Літаратурныя і публіцыстычныя творы. Як гістарычныя крыніцы

Як гістарычныя крыніцы

Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры (у якасцi якiх могуць выступаць i рэчавыя помнiкi, i iншыя вiды пiсьмовых крынiц)[civ].

Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца.

Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася i iх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта прыкладна такiя ўмоўныя перыяды: XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу.

Для першага перыяду характэрны iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак, а таксама росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: