Рабочая праграма

Жлобін. Наведваецца пры пераездзе з Мінска ў Гомель. Знаёмства з сучаснай металургічнай вытворчасцю на прыкладзе Беларускага металургічнага завода.

Гомельскі стацыянар. Знаёмства з Гомельскім прамысловым вузлом. Вучэбна-вытворчыя экскурсіі на машынабудаўнічыя прадпрыемствы «Гомельскі завод сельскагаспадарчага машынабудавання» і «Гомельскі станкабудаўнічы завод», на «Гомельскі хімічны завод» і ААТ «Гомельшпалеры». Азнаямленчая экскурсія па горадзе з наведваннем паркава-архітэктурнага комплексу. Магчымыя радыяльныя паездкі: у г. Ветку з наведваннем унікальнага этнаграфічнага музея; у в. Старое Сяло; на Гомельскі конезавод; у г. п. Касцюкоўка на АТ «Гомельшкло». На Гомельскім стацыянары вывучаюцца асаблівасці прыроды Гомельскага Палесся.

Рэчыца. Наведваецца пры пераездзе з Гомеля ў Мазыр. Знаёмства з нафта-здабываючай галіной паліўнай прамысловасці на прыкладзе прадпрыемстваў нафтаздабываючага ўпраўлення «Рэчыцанафта».

Мазырскі стацыянар. Знаёмства з нафтаперапрацоўчай вытворчасцю на прыкладзе Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Магчыма правядзенне вучэбна-вытворчьгх экскурсій на іншыя прадпрыемствы Мазырскага прамысловага вузла: ААТ «Мазырсоль», «Мазырскае вытворчае мэблевае аб'яднанне». Вывучаюцца асаблівасці прыроднага комплексу Мазырскага Палесся. Пры пераездзе з Мазыра ў Пінск наведваецца Прыпяцкі нацыянальны прыродны парк (г. Тураў).

Мікашэвічы. Наведваюцца пры пераездзе з Мазыра ў Пінск. Знаёмства з буйным прадпрыемствам здабыўной прамысловасці на прыкладзе дзяржаўнага прадпрыемства «Граніт» (Мікашэвіцкі камбінат нярудных матэрыялаў).

Пінскі стацыянар. Вывучэнне Пінскага прамысловага вузла. Вучэбна-вытворчыя экскурсіі на прадпрыемствы калектыўнага аб'яднання «Пінскдрэў», Пінскі суднабудаўнічы-суднарамонтны завод і інш. Наведванне аб'ектаў архітэктурна-гістарычнага комплексу г. Пінска. Знаёмства з асаблівасцямі прыроды Пінскага Палесся.

Брэсцкі стацыянар. Вывучэнне Брэсцкага прамысловага вузла, свабоднай эканамічнай зоны «Брэст», знаёмства з прыродным комплексам нацыянальнага

прыроднага парку «Белавежская пушча». Праводзяцца вучэбна-вытворчыя экскурсіі на прамысловыя прадпрыемствы ААТ «Дываны Брэста», Беларуска-Расійскае АТ «Брэстгазаапарат» («Гефест»), адно з прадпрыемстваў харчовай прамысловасці. Падчас азнаямленчай экскурсіі па горадзе наведваюцца мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць» і гістарычна-архітэктурны музей «Берасце». Наведваюцца асобныя аб'екты СЭЗ «Брэст», вывучаецца памежна-мытная інфраструктура. Арганізуецца вытворча-азнаямленчая экскурсія на адно з буйных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў прыгараднай зоны г. Брэста.

Нясвіж і Мір. Наведваюцца пры пераездзе з Брэста ў Мінск. Знаёмства з гісторыка-архітэктурнымі і паркавымі комплексамі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: