Дадатак 8

ПРЫКЛАД АФАРМЛЕННЯ СПРАВАЗДАЧЫ ПА ВЫНІКАХ ПРАКТЫКІ*

  Установа адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” Факультэт прыродазнаўства СПРАВАЗДАЧА ПА ВЫНІКАХ КОМПЛЕКСНАЙ ПРАКТЫКІ ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ І ФІЗІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ КОМПЛЕКСНАЯ ГЕАГРАФІЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РАЁНА ПРАКТЫКІ (НАЗВА РАЁНА ЦІ МАРШРУТА) Склад брыгады студэнты IV курса спецыяльнасці “Геаграфія.Біялогія”: Кіраўнікі практыкі: Мінск 2012

* не друкуецца


ЗМЕСТ

УВОДЗІНЫ

1. ФАКТАРЫ САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ РАЁНА

1.1. Фактар геаграфічнага становішча

1.2. Фактар прыродных умоў і рэсурсаў

1.3. Гісторыка-геаграфічны фактар

1.4. Фактар насельніцтва і працоўных рэсурсаў

2. ГАСПАДАРКА РАЁНА

2.1. Агульная характарыстыка гаспадаркі

2.2. Прамысловасць

2.3. Сельская гаспадарка

2.4. Транспарт

2.5. Сфера абслугоўвання

3. УНУТРАНЫЯ АДРОЗНЕННІ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ДАДАТАК
ЛІТАРАТУРА

Змест кожнага раздзела і параграфа справаздачы вызначаецца прыкладным планам геаграфічнай характарыстыкі раёна практыкі (дадат. 1). Ва ўводзінах дадаткова ўказваюцца: мэты і задачы практыкі, маршрут, склад брыгады і заданне. У заключэнні неабходна падвесці вынікі практыкі, паказаць ступень рэалізацыі пастаўленых задач.

Афармленне тэкставай і графічнай частак справаздачы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі, што прад'яўляюцца да афармлення курсавых і дыпломных работ (Дипломные работы: метод. указ. по выполнению и оформлению / сост. М.С.Войтович, Мн., 1997; Кузнецов И. Н. Подготовка и оформление рефератов, курсовых и дипломных работ. Мн., 2000).

У канцы кожнага раздзела (параграфа) называюцца прозвішчы студэнтаў, адказных за яго напісанне.


Дадатак 9

ПРЫКЛАДНЫЯ МАРШРУТЫ I РАБОЧЫЯ ПРАГРАМЫ ПРАКТЫКІ

МАРШРУТ І

Мінск – Жлобін – Гомель – Рэчыца – Мазыр – Мікашэвічы – Пінск – Брэст –Нясвіж (Мір) – Мінск.

Агульная працягласць маршрута – 1250 км.

Стацыянары: Гомель, Мазыр, Пінск, Брэст.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: