Карагодныя I танцавальныя гульнi

Карагод (карагодак, кола, танок) i танец, як вiды мастацкай творчасцi, прыйшлi з глыбокай старажытнасцi. Разам з песнямi яны займаюць цэнтральнае месца ў каляндарнай абраднасцi беларусаў. У карагодных гульнях маецца пэўнае дзеянне, што выконваецца ўдзельнiкамi, пераважна дыялагiчная перадача сюжэта, песня. У народнай харэаграфii iмiтуюцца рухi, прысутнiчае гумар, элементы iмправiзацыйных скокаў, драматургiчнага мастацтва, пантамiмы, мiмiкi. У танцавальных гульнях у цэнтры харэаграфiя.

Звычайна вясной i ўлетку падобныя гульнi выконвалiся на вулiцы, поплаве, у лесе, на полi; зiмой -- у хаце, асаблiва на Каляды. Некаторыя з iх намi ўжо разглядалiся. Звернем увагу на гульнi, звязаныя з агародам. Увесь народны каляндар можна назваць земляробчым. Вось некаторыя прысвяткi:

22 мая. Алена. "Сей лён на Алену, будзе кашуля па калена".

28 мая. Пахом. "Сей агуркi на Пахом -- будзеш насiць мяхом".

31 мая. Канапелька Матруна. "Канапелька Матруна ў зямлю махнула".

3 чэрвеня. Алена (Ульяна). Дзень iльну.

У адзiн з падобных прысвяткаў можна правесцi агляд карагодных гульняў, звязаных з агародам. Са зборнiка Ю.Чурко "Вянок беларускiх танцаў" можна выкарыстаць "А мы проса сеялi", "Крывы танок", "Мак", "Лянок", "Боб малацiць", "Качан", "Бульба" i iнш. Вось некаторыя з iх.

Д а д а т а к

Мак

"Мак" -- старажытны карагод, якi быў распаўсюджаны амаль ва ўсiх славян. Пазней стаў дзiцячай гульнёй. Адзiн з варыянтаў такi. Дзецi выбiраюць каго-небудзь "макам", становяцца вакол яго, ходзяць, узяўшыся за рукi, i спяваюць:

"Мак" адказвае: "Паехалi араць!" Пасля гэтага прыпеўка паўтараецца некалькi разоў, але салiст дае розныя варыянты: "Пасеялi!", "Узышоў!", "На цвет залажыў!", "Расцвiтае!", "Спее!" i, нарэшце, "Паспеў!" Тады ўсе дзецi бягуць да яго i тармосяць.

У другiм варыянце ўсе ўдзельнiкi стаяць у крузе i паказваюць, як сеюць i полюць мак, як ён расце, квiтнее i як яго, нарэшце, ядуць, пры гэтым далонi складаюць трубачкай i падносяць да рота. Усё адбываецца пад песню, у якой па чарзе мяняюцца пытаннi i адказы:

У трэцiм варыянце ўсе ўдзельнiкi бяруцца па чарзе рукамi за палку. Той, для рукi якога не хапiла месца на палцы, становiцца ў цэнтр круга. Астатнiя, узяўшыся за рукi, iдуць па крузе i спяваюць:

Потым карагод прыпыняецца i пытае салiста: "Цi араў на мак?" Ён адказвае: "Араў!" Потым зноў ходзяць вакол "мака" i пяюць. Праспяваўшы, пытаюцца: "Цi скардзiў на мак?" -- "Скардзiў!" Пасля кожнага паўтору песнi паслядоўна задаюць пытаннi: "Цi ўзышоў мак?", "А цi цвiў мак?", "А цi паспеў мак?" Калi ўдзельнiкi атрымлiваюць адказ "Паспеў!", яны з крыкам "Трасiце мак!" кiдаюцца да "маку", iмкнучыся схапiць яго i патузаць.

Лянок

"Лянок" -- старажытны карагод, у якiм узнаўляўся, iмiтаваўся працэс вырошчвання i апрацоўкi льну. Пад рознымi назвамi i ў розных варыянтах распаўсюджаны па ўсёй Беларусi. У Магiлёўскай вобласцi, як сведчыць М.Чуркiн, выконвалi наступную песню:

Пасеяўшы, палолi,

палолi*,

Пасеяўшы, палолi.

Белы ручкi калолi,

калолi,

Белы ручкi калолi.

Унадзiўся сiвы конь,

сiвы конь,

Унадзiўся сiвы конь.

Пацёр, памяў дзеўкiн лён,

дзеўкiн лён.

Пацёр, памяў дзеўкiн лён...

*Першыя два радкi паўтараюцца па два разы кожны.

У Мiнскай вобласцi дзяўчаты i хлопцы выстройвалiся ў два процiлеглыя рады тварам адзiн да аднаго. Спачатку юнакi ў рытм песнi iмiтавалi пасеў iльну. Потым дзяўчаты iлюстравалi, як лён палолi, iрвалi, мялi, трапалi, снавалi, павiвалi, пралi, ткалi, бялiлi, адбiвалi, мылi, рассцiлалi, скручвалi. Юнакi суправаджалi ўсё гэта прытупамi ў такт песнi.

Падобная мелодыя запiсана ў Гомельскай вобласцi:

Шырокую папулярнасць набыла мелодыя карагода, запiсаная Г.Цiтовiчам:

Ох, палола Ульянiца лянок.

Ох, iрвала Ульянiца лянок.

А сарваўшы, у снапочкi ставiла.

Ох, слала Ульянiца лянок.

Ох, i мяла Ульянiца лянок.

Ох, i прала Ульянiца лянок.

Ох, i ткала Ульянiца лянок.

А саткаўшы, ды сарочак нашыла.

А саткаўшы, ды бялёвых нашыла.

Ох, сэрца лянок,

Мая радасць ты, лянок,

Ўсё бялюсенькi кужалёк!*

*Прыпеў "Ох, сэрца лянок..." паўтараецца пасля кожнага радка.

Часта выканаўцы карагода ходзяць па крузе, узяўшыся за рукi або парамi, i спяваюць, iншы раз прыстукваючы абцасамi. Такi, напрыклад, карагод, дзе ў жартоўнай форме спявалi пра жанчыну, што ткала "ў нядзельку шматок, за тры года--лакаток":

У некаторых выпадках удзельнiцы акрамя простых крокаў выконвалi бакавыя прыстаўныя крокi.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: