Лекцыя. Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі

1. Асноўны змест гісторыі першабытнага грамадства. Гістарыяграфія і крыніцы.

2. Умовы жыцця і гаспадарчая дзейнасць чалавека ў каменным веку. Грамадскі лад. Сінкрэтызм першабытнай культуры.

3. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі, яго асаблівасці. Павышэнне ролі мужчынскай працы. Культура эпохі бронзы.

4. Ранні жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Змены ў гаспадарчым, грамадскім і культурным жыцці.

1. Асноўны змест гісторыі першабытнага грамадства. Гістарыяграфія і крыніцы.

Нершабытны лад у гісторыі чалавецтва — адзін з самых працяглых па часе. Ён ахоплівае перыяд ад выдзялення чалавека з жывёльнага асяроддзя да ўзнікнення класавага грамадства.

Асноўны змест гісторыі гэтага перыяду ўключае,

па-першае, працэс станаўлення чалавека, або, як гавораць інакш, працэс антрапагенезу. Гэта перыяд, калі з малпы-прымата як з прадстаўніка вышэйшай формы арганізацыі жывёльнага свету паступова сфарміраваўся чалавек з уласцівымі яму якасцямі: высокаразвітым мысленнем, гукавой мовай, уменнем ствараць прасцейшыя прылады працы.

Па-другое, важным аспектам зместу гісторыі першабытнага грамадства з'яўляецца развіццё грамадскіх прадукцыйных сіл - ад прысваення чалавечым грамадствам прадуктаў, што знаходзяцца ў гатовым стане ў прыродзе, да адносна высокаарганізаванай грамадскай вытворчай гаспадаркі, спецыялізаванай па важнейшых галінах вытворчасці, такіх як жывёлагадоўля, земляробства і інш.

Па-трэцяе, гісторыя першабытнага грамадства — таксама гісторыя станаўлення і развіцця першых стадый грамадскіх адносін. Эвалюцыя разгортваецца па шляху трансфармацыі прымітыўнай формы адносін першабытнага статку, пабудаванай на законах жывёльнага свету, спачатку да абшчыннай арганізацыі з яе роднаснай сувяззю паміж асобнымі членамі грамадства, а затым да зараджэння тэрытарыяльна-суседскіх адносін, якія грунтуюцца на эканамічнай базе і ўпраўляюцца прымітыўна-класавай надбудовай.

2. Умовы жыцця і гаспадарчая дзейнасць чалавека ў каменным веку. Грамадскі лад. Сінкрэтызм першабытнай культуры.

Пачатак першабытнага ладу на Беларусі звязаны са з'яўленнем тут першых людзей, што адбылося ў старажытнакаменным веку — сярэднім палеаліце (эпоха мусцье), прыблізна 100—40 тыс. гадоў да н. э. Матэрыяльным сведчаннем знаходжання чалавека той пары на тэрыторыі нашай краіны з'яўляюцца, галоўным чынам, крамянёвыя адшчэпы з яўнымі слядамі мэтанакіраванай апрацоўкі, знойдзеныя ў Падняпроўі каля вёсак Абідавічы і Падлужжа (Быхаўскі раён), Свяцілавічы (Веткаўскі раён), Клеявічы (Касцюковіцкі раён). Гэта былі прымітыўныя прылады працы, выкананыя спосабам, характэрным для той эпохі.

Жыццё чалавека і грамадства (як у наш час. так і ў старажытнасці) заўсёды было абумоўлена кліматычнымі умовамі. Менавіта яны прадвызначылі больш позняе засяленне асноўнай часткі еўрапейскага рэгіёна, куды тэрытарыяльна ўваходзіць і Беларусь, у параўнанні з афрыканскім кантынентам і іншымі жыццёва-спрыяльнымі тэрыторыямі.

Клімат перыяду палеаліту на тэрыторыі нашай Беларусі вызначаўся перыядычнымі глабальнымі зніжэннямі тэмпературы навакольнага асяроддзя працягласцю па некалькі тыся-чагоддзяў, што атрымалі назву зледзяненняў ці ледавіковых эпох. Амаль уся тэрыторыя еўрапейскага кантыненту, пачынаючы з Поўначы, пакрывалася тоўстым покрывам вечнай мер-златы. Паміж зледзяненнямі былі перыяды міжледавікоўяў, у час якіх клімат станавіўся прыдатным для жыцця людзей. На працягу аднаго з такіх перыядаў — Муравінскага міжледаві-коўя, якое працягвалася пятнаццаць тысяч гадоў (з 110 да 95тыс. гадоў назад) — па меркаванні вучоных, і з'явіуся першы чалавек на тэрыторыі нашай краіны. Аднак не выключана, што ён бываў тут і ў аналагічныя папярэднія перыяды.

Старажытнейшымі людзьмі на Беларусі, калі меркаваць па прыладах працы, былі палеантрапы. У навуковым асяроддзі іх яшчэ прынята называць неандэртальцамі, згодна з назвай населенага пункта Неандэрталь у Францыі, дзе былі ажыццёўлёны першыя найбольш значныя знаходкі гэтага тыпу. Неандэртальцы былі непасрэднымі папярэднікамі сучасных людзей і ўяўлялі пераходны этап ад прадстаўнікоў жывёльнага свету да чалавека.

Іх знешні выгляд захоўваў мноства звярыных рысаў. Яны мелі невысокі рост (прыблізна 160 см), доўгія пярэднія канечнасці, нгго звісалі амаль да самай зямлі, шырокія плечы, значна шырэйшыя чым у сучаснага чалавека, твар, густа пакрыты валасяным покрывам, на якім моцна наперад выступалі надброўныя дугі і сківіца — сведкі іх адносна нядаўняга жывёльнага мінулага.

Характар жыцця людзей тыпу палеантрапа на Беларусі вызначаўся ўласцівымі ім відамі дзейнасці. Старажытнейшымі іх заняткамі былі: збіральніцтва. паляванне і рыбная лоўля. Неандэртальцы пераходзілі з месца на месца ў пошуках ежы, выкопваючы салодкія карані, спажываючы плады дрэў і іншыя прыдатныя для харчаваня прадукты.

Паўкачавы прысвойваючы лад жыцця першых насельнікаў нашай краіны поўнасцю залежаў ад наяўнасці расліннай і жывёльнай ежы ў навакольнай мясцовасці. У іерархіі заняткаў паступова важнейшым станавілася загоннае паляванне. Гэты від дзейнасці, на думку вучоных, больш за астатнія спрыяў трансфармацыі малпы ў чалавека.

Увогуле, збіральніцтва, паляванне, і рыбная лоўля ў іх старажытнейшым выглядзе не патрабавалі ўласна чалавечых якасцяў, Яны даступныя і вышэйшым прадстаўнікам жывёльнага свету. Загоннае паляванне было найболын прадуктыўным відам дзейнасці, што абумовіла яго жывучасць сярод заняткаў чалавека, але ў той жа час яно патрабавала папярэдніх дамоўленасцяў паміж удзельнікамі. Іншымі словамі, загоннае паляванне прымушала палеантрапа думаць і размаўляць. А гэта развівала як самога чалавека, так і чалавечае грамадства у цэлым. Каб жыць, чалавек павінен быў займацца загонным паляваннем, а яно ўплывала на яго развіццё. Фарміраванне гукавой мовы, па меркаванні даследчыкаў, ішло на працягу гістарычна вялікага перыяду шляхам удасканалення складаных рухальных і гукавых формаў сігналізацыі, існаваўшых ужо ў вышэйшых жывёл (антрапоідная малпа), а завяршылася на стадыі краманьёнца, які змяніў неандэртальца на абшарах Еўропы каля 40 тыс. гадоў да н. э.

Жыллё. Загоннае паляванне акрамя мяса як высокакаларыйнага прадукту харчавання, наяўнасць якога станоўча ўплывала на фізіялагічнае развіццё, давала чалавеку косці буйных жывёл (маманта, шарсцістага насарога і інш.), што служылі выдатным матэрыялам пры абсталяванні месцаў пражывання ва ўмовах халоднага клімату. Старажытнейшыя знаходкі жытлаў першабытных людзей на тэрыторыі былога СССР адносяцца да эпохі мусцье.

Асноўнай формай прылад працы перыяду сярэдняга палеаліту былі востраканцовыя рубячыя, рэжучыя і колючыя інструменты. Іх з'яўленне было абумоўлена неабходнасцю выкарыстання на паляванні, пры распрацоўцы скур дзікіх жывёл і для выкопвання карэнняў у час збіральніцтва. Гэта былі скрэблы, нажы, праколкі, скобелі і іншыя прылады, выкананыя з крэй-давага крэменю шляхам здымання з жэлвака (своеасаблівай загатоўкі) шырокіх тонкіх пласцін і апрацоўкі іх вынайдзеным прыблізна ў той час і шырока распаўсюджаным тэхнічным прыёмам рэтушавання.

Адным з найбольш важных дасягненняў чалавечай супольнасці ў названы гістарычны перыяд было таксама вынаходніцтва, ці, дакладней, першагістарычнае асваенне, агню. Узяўшы ў рукі агонь, чалавек змог гатаваць ежу, абараняць сябе і сваё жытло ад холаду, атрымаў многа іншых магчымасцяў і нават змог стаць непераможным для сваіх галоўных сапернікаў у прыродзе — дзікіх драпежных жывёл, якія ўяўлялі пастаянную небяспеку для яго жыцця.

Здабыча агню, разам з вынаходніцтвам спецыяльных спосабаў апрацоўкі крэменю для стварэння прылад працы і асваеннем загоннага палявання, з'явілася магутным крокам на шляху паступовага ўдасканалення першабытнага чалавека і далейшай гістарычнай эвалюцыі чалавечага грамадства.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: