Утварэнне ППС, ППС на Літве, Бунд, РСДРП, пс-р, БСГ

У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і свае спецыфічныя рысы: імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была своеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).

У верасні 1897г. у Вільні адбыўся з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дэмакратычных арганізацый Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне “Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы” (Бунда). Бунд фактычна дзейнічаў як самастойная арганізацыя. Ен праводзіў свае з’езды, меў свой ЦК і друкаваны орган, Замежны камітэт. На IV з’ездзе (1901г.) Бунд прызнаў сіянісцкую ідэю аб існаванні яўрэйскай нацыі і абвясціў сябе адзіным прадстаўніком яўрэйскага пралетаріяту ў Расіі. Эканамічны крызіс, а таксама поспех прапаганды “паліцэйскага сацыялізму” ў Мінску выявіў памылковасць арыентацыі Бунда на эканамічную барацьбу як галоўны напрамак дзейнасці рабочых. Упэўненасць Бунда ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы, прывяла сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Так, берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучыліся да бундаўцаў. Пакінутыя гродзенскія сацыял-дэмакраты, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую сацыялістычную партыю (ППС).

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіенах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усе гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898г., калі ў Мінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП.

Агульнарасійская Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў утварылася ў першай палове 1902г. шляхам аб’яднання шэрагу рэгіянальных леванародніцкіх арганізацый і груп. Цэнтр партыі знаходзіўся ў Мінску. Ідэялогія і тактыка партыі выпрацоўвалася ў газеце “Революционная Россия” і часопісе “Вестник русской революции”. ПСР выступала за знішчэнне самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, устанаўленне ў Расіі федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, атрыманне права яе народам на самавызначэнне свайго лесу, пабудову сацыялістычнага ладу на аснове сацыялізацыі зямлі з ураўнальным землекарыстаннем і распаўсюджання кааперацыі. Партыя не аддзяляла клас наемных рабочых ад працоўнага сялянства, аб’ядноўвала іх адным паняццем “рабочы народ”. Выключна важнае значэнне ў барацьбе з царызмам эсэры надавалі індывідуальнаму палітычнаму тэрору, якім займалася спецыяльная Баявая арганізацыя. Адсутнасць у ПСР да канца 1905г. афіцыйнай праграмы прыводзіла да разнагалоссяў і супярэчнасцей у трактоўцы прынцыповых пытаннях, звязаных з ацэнкай тагачаснага дзяржаўнага ладу, класавай сутнасці палітыкі і характару рэвалюцыі, якая наспявала.

Да ліку першых сацыялістычных партый, створаных у Расійскай імперыі, адносілася Польская партыя сацыялістычная. У праграме ППС, прынятай на з’ездзе ў Парыжы ў 1982г., заяўлялася, што яе канчатковай мэтай з’яўляецца “заваяванне палітычнай улады пралетарыяту і праз пралетарыят” і пабудова сацыялістычнага ладу шляхам паступовага пераходу зямель, сродкаў вытворчасці і камунікацыі ў грамадскую ўласнасць. Галоўнай з першачарговых задач абвяшчалася заваяванне незалежнай Польскай рэспублікі, заснаванай на ўсеагульным выбарчым праве з тайным галасаваннем, народным заканадаўстве, іншых дэмакратычных правах і свабодах. У барацьбе за незалежнасць ППС разлічвала на ўзаемадзеянне з усімі непралетарскімі нацыянальна-патрыятычнымі арганізацыямі Польшчы. Прадугледжвалася добраахвотнае аб’яднанне з іншымі народамі на прынцыпах федэрацыі. З’езд прызнаў неабходнасць пашырэння дзейнасці ППС на правінцыі, раней звязаныя з Польскай рэспублікай, гэта значыць на Літву, Беларусь і Украіну, для стварэння разам з літоўскімі, беларускімі і ўкраінскімі арганізацыямі аб’яднанай палітычнай сілы з мэтай вызвалення краю ад прыгнету царызму. Задача звяржэння царызму ў саюзе з расійскім вызваленчым рухам не ставілася.

У верасні 1902г. групы ППС, якія дзейнічалі ў Літве і Заходняй Беларусі, аб’ядналіся ў рэгіянальную арганізацыю – ППС у Літве. Яна заявіла аб агульнасці мэт пралетарыяту Польшчы і Літвы, пастаўленага перад неабходнасцю барацьбы з царскім дэспатызмам за незалежнасць сваей радзімы, а затым і за пабудову сацыялістычнага ладу. ППС у Літве паставіла перад сабой задачу аб’яднаць усе мясцовыя сацыялістычныя арганізацыі, каб агульнымі сіламі знішчыць агульнага ворага. ППС у Літве падзяляла ідэі не марксісцкага, а народніцкага сацыялізму. Галоўны матыў агітацыі – сацыяльна-палітычны. Стваральнікі партыі мелі на мэце аб’яднаць пад сваім кіраўніцтвам усе антыўрадавыя сілы ў Літве і Беларусі. Фактычна ППС у Літве супрацьпастаўлялася спробам стварэння беларускай нацыянальна-дэмакратычнай партыі, якія ў той час актывізавалітся. Каб прывабіць беларусаў, яна ў сваіх беларускамоўных выданнях не засяроджвала ўвагі на польскім нацыянальным пытанні. Лозунг барацьбы за незалежнасць Польшчы не ўпамінаўся. Разам з тым цалкам замоўчвалася і беларускае пытанне – у брашурах не сустракаліся нават словы “беларусы” ці “Беларусь”.

Створана БСГ ў канцы 1902г. пад назвай Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ) на аснове гурткоў беларускай студэнцкай і вучнёўскай моладзі ў Мінску, Вільні, Пецярбургу пры актыўным удзеле сяброў ППС. Стваральнікі і кіраўнікі: браты Іван і Антон Луцкевічы, А. С. Пашкевіч (Цётка) і іншыя. Пачаткова БРГ не мела ўласнай праграмы. На 1-м з'ездзе (Вільня, 1903 г.) БРГ была прынятая праграма ППС; у праграме БРГ характарызавала сябе як арганізацыю «беларускага працавітага народа». Сваёй канчатковай мэтай абвясціла знішчэнне капіталістычнага ладу і пераход у грамадскую ўласнасць зямлі, сродкаў вытворчасці, бліжэйшай задачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі. У нацыянальным пытанні формай забеспячэння нацыянальнай свабоды прызнавала незалежную дэмакратычную рэспубліку.

БРГ выступала за прамое, агульнае, роўнае выбарчае права з тайным галасаваннем, народнага заканадаўства, раўнапраўя ўсіх людзей незалежна ад полу, нацыянальнасці і веравызнання, свабоду слова, друку, сходаў, забастовак, 8-гадзінны рабочы дзень, бясплатную медыцынскую дапамогу. У аграрным пытанні праграма прадугледжвала скасаванне прыватнай зямельнай уласнасці, абвяшчала права кожнага чалавека на апрацоўку зямлі сваімі рукамі. У праграме спалучаўся рэвалюцыйны дэмакратызм з народніцкім (сялянскім) сацыялізмам.

Дакладны час перайменавання БРГ у БСГ не высветлены (па адных звестках у 1903г., па другіх — у 1906г.). У 1903—1904гг. БСГ узаемадзейнічала з Польскай сацыялістычнай партыяй (ППС), Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў (ПСР), Літоўскай сацыял-дэмакратычнай партыяй, выдавала разам з імі нелегальную літаратуру. З канца 1905 г. у Мінску дзейнічала падпольная друкарня БСГ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: