Беларусь у гады I сусветнай вайны

Ваенныя дзеянні на Беларусі пачаліся ў жніўні 1915г. Да пачатку верасня руская армія пад пагрозай акружэння вымушача была пакінуць значную частку яе тэрыторыі. 9 верасня нямецкія войскі прарвалі фронт у раене Свянцян. Руская армія спыніла наступленне немцаў у пачатку кастрычніка 1915г. Фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск-Паставы-Смаргонь-Баранавічы-Пінск.

Немцы акупіравалі ¼ частку Беларусі, дзе жыло да вайны амаль 2 млн. чалавек. Захопленая тэрыторыя была ўключана ў склад так званай “зямлі Обер-ост”. Насельніцтва цярпела масавыя грабяжы, якія нярэдка заканчваліся падпаламі дамоў, забойствамі людзей. У жыхароў Гродна немцы запатрабавалі 10 тыс. руб. у якасці кантрыбуцыі. Дзейнічала жорсткая сістэма розных падаткаў, прымусовых работ, штрафаў, рэквізіцый. Насельніцтва ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў плаціла падушную подаць. Абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, працаздольнае насельніцтва, сельскагаспадарчыя прадукты, жывела, лясныя багацці Белавежскай пушчы вывозіліся ў Германію. Нямецкія ўлады планавалі каланізаваць і германізаваць мясцовых жыхароў шляхам перасялення немцаў на захопленыя землі. Пашыралася дзейнасць каталіцкага касцела, адкрываліся прыватныя нямецкія школы, у астатніх школах уводзілася нямецкая мова.

Цяжкае сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча склалася і на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі. У час наступлення немцаў тысячы людзей кінуліся на ўсход. Групы бежанцаў немцы пастаянна абстрэльвалі і бамбілі. Адступаючы руская армія часта прымушала жыхароў пакідаць свае населеныя пункты. Шмат бежанцаў, якія не мелі сродкаў, каб рухацца ў глыб краіны, заставаліся ў прыфрантавой паласе. Яны гінулі ад холаду, голаду і эпідэмій. Насельніцтва прыфрантавой паласы выконвала цяжкія ваенныя павіннасці: рамонт дарог, пабудову мастоў, ахову чыгуначных ліній і інш.

Вайна нанесла вялікія страты сельскай гаспадарцы Беларусі. З беларускай вескі было мабілізавана больш паловы працаздольных мужчын. Шмат часу і сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці. Шматлікія рэквізіцыі хлеба, фуражу, свойскай жывелы садзейнічалі росту гаспадарак, у якіх не было кароў і коней. У весцы хутка ішоў працэс расслаення сялян. У гады вайны спынілася ўтварэнне хутарскіх і адрубных гаспадарак, ішло разарэнне існаваўшых. Істотныя змены адбыліся і ў памешчыцкай гаспадарцы. У ей востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Таму ваенныя ўлады прымушалі сялян, бежанцаў і салдат працаваць у маентках. Увядзенне ў Расіі ў канцы 1914г. “сухога закону” прывяло да заняпаду вінакурства, а гэта ў сваю чаргу садзейнічала скарачэнню вытворчасці прадукцыі жывелагадоўлі, пасеваў бульбы. Ва ўмовах вайны некаторыя памешчыкі аддавалі свае землі ў арэнду, частка з іх разаралася.

У цяжкім становішчы знаходзілася і прамысловасць Беларусі. Многія фабрыкі і заводы з-за адсутнасці паліва, сыравіны, попыту на прадукцыю скарачалі сваю вытворчасць, закрываліся. Разам з тым існаваўшыя і створаныя ваеннымі ведамствамі, саюзамі земстваў і гарадоў прадпрыемствы, якія выконвалі ваенныя заказы, хутка павялічвалі прыбытак. Адбыліся якасныя і колькасныя змены ў складзе рабочых. Большасць іх складалі падлеткі і жанчыны. На прадпрыемсты прыйшлі выхадцы з дробнабуржуазных слаеў горада і вескі, а таксама кваліфікаваныя рабочыя, мабілізаваныя з прамысловых цэнтраў краіны для работы на армію. Адбывалася канцэнтрацыя пралетарыяту.

Скарачэнне сельскагаспадарчай і прамысловай вытворчасці, разруха на транспарце, казнакрадства, спекуляцыя прывялі да вострага недахопу тавараў народнага ўжытку, росту цэн. Асабліва цяжкія ўмовы жыцця склаліся ў гарадах, якія былі перапоўнены вайскоўцамі, бежанцамі і беспрацоўнымі. Не хапала жылля, транспарту, рабочых месцаў, востра адчуваўся харчовы крызіс. Становішча рабочых у гады вайны значна пагоршылася. На прадпрыемствах павялічваўся рабочы дзень, уводзіліся звышурочныя работы, дзейнічала шырокая сістэма штрафаў.

17. Падзеі Лютаўскай рэвалюцыі на Беларусі.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя - з'ява сусветна-гістарычнага значэння. 3 аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога - адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Галоўнымі прычынамі рэвалюцыі з'явіліся класавыя супярэчнасці, цяжкае ваеннае становішча. Незадаволенасць рабочых, сялян, салдат, даведзеных да крайняй галечы вайной, гаспадарчай разрухай, голадам, вылілася ў масавыя выступленні супраць царызму, буржуазіі і рэакцыйнай ваеншчыны.

Пачатак рэвалюцыі паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі рабочых 23 лютага (8 сакавіка) 1917 г. у Петраградзе. 25 лютага забастоўка стала ўсеагульнай, а 27 лютага (12 сакавіка) рух перарос ва ўзброенае паўстанне.

Працоўным Мінска стала вядома аб перамозе Лютаўскай рэвалюцыі 1 сакавіка 1917г. Вестка пра падзенне царызму ў лічаныя дні разнеслася па краіне. Увечары 3 сакавіка адбылася нарада бальшавікоў горада На гэтай нарадзе было вырашана мабілізаваць усе сілы, каб падтрымаць піцерскіх рабочых і салдат. У Мінску пачалі ўтварацца ўзброеныя атрады, прафсаюзы і іншыя арганізацыі працоўных. Створаная 4 сакавіка міліцыя, якую ўзначаліў Фрунзе, раззброіла паліцыю і жандармерыю, узяла пад ахову ўрадавыя ўстановы, пошту і тэлеграф.

Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У Мінску 4 сакавіка 1917г. адбылося першае пасяджэнне выбраных дэпутатаў і прадстаўнікоў ад прадпрыемстваў, на якім утвораны Мінскі Савет рабочых дэпутатаў і Часовы выканаўчы камітэт. Мінскі Савет павіншаваў усіх працоўных з перамогай і заклікаў да інтэрнацыянальнага адзінства, арганізаванасці ў барацьбе за светлую будучыню. Каб аб'яднаць сілы пралетарыяту з рэвалю-цыйнай арміяй, быў створаны адзіны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў і адзіны выканаўчы камітэт на чале з меншавіком Позернам.

6 сакавіка 1917г. арганізаваўся Гомельскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які заявіў, што ен бярэ на сябе ахову новага ладу. 8 сакавіка ўтвораны Віцебскі Савет рабочых дэпутатаў і выбраны выканаўчы камітэт, які заклікаў аб'яднацца вакол Савета.

3 вялікімі цяжкасцямі праводзіліся дэмакратычныя пераўтварэнні ў Магілеве. Тут рэакцыйная ваеншчына рабіла ўсе, каб засцерагчы салдат ад уплыву рэвалюцыі. Але і там 5 сакавіка 1917г. адбылася мнагалюдная дэманстрацыя рабочых і салдат, якая закончылася мітынгам. Праз два дні пасля дэманстрацыі ў Магілеве ўтварыліся Савет рабочых дэпутатаў і асобна Савет салдацкіх дэпутатаў. Да 10 сакавіка абодва Саветы аб'ядналіся.

Усяго з сакавіка да ліпеня 1917г. у Беларусі ўзнікла каля 150 саветаў розных назваў. Абсалютную перавагу ў іх мелі меншавікі, бундаўцы, эсэры. Пазіцыі бальшавікоў былі слабымі, адносна ўплывовая бальшавіцкая група склалася толькі ў Мінскім савеце.

Рост грамадскай актыўнасці насельніцтва выявіўся і ў ажыўленні прафсаюзнага руху. У Беларусі найбольш хутка аднаўляліся старыя і ўтвараліся новыя прафесійныя арганізацыі ў Мінску, Віцебску і Гомелі. Паспяхова развіваўся прафсаюзны рух у Магілеве, Оршы, Полацку, Бабруйску і іншых гарадах. Дамінуючую ролю ў прафсаюзах Беларусі адыгрывалі бундаўцы, меншавікі, эсэры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: