Мясцовыя суды

Усесаслоўным судом у ваяводстве, павеце ці старастве быў гродскі (замкавы) суд. Ен разглядаў самае шырокае кола пытанняў, што датычыліся як феадалаў, так і сялян, мяшчан. У склад суда ўваходзілі кіраўнік тэрытарыяльнай адзінкі, члены мясцовай рады, суддзі і пісары. Рашэнні суда заносілі ў спецыяльныя актавыя кнігі.

Земскі павятовы суд створаны ў першай палове XVI ст., аформлены канчаткова Статутам 1588 г. Разглядаў справы ад праве ўладання маёнткамі. У склад суда ўваходзілі выбарныя суддзі, абраныя з мясцовых шляхціцаў, адукаваных, што валодалі маёмасцю і ведалі права. Так упершыню суд быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання. Гэта стала пачаткам падзелу ўлад.

Падкаморскі суд разглядаў справы аб межах феадальных землеўладанняў у павеце. Галоўны суддзя – падкаморы прызначаўся гаспадаром з ліку кандыдатаў, абраных на павятовых сейміках. Гэты суд так сама дзейнічаў незалежна ад органаў мясцовай ўлады.

Разам з новымі ўстановамі працягвалі дзейнічаць старажытныя суды. Простыя людзі – сяляне – маглі сабраць копны суд. У склад суда ўваходзілі копныя мужы і копныя старцы (домаўладальнікі) і прадстаўнік дзяржавы. Копны суд захаваўся са старажытных часоў і арыентаваўся на звычаёвае права. Кампетэнцыя яго не была акрэслена, ён мог разглядаць любыя справы, што датычыліся простых людзей, пры гэтым суд быў і следчай і судовай установай. Па гарачых слядах вінаватага маглі пакараць смерцю. Пастановы суда не абскарджваліся.

Разам са станаўленнем судовай сістэмы развіваліся прававыя нормы. Выключнай з’явай стала выданне вялікім князем Казімірам ў 1468 г. Судзебніка. Упершыню было ўведзена адзінства прававых нормаў на ўсёй тэрыторыі княства, уведзены прынцып індывідуалізацыі пакарання (абмяжоўвалася адказнасць дзяцей і жонкі за злачынствы мужа), а так сама прынцып неадваротнасці пакарання (раней злачынца мог адкупіцца).

Новы этап эвалюцыі заканадаўства звязаны з выданнем Статутаў ВкЛ, у якіх права было сістэматызавана і кадыфікавана.

Першы Статут ВкЛ 1529 г. складзены на базе звычаёвага права беларускіх зямель і раней выданых прівіляў (нормы пісанага права). Упершыню было праведзена размежаванне права па асобным галінам. Па сутнасці, Статуты – гэта зборнікі законаў і кодэксаў (усяго – 13 раздзелаў). У Статуце была дакладна вызначана працэдура судаводства, памеры пошлін і ўмовы ўдзелу адвакатаў у судовых паседжаннях. Усе людзі павінны былі судзіцца згодна са Статутам.

Далейшае развіцце нормы феадальнага права атрымалі ў другім Статуце ВкЛ, што пачаў дзейнічаць у 1566 г. Вяршыня развіцця права ў ВкЛ – гэта Статут 1588 г. Яго стваральнікі – канцлер Астафей Валовіч і падканцлер Леў Сапега, насуперак Люблінскай уніі, мелі мэтай захаванне дзяржаўнага суверэнітэту княства. Статут утрымліваў прынцыпы права, уласцівыя нараджаўшамуся грамадству новага часу. Сярод гэтых прынцыпаў – абмежаванне ўлады гаспадара; раздзяленне ўлад; прыярытэт дзяржаўнага суверэнітэту; панаванне, вяршынство закону. Статут 1588 г. быў надрукаваны, што зрабіла немагчымым унясенне змяненняў у яго тэкст. Нормы права былі так дакладна распрацаваны, што гэты збор законаў меў юрыдычную сілу на тэрыторыі Беларусі да пачатку XIX ст. Адначасова ў Статуце абараняў інтарэсы буйных і сярэдніх феадалаў і канчаткова запрыгоніў сялян.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: