Выбары хлопца

Так, у Барысаўскiм павеце дзяўчаты з вянкамi з кветак i жытнiх каласоў на галовах становяцца ўперамежку з хлопцамi, ствараючы, такiм чынам, новы карагод. Тыя з дзяўчат, што высватаны, маюць пры сабе ручнiкi або кавалкi тонкага палатна ўласнага вырабу. Усе круцяцца, а дзяўчаты спяваюць песню, у якой выхвальваюць якасцi адных хлопцаў i высмейваюць недахопы iншых: у гэтага галава, як вядро, -- ваду насiць; валасы, як памяло, -- печ вымятаць; язык, як лапата, -- хлеб саджаць; нос, як калач, -- гной раскiдаць; рукi, як граблi, -- сена грабцi. А ў гэтага кучаравая галава -- дзяўчат прываблiваць, ясныя вочы -- дзяўчат выглядваць, румяныя вусны -- дзяўчат цалаваць i г.д.

Потым выходзiць на сярэдзiну карагода адна з дзяўчат (высватаная або заручоная) i засланяе свой твар "чубром" -- пакрывалам з палатна. Тады спяваюць:

Iшла купалка сялом, сялом,

Закрыўшы вочкi чубром, чубром,

Давала хлопцам чалом, чалом.

Сталi людзi дзiвiцiся,

Стала купалка сварыцiся:

Ах вы, людзi, вы дзiўныя!

Чы вы на вулку не хадзiлi,

Чы вы купалкi не вiдзелi,

Чы вы цвяточкаў не збiралi,

Чы вы вяночкаў не звiвалi,

Чы вы ў таночак не хадзiлi,

Чы вы дзетак не звадзiлi?

Потым купалка пачынае выбiраць сабе хлопца "да пары"...

Выбраннiк здымае з купалкi пакрывала i завязвае сабе на руку або цераз плячо, як гэта робiцца на вяселлi. Гэта дар "на рукавы", як кажуць у Беларусi. У гэты час спяваюць:

На моры вутачка купалася,

На беражку сушылася;

Млада Ганулька зажурылася,

Што яе дары не прадзены,

Хоць прадзены, -- не снованы,

Хоць снованы, дык не тканы,

А хоць тканы, -- не бялёны,

Хоць бялёны, -- не качаны,

Хоць качаны, -- не рэзаны,

Хоць рэзаны, -- не дзелены.

А хто ж тыя дары дарыць будзе?

Будзе дарыць млада Ганулька:

Таму-сяму па локцiку,

Свайму сужэньку ня меручы.

Потым спяваюць iншыя купальскiя песнi, якiя па свайiм змесце вельмi нагадваюць "масленiчныя". Тут нараканнi на свёкра, на мужа, бо не пускаюць маладую "на купалейка, дзявоцкае гулянiйка"; тут даюцца парады, за каго выходзiць замуж -- за старога цi маладога, якую выбiраць нявесту -- багатую цi бедную i г.д.

Таксама спяваецца балада, распаўсюджаная ў Беларусi ў мностве варыянтаў, аб тым, як брат ажанiўся з сястрою i як яны абярнулiся ў "браткi" -- кветкi Iван-ды-Мар'я. Спяваюць да таго часу, пакуль кола не згарыць i вогнiшча не пагасне.

Тады хлопцы кiдаюцца хапаць дзяўчат. Усчынаецца звалка: жанiх адбiвае сваю нарачоную, калi яна выбрала другога; кавалеры адной i той жа дзяўчыны аспрэчваюць яе адзiн у аднаго; дзяўчаты вырываюцца з рук тых хлопцаў, якiя iм не падабаюцца; iншыя ж шчаслiвыя пары стараюцца пад шумок выбрацца далей у жыта. Нарэшце так цi iнакш усе пары разыходзяцца па жыце, удваiх каратаюць ночку, сустракаюць усход сонца...

(Богданович А.Е. Пережитки древнего миросозерцания у белорусов: Этнографический очерк. Гродно, 1895.)


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: