1. Агульная характарыстыка, класiфiкацыя. Статыстыка як рэалізацыя зваротнай сувязі ў сістэме кіравання. Зараджэнне статыстыкі. Этапы развіцця статыстычных матэрыялаў.
2. Гаспадарчыя апiсаннi XVI – XVIII ст. Пiсцовыя кнiгi. Асаблiвасцi iх крынiцазнаўчага вывучэння. Інвентары, iх паходжанне i класiфiкацыя. Каштоўнасць iнвентароў для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi Беларусi XVII – XVIII ст.
3. Эканомiка-геаграфiчныя i гаспадарчыя апiсаннi канца XVIII – першай паловы XIX ст. Матэрыялы Генеральнага межавання. Інвентары памешчыцкiх маёнткаў першай паловы XIX ст. як крынiца па гiсторыi гаспадаркi. Ваенна-тапаграфiчныя апiсаннi. Рэвiзiі, iх каштоўнасць для вывучэння дынамiкi народанасельнiцтва. Адмiнiстрацыйна-палiцэйскi ўлiк насельнiцтва.
4. Статыстычныя матэрыялы. Агульная характарыстыка i методыка iх аналiзу. Статыстыка народанасельнiцтва. Прамысловая i сельскагаспадарчая статыстыка.
Статыстычныя крынiцы па гiсторыi Беларусi XIX – пачатку XX ст. Статыстычныя дадаткі да справаздач губернатараў. «Агляды губерняў...». Стварэнне цэнтральнага i губернскага статыстычных камiтэтаў. Развiццё дэмаграфiчнай статыстыкi. Гарадскія перапісы. Першы ўсеагульны перапiс насельнiцтва Расiйскай iмперыi 1897 г. Статыстыка прамысловасцi. «Ведомости фабрик и заводов». Матэрыялы перапiсу прамысловых прадпрыемстваў на пачатку XX ст. Земская статыстыка напярэдаднi першай сусветнай вайны на Беларусi. Статыстычныя выданні.
|
|
Статыстычныя крынiцы па гiсторыi Беларусi навейшага часу. Стварэнне дзяржаўных статыстычных устаноў. Шляхi збору iнфармацыi. Статыстыка народанасельнiцтва. Усесаюзныя перапiсы насельнiцтва (1923, 1926, 1937,
1939 гг. i iнш.). Формы i метады бягучага ўлiку насельнiцтва. Сiстэма прамысловай статыстыкi. Аналiз i апрацоўка комплексаў прамысловай статыстыкi як масавай гiстарычнай крынiцы. Статыстыка асобных сацыяльных груп. Прафесiйныя перапiсы, бюджэтныя абследаваннi. Статыстыка сельскагаспадарчай вытворчасцi. Гадавыя справаздачы калгасаў i саугасаў. Асаблiвасцi iх аналiзу.
Метады збору статыстычных дадзеных і метады статыстычнага аналізу. Мадэліраванне і прагназіраванне. Графічны спосаб прадстаўлення статыстычных дадзеных. Дыяграмы і іх віды.
IІ. АпавЯдальныЯ крынiцы
Тэма 1. Летапiсы i хронiкi
Летапiсы як гiстарычная крынiца. Агульная характарыстыка. Пратограф (спiс, звод, рэдакцыя). Этапы летапiсання на Беларусi.
Пачатак летапiсання. «Аповесць мiнулых гадоў». Крынiцы i значэнне аповесцi для вывучэння гiсторыi Беларусi. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс. Методыка аналiзу летапiсных помнiкаў. А. Шахматаў.
Лацінамоўныя хронікі. Сагі як гістарычная крыніца. Нямецкiя i польскiя хронiкi XI – XV ст.
|
|
Агульнарускае летапісанне. Беларуска-літоўскае летапiсанне XV – XVI ст. Класiфiкацыя летапiсаў. Першы беларуска-літоўскі звод: гiсторыя стварэння, крынiцы i склад. Слуцкая i маскоўская рэдакцыi. Прычыны з'яўлення легендарнай часткi (аб паходжаннi вялiкiх князёў лiтоўскiх). Другi беларуска-літоўскі звод («Хронiкi Лiтоўская i Жамойцкая»), яго рэдакцыi. Складанне трэцяга беларуска-літоўскага зводу («Хронiкi Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў.
«Хронiка» Мацея Стрыйкоўскага. Крынiцы i значэнне хронiкi для вывучэння гiсторыi Беларусi.
Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. на Беларусi. Баркалабаўскi летапiс. Гарадскiя летапiсы (хронiкi): Магiлёўская (Т. Сурты i Трубнiцкiх), Вiцебская (Панцырнага i Аверкi).
Тэма 2. Мемуарная лiтаратура
Агульная характарыстыка мемуараў як гiстарычнай крынiцы. Суадносіны паняццяў «мемуары» і «мемуарная літаратура». Вiды мемуарнай лiтаратуры. Этапы развiцця мемуарнай лiтаратуры. Гiсторыка-мемуарная лiтаратура XVI – XVIІI ст. «Дзённiкi» Я. Збароўскага,
Л. Дзялынскага, Ф. Еўлашоўскага i І. Будзiлы. «Дыярыушы» Самуiла i Багуслава Маскевiчаў i iнш. Асаблiвасцi i асноўныя вiды мемуараў
XVIII ст.
Запiскi замежных дыпламатаў i падарожнiкаў XVI – XVIII ст. як крынiца па гiсторыi Беларусi.
Мемуарная лiтаратура XIX ст. i асаблiвасцi яе вывучэння. Запiскi расiйскiх падарожнiкаў аб Беларусi.
Мемуары навейшага часу. Характарыстыка асноўных этапаў i вiдаў. Успамiны ўдзельнiкаў грамадзянскай вайны, калектывiзацыi i другой сусветнай вайны, дзеячаў беларускай эмiграцыi, савецкiх i партыйных кiраўнiкоў. Вусныя ўспамiны, прынцыпы iх збору, улiку i вывучэння.
Тэма 3. Эпісталярныя крыніцы
Эпісталярныя крыніцы і эпісталярная форма стварэння крыніц іншых відаў (мастацкая літаратура, мемуарыстыка, публіцыстыка). Ліст і перапіска: суадносіны паняццяў. Афіцыйная перапіска. Лісты прыватнага характару. Паняцце эпісталярнага комплексу. Буйнейшыя эпісталярныя комплексы новага і навейшага часу. Праблемы атрыбуцыі і публікацыі эпісталярных крыніц.
Тэма 4. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы