Беларусь падчас трэцячэрвенскай палітычнай сістэмы

Пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907гг. у Расійскай імперыі склалася новая палітычная сітуацыя, характэрнай прыкметай якой было ўсталяванне рэакцыі і тэрору. У многіх паветах і гарадах Беларусі да 1909г. дзейнічала “Палажэнне аб узмоцненай і надзвычайнай ахове”. Царская адміністрацыя на месцах карысталася правам выдаваць “абавязковыя пастановы”. Гэтыя дакументы рэгламантавалі ўсе бакі грамадскага жыцця насельніцтва і мелі сілу закону. Складваецца ўражанне, што “абавязковыя пастановы” рэгламантавалі кожны крок жыхароў. За парушэнне ж гэтых правіл вінаватыя караліся турэмным зняволеннем.

Для падтрымкі рэжыму тэрору ў Беларусі дзейнічалі карныя атрады, актывізаваліся суды і паліцыя. Праводзіліся вобыскі, арышты тых, каго ўлады палічылі палітычна ненадзейнымі. Турмы перапоўніліся. Асабліва жорсткімі былі адносіны да рабочага і яго арганізацый. Тых, хто прымаў удзел у рэвалюцыі, звальнялі з працы і заносілі ў чорныя спісы. Уладкавацца на новае месца такім людзям было амаль немагчыма. Адкрыта праследаваліся прафесійныя саюзы. Ніводная спроба стварыць легальныя прафсаюзы ў Беларусі ў гэты час не мела поспеху. Тыя ж арганізацыі, што ўжо існавалі, закрываліся з прычыны незаконных дзеянняў. Незаконнымі абвяшчаліся патрабаванні прафсаюзаў павялічыць заработную плату, правядзенне сходаў без санкцыі паліцыі і інш.

Палітычны тэрор знайшоў свае праяўленне і ў адносінах да друку. Пасля Маніфеста 17 кастрычніка 1905г., які абвясціў свабоду слова ў Расійскай імперыі, былі прыняты часовыя правілы, згодна з якімі адмянялася папярэдняя цэнзура на перыядычны друк. У беларуска-літоўскіх губернях справамі друку кіраваў часовы камітэт па друку, створаны ў сакавіку 1907г. Яго намаганнямі былі закрыты левыя выданні. Асаблівая ўвага надавалася нярускамоўным выданням. Усе, што, на думку цэнзараў, магло быць выкарыстана супраць улад, забаранялася.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: