Лекцыя 6. Асаблівасці навуковага стылю мовы

Мэта лекцыі – раскрыць характэрныя асаблівасці навуковага стылю і сферы яго функцыянавання, вызначыць месца навуковага стылю сярод іншых стыляў мовы.

Задачы:

– ахарактарызаваць асаблівасці функцыянальных стыляў;

– прааналізаваць функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі навуковага стылю (аб’ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць);

– акрэсліць сістэму моўных сродкаў навуковага стылю;

– выявіць марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

Пытанні

1. Функцыянальныя стылі як грамадска абумоўленая, унутрана аб’яднаная сістэма моўных сродкаў.

2. Навуковы стыль, яго функцыянальна‑камунікатыўныя характарыстыкі.

3. Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю.

4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

5. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

Праблемныя пытанні

1. Чаму нельга лічыць, што навуковаму стылю з яго «холаднасцю», акадэмізмам не ўласціва экспрэсія?

2. У чым павінна выражацца сапраўднае валоданне стылем навуковага выкладу?

3. Ці заўсёды агульнаўжывальныя словы стылістычна нейтральныя ў навуковых тэкстах? Чаму?

4. Якія правілы маўленчага этыкету можна сфармуляваць адносна ўжывання займеннікаў у навуковых тэкстах?

5. Ці можна згадзіцца з думкай, што клічныя і пытальныя сказы амаль не ўласцівы навуковаму выкладу? Якую спецыфічную стылістычную функцыю выконваюць клічныя, пытальныя і пабуджальныя сказы ў навуковым тэксце?

6. Чаму ў навуковым маўленні з усіх тыпаў складаных сказаў пераважае складаназалежны сказ? Якая асаблівасць яго выкарыстання ў матэматычных тэкстах?

7. Чым тлумачыцца функцыя «актывізатара ўвагі» абзаца ў навуковых тэкстах?


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: