзя скарацілася з 84, 8 да 70, 9 % і працяг­ва­ла скарачацца далей. У вынiку падрыва-лася сама феадальна-прыгонніцкая сiстэма.

Да сярэдзіны ХІХ ст. прыкметы крызісу феадальна-прыгонніцкай сіс­тэ­мы выявіліся ў скарачэнні прыросту насельніцтва вёскі, зніжэнні прадукцыйнасці працы, павышэнні сацыяльнай напружанасці на вёс-цы. Не толькі сялянскія, а і памешчыцкiя гаспадаркі, заснаваныя на бясплатнай працы прыгон­ных, вялiкага прыбытку не давалі, траплялі ў залежнасць ад крэды­то­раў і разбураліся.

Такім чынам, феадальна-прыгонніцкія адносіны, якія да гэтага ча­су панавалі ў эканоміцы і сацыяльным жыцці Расійскай імперыі, на­бы­лі прыкметы разлажэння. Разам з тым у іх нетрах сталі з’яўляц-ца парасткі новага, больш прагрэсіўнага капіталістычнага ўкладу, за-сна­ва­на­га на эксплуатацыі працы вольнанаёмных рабочых як у гора-дзе, так і вёсцы, актывізацыі ўнутранага і знешняга рынку, росце та-вар­нас­ці сельскай гаспадаркі. І перадавой грамадскасці, і ўладам бы-ло відавочна, што прыгоннае права ператварылася ў сапраўдны тор-маз на шляху развіцця краіны.

Лекцыя 8. САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ У СКЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХІХ СТ.

Пытанні

1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін.

2. Прамысловы пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку

3. Саслоўная палітыка самадзяржаўя

4. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага

грамадства

1. У ХІХ стагоддзі патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не то­ль­кі прагрэсіўныя дваране і разначынцы, але і самі расійскія манар-хі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з пры­хо­дам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека еўрапейскай аду­ка­цыі і лiберальных поглядаў.

Па эканамічных і палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Са-крэт­ны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам пад-рых­та­ва­ла адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог змен-шыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на бела-рускiх сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм генерал-губернатарам У. Назiмавым

Мясцовыя памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з даз­во­лу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камi-тэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся заха-ваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызвален-не сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.

Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i «Палажэнняў 19 лютага», дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна пад-крэслiвалася, што адмена прыгоннага права адбылася па iнiцыятыве «высакароднага дваранства». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год (да 1863) сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на ка-рысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў.

У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збо-ру падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiку-маі 1861 г. Паводле Агульнага пала­жэн­ня, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 10 год селянiн аба­вя­заў­ся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пэўныя пав­iн­насцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. – 40 муж-чынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 руб. чыншу. Да часу поўнага вы­ку­пу яны лiчылiся часова абавязанымi.

У Магiлёўскай i Вiцебскай губ. памер надзелаў вагаўся ад 4 да 5 дзесяцiн да 2-1 дзесяціне на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспа-дарцы было 7-12 дзе­ся­цін зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвала-ся абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губ., дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля (10-12 дес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не болей 3 руб. чыншу і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Уводзілася калектыў­ная ад-казнасць, так званая, «кругавая парука» для выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi. Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сена-жаць, паша – заставалася ў агульным карыстанні.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiза-цыю гадавога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р. – 6%, 100 р. – 100%). Калi селянiн атры-моўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны, то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збі-ралася спагнаць на працягу 49 гадоў.

Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам, з-за выкуп-ных плацяжоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрыма­ла­ся як каштоўнасць. На глебе агульнага незадавальнення да ліпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў.

Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар на феадаль-най сістэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахісным заста-вал­ся яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала то­ль­кі 33, 4% зямель, прычым, не ў якасці прыватнай уласнасці, а на ўмо­вах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна бы-ло пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, маг-чы­масць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а прускім (аб-шчын­нае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – ад­п­ра­цо­вач­ная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзён­най працы і панскага iнвентару). Гэта былi гаспадаркi з высо-кай канкурэнтаздольнасцю i з’арыентаваныя на рынак. У канцы 70- х – пачатку 80 гг. ХІХ ст. з-за паступлення з Заходнюю Еўропу вялікіх пар­тый збожжа з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкі цэны на яго істотна зні­зі­лі­ся. Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспада-рак Беларусі на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася ма­лоч­на-таварная спецыялiзацыя, а разам з ёй – новыя пароды жывёл, па­ве­лі­чэн­не пагалоўя ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне плошчаў бульбы i выраб з яе спiрту. Калі ў канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), то на пач. ХХ ст. – больш за 500.

З iншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вiленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля – на Гро-дзеншчыне i Мiншчыне. Беларускія памешчыкі лепш за суседзяў пры-ста­соў­ва­лі­ся да рыначных умоў. Па-ранейшаму, агульная эканамічная тэн­дэн­цыя развіцця іх гаспадарак – арыентацыя на рынак, пашырэнне выт­вор­час­ці і яе спецыялізацыя.

Са скасаваннем прыгоннага права развіццё капіталізма ў сельскай гас­па­дар­цы адбывалася больш імкліва, чым у Расіі. Частка сялян па-чынае скарыстоўваць чытырохполле, удасканаленыя прылады працы, нават штучныя ўгнаенні. З другога боку, узрастала незадаволенасць той часткі вясковых працоўных, які не маглі пракарміцца са свайго на-дзелу. Выйсцем са становішча з’яўлялася арэнда ў пана пэўнай яе колькасці на ўмовах адработкі са сваім інвентаром і цяглавай сілай на полі гаспадара. Такім чынам, замест скасаванай паншчыны ўзнікала новая адработачная сістэма, па сутнасці, тая ж феадальная павіннасць з тым толькі адрозненнем, што ў новых умовах селянін быў вымуша-ны сам, па эканамічных прычынах, звяртацца да пана. Аднак гэтая сіс-тэма не магла быць устойлівай з-за нізкай прадукцыйнасці працы та-кога работніка на панскім полі.

Другая сістэма – капіталістычная, больш адпавядала часу, бо ў яе ас­но­ве ляжала праца работніка (падзённага, сезоннага, пастаяннага), на­ня­та­га гаспадаром на ўмовах аплаты па якасці і колькасці зробле-на­га з прадастаўленнем жывога і мёртвага інвентару. Памеры гэтай ап­ла­ты, як правіла, дыктаваў не работадаўца, а рынак. Капіталістыч-ная сістэма замацавалася ў Віленскай, Гродзенскай і Мін­с­кай губ., а на астатняй тэрыторыі Беларусі распаўсюдзілася зме­ша­ная – адрабо-тачна-капіталістычная сістэма.

Як і планавалі землеўладальнікі, за імі засталася асноўная маса зямель, у сярэднім больш за 1000 дзесяцін, у той час як на 1 сялянскі двор прыпадала 12-13. Характэрная рыса землеўладання на Бе-ла­ру­сі, асабліва ў Мінскай губерні, – наяўнасць магнацкіх латыфундый Віт­ген­ш­тэй­наў, Радзівілаў, Патоцкіх і інш. Царскі ўрад як апора і вы­раз­нік інтарэсаў, найперш, рускага праваслаўнага дваранства імкнуўся пад­т­ры­маць яго, прадаючы яму па ільготных цэнах землі на Беларусі. Та­кім чынам мясцовае рускае дваранства, без уліку Магілёўскай губ., уд­вая (з 1,8 да 3, 6 млн дзесяцін) павялічыла свае ўладанні. Ад­на­ча­со­ва ўрад забараніў продаж зямлі ў значных памерах памешчыкам- і ся-ля­нам-католікам (больш 60 дзес.), а таксама яўрэям, з тым змен­шыць іх эканамічную апору і палітычную актыўнасць.

Беларускія сяляне ўключаліся ў капіталістычны рынак вельмі ма­руд­на і з вялікімі цяжкасцямі. Каб пражыць толькі за кошт уласнай гас­па­дар­кі сялянскай сям’і патрабавалася не менш 20 дзес. зямлі. І без таго невялікія надзе­лы зямлі (у сярэднім 8-12 дзес.) скарачаліся пасля таго, як жанатыя сы­ны ладзілі асобную ад бацькоў гаспадарку. Зямля павінна была выка­рыс­тоў­вац­ца сялянамі як мага больш прадукцыйна, каб мець магчы­масць пражыць самім і атрымаць сродкі для выплаты падаткаў, удас­ка­на­лен­ня прылад працы, утрымання жывёлы. У выніку да канца ХІХ ст. на сялянскіх участках на 23, 9 % павялічыліся пасевы збожжа­вых і тэхнічных культур, а іх ураджайнасць узрасла напалову. Рэзка па­вя­лі­чы­лі­ся зборы бульбы (у 4, 6 раза) і ільну (на 82, 5%). З агульна­га аб’ёму сельскагаспадарчых прадуктаў, якія ішлі на рынак, сяляне пас­таў­ля­лі 25% збожжа, 75% ільну, значную частку бульбы.

Як правіла, больш паспяхова развіваліся гаспадаркі з надзельным зем­ле­ка­рыс­тан­нем, якія менш залежалі ад абшчыны і мелі больш сва-бо­ды ў арганізацыі вытворчасці. Менавіта ў іх межах адбываўся рост (на 50%) пагалоўя буйнарагатай жывёлы, выкарыстоўвалася элітнае на­сен­не і ўдасканаленыя прылады працы. Асноўная ж маса хлебаро­баў Магілёўшчыны і Віцебшчыны, дзе існавала абшчыннае землека­рыс­тан­не, не мела такіх магчымасцяў і не мела перспектыў выбіцца з га­ле­чы. Цераспалосіца, калектыўная адказнасць за выкананне павін-нас­цей і падаткаў («кругавая парука»), канфлікты з панамі з-за серві-ту­таў і г.д. згуртоўвалі паміж сабою членаў абшчыны і тармазілі раз-віц­цё капіталістычных адносін. Становішча сялянскіх гаспадарак ус­к­лад­ня­ла­ся падаткамі (грашовымі зборамі) і павіннасцямі на рамон­т­ныя, дарожныя, адміністрацыйныя, ветэрынарныя і многія іншыя пат­рэ­бы. Акрамя земскіх грашовых збораў, сяляне выконвалі дарожную, пад­вод­ную і паліцэйскую павіннасці.

З ператварэннем зямлі ў аб’ект куплі-продажу ўзнікла і ўзмацні-ла­ся тэндэнцыя да істотнага павелічэння сялянскіх уладанняў. Так, у Мін­с­кай губ. з 1861 па 1876 г. 110 сялян набылі ўчасткі па 50-100 дзе-ся­цін, а 66 – купілі маёнткі. Характэрна, што сялянскае землеў­ла­дан­не з 1882 па 1902 гг. узрасло за кошт былога памешчыцкага на 1,7 млн дзес. (у 3,3 раза). Такім чынам, група заможнага сялянства (з надзелам звыш 20 дзес.) павялічылася на 17 %, склаўшы прыкладна дзе­ся­тую частку ад усіх вясковых працоўных. Менавіта ў яе асяроддзі ста­ла ўз-нікаць так званая сельская буржуазія, гэта значыць клас, які эксплуа-таваў працу наёмных рабочых – парабкаў. У 1880-я гг. у гаспадарцы сельскай буржуазіі іх працавала ўжо не менш 55 тыс. Дадатковы пры-бытак давала здача зямлі ў арэнду, трыманне млы­ноў, кузняў, а так-сама ліхвярства – пазыка грошай або хлеба пад пра­цэн­ты. Тыя, хто браў у сельскай буржуазіі зямлю ў арэнду, або пазыку пад працэнты, як правіла, займаў ніжэйшую прыступку ў сялянскай са­цы­я­ль­най лес-віцы і належаў да беднаты. Гэтая група была самай шмат­лі­кай: у па-раўнанні з заможным (8-10%) і сярэднім (30-32%) сялянствам яна складала каля 60% усіх вытворцаў, у сваёй большасці абшчыннікаў.

Крызісная сітуацыя, выкліканая паніжэннем рыначных цэн на збож­жа, з цягам часу прывяла да пэўных перамен у спецыялізацыі се­ль с­кай гаспадаркі Беларусі. Так, на змену вытворчасці збожжа прый­ш­лі малочная жывёлагадоўля. Асноўным рэгіёнам вырошчвання ільну зра­бі­лі­ся Віленская, Віцебская і Магілёўская губ., а ільновалакно іш­ло на патрэбы ўнутраных губерняў, а таксама прадавалася за мяжой – у Германіі і Аўстра-Венгрыі. Вытворчасць пянькі была наладжана ў Ма­гі­лёў­с­кай губ., а асноўнымі замежнымі яе пакупнікамі з’яў­ля­лі­ся Гер-манія і Англія. Шырокае распаўсюджанне атрымала бульба як сыра-віна для вінакурнай прамысловасці.

Такім чынам, у паслярэформенны перыяд у грамадстве і аграр-ным сек­та­ры эканомікі Беларусі адбыліся значныя змены, звязаныя з развіц­цём капіталістычных адносін, фарміраваннем бессаслоўнага землеўла­дан­ня, спецыялізацыяй рэгіёнаў, сацыяльнай дыферэнцыяцы-яй ся­лян­с­т­ва. У цэлым жыццё беларускага народа, у сваёй падаўля-ючай бо­ль­шас­ці – сялянства, значна палепшылася, але не настолькі, каб зніклі малазямелле, беднасць, культур­ная адсталасць і іншыя са-цыяльныя праблемы.

2. З канца ХVІІІ ст. і па 60-я гг. ХІХ ст. колькасць насельніцтва га­ра­доў і мястэчак павялічылася ў 4 разы і склала 320 тыс чал. (10%), але гэта было звязана ў першую чаргу не з развіццём прамысловасці, а з царскай палітыкай у дачыненні яўрэяў.

У пачатку ХІХ ст. у прамысловасці Беларусі яшчэ пераважала дробная рамесная вытворчасць. Мясцовыя майстры займаліся трады-цыйнымі відамі рамяства – апрацоўкай металу і скур, пашывам адзен-ня і абутку. У гарадах і мястэчках існавала цэхавая арганізацыя. Але з цягам часу яна ўваходзіла ў супярэчнасць з развіццём рыначных ад-носін і сама адчувала неабходнасць перамен. Змяншалася карпара-тыў­ная замкнёнасць. Калектывы рамесных майстэрань уз­рас­та­лі за кошт наёмных рабочых і вучняў. Частка рамеснікаў пашы­ра­ла сваю вытворчасць да памераў мануфактуры з колькасцю рабочых па 40 чал.

У 20-я гг. ХІХ ст., у адрозненне ад капіталістычных прадпрыемст- ваў, дзе працавалі выключна наёмныя рабочыя, на Беларусі назіраецца ім­к­лі­вае развіццё вотчынных мануфактур. Так, у Крычаўскім графстве пра­ца­ва­лі канатная і парусінавая, а ў Дубровенскім старостве – сукон-ная і гадзіннікавая мануфактуры, якія належалі графу Р. Пацёмкіну. У шклоў­с­кім маёнтку працавалі гарбарная, канатная, парусінавая, сукон-ная і шоўкаткацкая мануфактуры, якія належалі графу С. Зорычу. У го­ме­ль­с­кай эканоміі граф М. Румянцаў валодаў шматлікімі мануфак-ту­ра­мі (заводамі) па выпуску тэкстыльнай, металічнай, скураной, сілі-кат­най, харчовай і іншай прадукцыі.

Тэкстыльная прамысловасць у к. XVIII – пач. XIX ст. развівалася най­больш стабільна: да 20-х гг. XIX ст. пераважала вытворчасць па-лат­на, а пазней – сукна. У ліку лепшых мануфактур Беларусі былі Аль­бяр­цін­с­кая суконная фабрыка В. Пуслоўскага (Слонімскі пав.) і Па­рэц­кая суконная фабрыка памешчыка А. Скірмунта (Пінскі пав.).

З 20-х гг. XIX ст. менавіта ў тэкстыльнай прамысловасці пачы-на­ец­ца выкарыстанне паравых машын і ўзнікае фабрыка як якасна но-вы тып прадпрыемства, дзе асноўныя вытворчыя аперацыі забяспеч-ва­лі­ся не ручной працай, а механічнымі станкамі. Першае такая фаб-ры­ка па выпуску сукна з’явіліся на пачатку 20-х гг. ХІХ ст. у мястэчку Хомск (Кобрынскі пав.) і належала слонімскаму памешчыку В. Пус-лоў­с­ка­му. У 1823 г. на ёй размяшчаліся 44 ткацкія станы, паравы, ва-дзя­ны і конскі рухавікі, а таксама працавалі трое майстроў-іншазем-цаў і 481 рабочы з прыгонных сялян.

Высокі попыт на металічныя вырабы стымуляваў развіццё мясцо-вай металургіі. За час з 1828 па 1860 г. аб’ём яе прадукцыі ўзрос з 5,3 тыс. да 245 тыс. пудоў. Лепшыя прадпрыемствы гэтай галіны размя-шча­лі­ся ў Ашмянскім (маёнтак Храптовіча ў Вішневе), Барысаўскім, Чэ­ры­каў­с­кім (завод Бенкендорфа ў Старынках) пав.

Па меры асваення вырабу гарэлкі з цукру і бульбы, тэх­ніч­ныя ўдасканаленні (паравыя машыны) закраналі і гэту галіну. Мукамоль-ная прамысловасць таксама адчувала ўздзеянне тэхнічна­га прагрэсу. Першыя паравыя млыны з’явіліся ў 1841 г. спачатку ў Ма­гі­лё­ве, за-тым у Пінску і Віцебску. І калі ў 1796 г. на Беларусі 1 184 млы­ны пе-рамалолі 843 тыс. пудоў збожжа, то ў 1860 г. іх колькасць уз­рас­ла да 1834, а гадавы перамол – да 2 956 тыс. пудоў.

У цэлым развіццё буйной прамысловасці Беларусі ў дарэформен-ны перыяд адбывалася вельмі марудна. Тут пераважала цэхавая сіс­тэ­ма і дробная рамесная вытворчасць. У 1858 г. у гарадах налічвала­ся 15, 6 тыс. рамеснікаў, а з улікам мястэчак – прыкладна 32-33 тыс. У 1860 г. у Беларусі налічвалася 7, 8 тыс. дробных капіталістычных прад­п­ры­ем­с­т­ваў, на якіх працавала 23, 4 тыс. наёмных рабочых.

У ліку іншых прадпрыемстваў існавалі мануфактуры, пераважна, вот­чын­ныя. У 1860 г. капіталістычныя мануфактуры Беларусі склалі 0, 5% колькасці прадпрыемстваў, канцэнтравалі 7,7 % рабочых і да-валі 7, 4% прадукцыі ўсёй прамысловасці. У ліку мануфактур было 54 тэкстыльных, 35 харчовых, 28 сі­лі­кат­ных, 15 гарбарных, 8 металаап-рацоўчых, якія ўсе разам давалі 48% аб'ёму прамысловай прадукцыі. На іх працавала 4, 7 тыс. рабочых.

Першыя капіталістычныя фабрыкі былі пабудаваны ў 1845 г. у Ма­гі­лё­ве (мукамольна-крупяная) і ў Беліцы, пад Гомелем (цукровая). Са з’яўленнем фабрык прадукцыя мануфактур пачынае зніжацца. Так, у 1860 г. на фабрыках працавала ўдвая менш рабочых, за-то аб’ём вы-раб­ле­най імі прадукцыі на 20% пераўзыходзіў мануфактурную.

Настаў час, калі прамысловасць Расіі перажыла якас­на новую пе-рамену – так званы прамысловы пераварот, сутнасць яко­га заключа-лася ў выцясненні ручной працы комплексам машын і ме­ха­ніз­маў. Гэ-ты працэс прыпадае на 1850-я гг. і пачынаецца ў цэнтра­ль­ных губер-нях у тэкстыльнай прамысловасці. На Беларусі гэты працэс уз­нік у суконнай і харчовай прамысловасці, якія развіваліся на мясцовай сы-равіне. У 1860 г. паравыя машыны працавалі на 76 прадпрыемствах амаль ва ўсіх галінах прамысловасці Беларусі.

Прыкметны рост фабрычна-заводскай вытворчасці стаў назірацца то­ль­кі пасля скасавання прыгоннага права і то, даволі павольна. У сілу гістарычных і эканамічных прычын, на Беларусі не магло ад­быц­ца хуткага выцяснення дробнай прамысловасці буйною. Па-пер­шае, яў-рэйскія рамеснікі не мелі сродкаў да заснавання мануфак­тур і абста-лявання іх паравымі рухавікамі. Па-другое, на Белару­сі не было ка-рысных выкапняў для развіц­ця машыннай індустрыі. Тым не менш і тут у 90-х гг. ХІХ ст. меў месца інтэнсіўны ўздым мануфактурнай і фабрычнай прамысловасці, які, акрамя іншага, абумовіў зніжэнне ролі дроб­ных прадпрыемстваў. У дынаміцы росту но­вых прадпрыемстваў рамесныя майстэрні хоць і раслі колькасна (з 20 тыс. у 1860 г. да 58 тыс. у канцы ХІХ ст.), але саступалі мануфак­ту­рам (рост са 140 да 760) і яшчэ больш імкліва (у 15 разоў) капі­та­ліс­тыч­ным фабрыкам і заводам (рост з 76 па 1137).

У 1870-1880-х гг. актыўнае ўключэнне ра­сій­с­ка­га і замежнага ка-піталу ў гаспадарку беларускіх губерняў, у пры­ват­нас­ці, у будаўніцтва чыгунак, паспрыяла бу­даў­ніц­т­ву новых прадпрыемстваў. Нягледзячы на тое, што палову ўсіх прамысловых прадуктаў давалі дробныя і ся-рэднія прадпрыем­с­т­вы з колькасцю рабочых на кожным менш 50 чал., у 90-я гг. ХІХ ст. выз­на­чы­ла­ся тэндэнцыя да павышэння ролі буйных капіталістычных прад­п­ры­ем­с­т­ваў.

Пад уплывам прамысловага перавароту адбывалася пераабсталя-ванне прадпрыем­с­т­ваў: замест паравых рухавікоў сталі ўсталёўвацца электрыч­ныя. У 1889 г. дала першы ток электрастанцыя ў Добрушы. У 1898 г. на сродкі руска-бельгійскага акцыянернага таварыс­т­ва ў Ві-цебску быў пушчаны трамвай, адзін першых у імперыі. Гер­ман­с­кі ка-пітал удзельнічаў у заснаванні большасці леса- і льно­ган­д­лё­вых фірм. Актыўнае пранікненне расійскага фінансавага ка­пі­та­лу, заснаванне ім крэдытна-банкаўскіх устаноў – усё гэта і іншае спрыяла развіццю ка-піталізма ў прамысловасці. Неўзабаве і на Бе­ла­ру­сі сталі з’яўляцца буйныя фабрычна-заводскія прадпрыемствы, якія да пачатку 1890 г. далі амаль палову ўсёй прамысловай прадукцыі. Сярод іх дзейнічала 9 буйных з больш чым 500 рабочымі на кожным. У іх ліку – iльнопра-дзiльная фабрыка «Дзвiна» (Вiцебск), тытунё­вая фабрыка Шарашэў-скага (Гродна). У Мінску да буйных прадпры­ем­с­т­ваў адносіліся: ма-шынабудаўнічы і чыгунаметалургічны завод Якабсона, Ліфшыца і К°, машынабудаўнічы завод «Тэхнолаг»; у Пін­с­ку – дрэваапрацоўча-фа-нерная, запалкавая і тытунёвая фабрыкі; у Го­ме­лі – запалкавая фабры-ка; у Брэсце – чыгуналіцейны і механічны за­во­ды; у Магілёве – піва-варныя заводы Лекерта.

Прамысловы пераварот на Беларусі завяршыўся ў кан­цы 90-х гг. ХІХ ст., аб чым, у прыватнасці, сведчыла велізарнае, у 37 разоў, паве-лічэнне аб’ёму фабрычнай прадукцыі. Найбольш імкліва разві­ва­ла­ся харчовая, дрэ­ва­ап­ра­цоў­чая, тэкстыльная, маталаапрацоўчая, бу­даў­ні­чая і гарбарная прамысловасць і тут не сфарміравалася такіх індус-трыяльных цэнтраў як Пецярбург і Мас­к­ва, а прамысловы пераварот адбыўся на 10 гадоў пазней, чым у Расіі.

Пасля падзелаў РП адбывалася эканамічная інтэграцыя беларус-кіх губерняў у эканоміку Расійскай імперыі. Як вядома, царскія ўлады правялі перапіс насельніцтва, улік зямель, маёнткаў і інш. Неўзабаве адбыліся скасаванне ўнутраных мытаў, уніфікацыя мер вагі і грашо-вай сістэмы. Імкнучыся ўлагодзіць шляхту і прыцягнуць яе да супра-цоўніцтва, царызм захаваў за ёй ранейшыя саслоўныя ільготы, у тым ліку, права на выраб і продаж гарэлкі. Акрамя таго, з узнікненнем Царства Польскага (1822-1850) на мяжы з ім быў заснаваны мытны кантроль, што надавала польскай шляхце і буржуазіі значную экана-мічную самастойнасць. Разам з тым, у мэтах прадухілення канкурэн-цыі з боку яўрэйскіх куп­цоў і рамеснікаў іх магчымасці гандлю ў Расіі былі абмежаваны ад­па­вед­ным указам 1791 г. У далейшым мяжа яў-рэйскай аселасці зрабі­ла­ся даволі празрыстай. Яна перастала распаў-сюджвацца на купцоў пер­шай гільдыі, асоб з вышэйшай адукацыяй, былых іўдзеяў, якія пры­ня­лі хрысціянства. Што датычыць паступлен-ня на расійскі рынак бе­ла­рус­кіх рамесных і сельскагаспадарчых выра-баў, то ніякіх абмежаван­няў з расійскага боку на гэты конт не існава-ла. У выніку, беларускія тавары – скуры, лён, каноплі, смала, палат-но, сукно, гарэлка траплялі ў Расію, а ў зваротным напрамку пасту-палі вырабы з жалеза, паркаль, пшаніца, сялёдка.

Беларусь, размешчаная паміж Пецярбургам – Рыгай – Дынабур-гам – Масквой – Украінай – Царствам Польскім, уяўляла сабой важны рэ­гі­ён, здольны служыць не толькі ваенным фарпостам імперыі, але і плац­дар­мам прасоўвання яе эканамічных інтарэсаў на заходнееўра-пей­с­кі рынак. Менавіта дзяржаўныя органы ўзяліся за ўдасканаленне існаваўшых і пабудову новых сродкаў зносін, найперш, Агінскага, Аўгустоўскага і Днепра-Бугскага каналаў. Пры гэтым інтарэсы ўлад перасякаліся з інтарэсамі мясцовых прадпрымальні­каў. У 1824 г. на р. Сож быў апрабаваны першы параход, пабудаваны на грошы графа Румянцава, а да 1860 г. на беларускіх рэках іх ужо бы­ло 20. У 1830-х гг. параходная кампанія Бабруйска атрымала дзяржаў­ны прывілей на перавозку пасажыраў па Бярэзіне і Дняпры. Большасць грузаў па-ра-нейшаму перамяшчалася на вет­ра­зё­вых суднах і плытах і яго аб’ёмы пастаянна раслі. Так, калі ў 1844 г. іх было правезена на суму 8, 8 млн руб., то ў 1860 г. – ужо на 18 млн руб. Асноўным экспартным таварам з’яўляўся лес, які звычай­на сплаўляўся ў порты Балтыкі.

У 1823 г. праз Беларусь працягнуліся шашэйныя дарогі: Брэст-Вар­ша­ва, у 1849 г. – Масква-Брэст, у 1855 г. – Віцебск-Смаленск, Пе-цяр­бург-Кіеў, Масква-Рыга. Наяўнасць камунікацый спрыяла гандлё-вым сувязям паміж рэгіёна­мі Расійскай імперыі. Да скасавання пры-гону лавачны гандаль на Бе­ла­ру­сі толькі зараджаўся, а асноўнай арга-нізацыйнай формай гандлё­вых адносін з’яўляўся кірмаш. Самымі вя-домымі зяўляліся Бешанко­віц­кі, Гомельскі, Зельвенскі, Мінскі, Пры-бораўскі і Свіслацкі кірмашы. Кошт прывезеных тавараў у 1845 г. на буйнейшы з іх – Зельвенскі склаў 1 млн руб., а ў 1851 г. – нават 1 598 237 руб. Расійскія купцы пры­во­зі­лі паркаль, шоўк, галантарэю, фаб-рычнае абсталяванне; украін­с­кія – соль, цукар, іншыя прадукты.

Унутраны гандаль быў сканцэнтраваны не толькі ў гарадах, але і ў масе мястэчак, населеных пераважна яўрэямі. Менавіта яўрэі былі асноў­ны­мі пасрэднікамі як паміж памешчыкамі і аптовымі купцамі, так па­між сялянамі і жыхарамі гарадоў. У любым выпадку аграрнае насе­ль­ніц­т­ва мела магчымасць збываць на мясцовых рынках усё, што то­ль­кі давала сельская гаспадарка, і набываць патрэбныя прадукты.

Да часу рэформ эканоміка Беларуси забяспечвала ўласны ўнутра-ны рынак і займала пэўны сектар усерасійскага рынку. Яна мела экс-партнаарыентаваную вытворчасць, валодала дастаткова дасканалай для свайго часу рынкавай інфраструктурай і дастаткова развітай сет-кай шляхоў зносін. Патрэбы ўнутранага беларускага рынку часткова пакрываліся за кошт прывозу тавараў з Польшчы, Украіны, Расіі.

У паслярэформенны перыяд Беларусь як эканамічны рэгіён пры-цяг­вае большую ўвагу расійскага ўрада і прыватнага прадпрымальніц-тва. Пад час зніжэння кошту хлеба на заходнееўрапейскіх рынках урад пра­водзіў пратэкцыянісцкую палітыку з мэтай абароны гандлёвых ін-та­рэ­саў рускіх памешчыкаў, а таксама прыняў шэраг захадаў супраць ума­ца­ван­ня польска-каталіцкага землеўладання на Беларусі.

Паляпшэнне стану транспартных камунікацый спрыяла міжрэгія-на­ль­на­му гандлю. Па-ранейшаму вялiкую значнасць захоўвалi водныя артэрыi, па якiх хадзiла да 700 судоў, у тым ліку каля 200 параходаў. Але ў 60-70 гг. ХІХ ст. рэзка ўзрастае значнасць чыгуначных камуні­ка­цый. Пры гэтым з ініцыятываю іх будаўніцтва, у тым ліку на Бе­ла-ру­сі, выступае дзяржава. Першая чыгуначная лінія, якая ў 1862 г. пе-ра­сек­ла тэрыторыю Беларусі, звязала Пецярбург і Варшаву, але з-за ма­лой працягласці (50 вёрст) яна не адыгрывала прыкметнай ролі ў эка­но­мі­цы края. У 1866 г. на Дзвінска-Полацка-Віцебскім участку па­ча­ла дзейнічаць Рыга-Арлоўская чыгунка і г. д. Усе яны будаваліся пры­ват­ны­мі акцыянернымі кампаніямі, з удзелам замежнага, у тым лі­ку англійскага капіталу, і да канца ХІХ ст. былі выкуплены дзяржа-вай. У ліку самых значных магістраляў на Беларусi былі Рыга-Арлоў-ская, Маскоўска-Брэсцкая, Лiбава-Роменская, Палеская, Пецярбург- ска-Адэская і інш. У выніку ў 1870 г. працягласць чыгуначных ліній скла­да­ла ўжо 302 км, у 1902 г. – 2 752 км., а напярэдадні І сусветнай вай­ны – каля 3 800 км. Па гэтым паказчыку беларускія губерні займалі пер­шыя месцы ў Расійскай імперыі.

Пранікненне расійскага капіталу назіралася таксама ў банкаўска-крэ­дыт­най сферы і сродках сувязі (тэлеграф, тэлефон). Мясцовыя прад­п­ры­ма­ль­ні­кі фарміраваліся з купецкага асяроддзя і адкрывалі за-пал­ка­выя, мэблевыя, фанерныя, шпалерныя фабрыкі, а таксама дру-кар­ні. У далейшым беларускія купцы (у сваёй падаўляючай большасці яў­рэі) заняліся і прамысловай справай.

Скасаванне прыгоннага права паскорыла развіццё мясцовай пра-мыс­ло­вас­ці, транспарту і гандлю, узмацніла таварнасць сельскай гас-па­дар­кі, паспрыяла большай інтэграцыі беларускай эканомікі ва ўсе-ра­сій­с­кі рынак. Беларускія тавары актыўна спажываліся цэнтральнымі ра­сій­с­кі­мі губернямі. У канцы XIX ст. у Беларусі ўжо склаліся мяс-цовыя (абласныя) рын­кі з цэнтрамі ў Мінску, Віцебску, Магілёве, Го-мелі, Гродне, Брэсце і Пінску. Галоўным гандлёвым цэнтрам Беларусі ў гэты час стаў Мінск. Сюды паступалі прамысловыя тавары з Мас-коўскага і Пецярбур­г­с­ка­га раёнаў, з Польшчы. Тут жа гандлявалі збожжам, малочнымі пра­дук­та­мі, мясам, рыбай і г.д. Асаблівую вядо-масць і папулярнасць у меў буйнейшы ў імперыі мінскі спецыяліза-ваны кірмаш па продажы ле­са­ма­тэ­ры­я­лаў з абаротам 20 млн руб.

Тавары, якія вырабляліся ў Гомельскім раёне – папера, запалкі, цэг­ла, кафля, аконнае шкло, вяроўкі, канаты і г.д., – вывозіліся нават за межы Беларусі. З Гомеля частка лесаматэрыялаў і дроў адпраўляла-ся воднымі шляхамі ў Адэсу, Екацерынаслаўскую і Кіеўскую губерні, а частка – па чыгунцы ў Рыгу, Лібаву, Пецярбург.

Магілёў з’яўляўся цэнтрам рэгіянальнага гандлю. Праз Оршу ў Мінскую і Смаленскую гу­бер­ні паступалі лес, збожжа, пянька, яблыкі і іншыя тавары. На ар­шан­с­кім рынку прадаваліся хлебныя прадукты, соль, газа, нафта, бу­даў­ні­чыя матэрыялы. Лес і прадукты льнаводства, якія вырабляліся ў Ві­цеб­с­кім раёне, вывозіліся большай часткай за мяжу. Прывозілі сю­ды пшанічную муку і цукар з Украіны. Праз Гро-дна ажыццяўляўся ган­даль з Польшчай, Літвой і замежнымі краінамі. Тавары гродзенска­га рынку – лесаматэрыялы, аржаная і бульбяная му-ка, спірт, малочныя прадукты – ішлі ў Мінск, Вільню, Маскву, Пецяр-бург. Пінск служыў размеркавальным цэнтрам збыту прамысловых та-вараў і лясных гру­заў, якія перапраўляліся з басейнаў Дняпра і Пры-пяці ў сістэмы Нё­ма­на і Віслы.

Такім чынам, Беларусь з’яўлялася часткай усерасійскага рынку. Яе гандлю была характэрна перавага вывазу сельскагаспадарчых пра-дук­таў, драўніны і іншых матэрыялаў. У той жа час яна служыла рын-кам збыту прамысловых тавараў (інструментаў, машын) збожжа (пша-ні­цы) і цукру, якія ўвозіліся з іншых раёнаў Расіі.

Нягледзячы на буйныя перамены ў эканоміцы, звязаныя з завяр-шэн­нем прамысловага перавароту і пачаткам утварэння індустрыяль­на­га грамадства, Беларусь яшчэ заставалася пераважна аграрным рэ­гі­ё­нам Расійскай імперыі.

3. З часоў Кацярыны ІІ ў расійскім заканадаўстве ўсе насельніц-тва кра­і­ны падзялялася «па адрозненні правоў» на чатыры «станы» (саслоўі): дваран­ства, духавенства, гарадскіх і сельскіх абывацеляў. У сваю чаргу гарад­скія абывацелі падзяляліся на саслоўі ганаровых гра-мадзян, купцоў, мяшчан, цэхавых рамеснікаў, а сельскія – уключалі сас­лоўі сялян, казакоў і іншародцаў. Саслоўны пачатак быў пакладзе-ны ў ас­нову ўсяго мясцовага кіраван­ня і судовай справы і тым самым ён атрымаў


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: