double arrow

Золата (Скута, Кругавы i iнш.)

Iснуе шмат варыянтаў гульнi. Асноўнае ў iх -- iмiтацыя: уяўляецца, што вядучы ("раздатчык") кладзе ў працягнутыя i складзеныя далонi гульцоў якi-небудзь прадмет (кальцо, цукерку, манету, вугалёк i г.д.). "Адгадчык" павiнен адгадаць, у чыiх руках знаходзiцца прадмет.

У матэрыялах П.Бяссонава, У.Дабравольскага гульня лiчыцца каляднай. У.Дабравольскi ў 1903 г. на Смаленшчыне запiсаў 8 варыянтаў тэксту каляднай песнi, якая выконвалася пад час гульнi. Вось пачатак адной з iх:

Я iз кута iду,

Золата пахаранiваю.

А iмчыцця, баяры,

А iдзе золато,

А iдзе сырэбра?

А ў краснай дзявiцы

На правай ручыцы...

У сучасных запiсах, зробленых у Лельчыцкiм раёне, гульня называецца "Шкута", "Скута". Пачатковы радок архетыпа ўтварыў пазней невядомую загадкавую iстоту, пра якую спяваецца:

Шкута йдзе,

Золата нясе.

Хто адгадае,

Той шчасце мае.

Чаму ў кожнай песнi гаворыцца, што нехта iдзе "з кута"? Можа, гэта невыпадкова? Магчыма, iснаваў раней хатнi культ, якi "жыў" у куце, на пачэсным "покуцi", i захоўваў багацце ("золата").

Пасля таго як "адгадчык" адгадае, у каго "золата", ён сам займае месца ў крузе. У iншых варыянтах па ўмоўным сiгнале той, у каго знаходзiцца "золата", павiнен выскачыць са свайго месца, каб не затрымалi суседзi. Такiмi сiгналамi з'яўляюцца выразы: "Скута, ка мне!", "Кальцо, ка мне!" i iнш.

Цiкавы працяг гульнi запiсаны ў Рагачоўскiм раёне ("шута"). Калi адгадчык з трох разоў адгадае, у каго "мышка", тады пачынаецца "жанiцьба". Для гэтага "раздатчык" паведамляе па сакрэце "адгадчыку" iмя якога-небудзь жыхара блiжэйшай хаты i, паказваючы на будынкi складзенымi далонямi, гаворыць: "Там гарэла, там гарэла, тут згасла!" Заканчвае ён, паказваючы на хату, у якой жыве чалавек, што носiць названае iм iмя. Усе адгадваюць яго.

Гульня шырока вядома ў Беларусi i за яе межамi, мае некалькi назваў: "Кальцо, да мяне!", "Конь", "На фанты", "Золата рабiць", "Золата хараню" i iнш. Тэксты маюцца ў матэрыялах А.Васiльевай, Ю.Крачкоўскага, П.Шэйна i iншых фалькларыстаў мiнулага.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



Сейчас читают про: