Агульная характарыстыка. Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ)

Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ). Гэта, па-першае, – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней – агульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV – XVII ст. Разам з тым «Лiтоўская Метрыка» – гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў Расiйскай Федэрацыi ў Маскве (ЦДАСА), i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi велiкакняжацкай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ, захоўваецца у архiўным фондзе (Zbior. Tak zwana Metryka Litowska) Галоўнага архiва старажытных актаў (Archiwum Glowne Akt Dawnych – AGAD) у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, і адлюстроўвае адзiн са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў «Лiтоўскай Метрыкi».

Назва «Лiтоўская» – таксама ўмоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы «Метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага». Вызначэнне «Лiтоўская» яны атрымалi ў XVIII ст. пад пяром варшаўскiх архiвiстаў, яго ўжываў i найбольш аўтарытэтны з iх – А. Нарушэвiч (1777 – 1787). Пецярбургскiя архiвiсты ўслед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе «Кароннай».

Тэрмiн «метрыка» таксама ў пэўнай ступенi ўмоўны. Ён узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi – копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана.

Такiм чынам, неабходна, па-першае, адрознiваць матэрыялы велiкакняжацкай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага трэба прасачыць гiсторыю апошнiх (найперш фонду № 389 ЦДАСА). Па-другое, неабходна вызначыць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад «кнiг» «Лiтоўскай Метрыкi».

Канцылярыя ВКЛ i яе «кнiгi».


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: