double arrow

Арэхi (Цот цi лiшка?)

Найбольш папулярнай гульнёй, не звязанай з абрадамi, у калядныя вечары была "Арэхi", або, як яе называлi, "Цот цi лiшка?". Адзiн з гульцоў браў жменю арэхаў i пытаўся ў другога, цотная цi няцотная колькасць арэхаў. Калi называўся правiльны лiк, дык той, хто адгадаў яго, атрымлiваў гэтыя арэхi, калi - не, то абавязаны быў вярнуць столькi арэхаў, колькi было ў руцэ.

Старэйшыя хлопцы старалiся гуляць "на пару" з дзяўчатамi. Асноўнай мэтай гульняў у калядныя вечары, а iх называлi "святамi", або "вечарынкамi", было бавенне часу зiмою, калi станавiлася менш работы, выбар жанiха i нявесты.

Гульня зафiксавана этнографамi ў зборах П.Бяссонава, А.Кiркора, П.Шэйна i iнш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: