Прадметная галіна даследавання

Прадметная галіна (“область”) даследаванняў у сферы масавай каму­нікацыі мае шырокую тэматычную парадыгму, якая знаходзіць сваё адлюстраванне ў тэматыцы дыпломных работ. Гэта, ў аснове сваёй, такія галіновыя накірункі як: масавая камунікацыя і грамадства; СМІ і ўлада; СМІ і эканоміка; СМІ і культура; сацыяльная функцыя СМІ; сацыялогія масавай камунікацыі; СМІ ў мадыфікацыі дзяржаўных інстытутаў (палітычных, заканадаўчых, выканаўчых) і інш.

Прадметнае поле па навукова-даследчай журналістыцы неабсяжнае. Новыя канцэпцыі ўмацавання нацыянальнай дзяржаўнасці вымагаюць ад сродкаў масавай інфармацыі і новых канцэптуальных накірункаў, як у практычнай, так і ў даследчай сферах дзейнасці. Дастаткова пазнаёміцца з такім дакументам як навая Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі Беларусі, сфармуляваная ў лістападзе 2010 г., каб раскрыць новыя тэматычныя пер­спектывы для даследавання беларускай масмедыйнай сферы. Штотыднёвік “Аргументы и факты в Белоруссии” параўновае новую Канцэпцыю з Канцэпцыяй 2001 года на прадмет таго, якія пагрозы ліквідаваныя і што, на думку ўрада, пагражае нам сёння. Як высветлілася, новых праблем нямала, пераважна ўнутраных: недастатковы ўзровень развіцця грамадзянскай супольнасці; бюракратызацыя дзяржаўнага ўпраўлення; адставанне ад сумежных (“сопредельных”) краін па тэмпах і якасці эканамічнага росту; высокія адміністрацыйныя бар’еры для развіцця бізнесу; неспрыяльныя ўмовы для прыцягнення замежных інвестыцый і крэдытаў; рост неплацяжоў у эканоміцы ў выніку дэфіцыту ўласных абаротных сродкаў і высокай удзельнай вагі стратных прадпрыемстваў; страта стабільнасці нацыянальнай грашовай адзінкі; няздольнасць вяртаць і абслугоўваць вонкавы і ўнутраны доўг; навукаёмістасць ВУП ніжэйшая за крытычны ўзровень, неабходны для ўзнаўлення навукова-тэхнічнага патэнцыялу; у сацыяльнай сферы пагражае рэзкае сацыяльнае расслабленне; недастат­ковая матывацыя да эфектыўнай працы; неапраўданыя дыспрапорцыі ў сферы аплаты працы і пенсійнага забеспячэння; нізкая ўнутраная мабільнасць насельніцтва; адставанне якасці адукацыі па шэрагу перспектыўных накірункаў ад узроўню лепшых сусветных адукацыйных цэнтраў, недастатковая колькасць сучасных высокакваліфікаваных спецыялістаў сусветнага ўзроўню.

Урад адзначыў, цытуе газета, “паслабленне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці грамадзян да ўзброенай абароны незалежнасці, суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу”. Сярод вонкавых пагроз названа развіццё транзітных калідораў, сістэм транспарціроўкі энергарэсурсаў, альтэрнатыўных беларускім, дыскрымінацыя Беларусі ў рамках міжнародных суполак і ўтварэнняў; абмежаванне доступу беларускіх даследчыкаў і суб’ектаў гаспадарання да вынікаў даследаванняў сусветнага ўзроўню. Урад упершыню заклапочаны “паслабленнем нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці беларускай дыяспары.” “Такі крытычны і сумленны аналіз болевых кропак можа толькі радаваць”, – рэзюмуе газета “АиФ”. У новую Канцэпцыю, на жаль, перайшлі шматлікія пагрозы з Канцэпцыі 2001 года. “Яшчэ 10 год таму ўрад лічыў, –зазначае газета, – што нам пагражае рост зношанасці вытворчых магутнасцяў, выкарыстанне недасканалых тэхналогій з павышанай энергаёмістасцю, нізкай якасцю прадукцыі і высокімі выдаткамі (“издержками”)”. Пагрозай лічыўся і рост колькасці людзей, якія пакутуюць ад псіхічных растройстваў, алкагалізму, наркаманіі. Гэтыя праблемы так і засталіся нявырашанымі, а некаторыя нават паглыбіліся, паведамляе газета (Болевые точки. Десять лет спустя // АиФ. 2011. 12 янв. С. 13).

Гэты доўгі пералік мае самую непасрэдную сувязь з прадметам нашае гаворкі – з тэматычным абсягам як практычнай журналістыкі, так і навукова-даследчай. (Да прыкладу, ў гэтым годзе будзе абараняцца дыпломная работа на тэму “Праблема наркаманіі ў асвятленні беларускімі СМІ”, аўтар якой навуковым кіраўніком абрала чамусьці мяне.)

Зазначым, што тэматыка дыпломных работ прадугледжвае шматаспектавае даследаванне, а гэта значыць, тэмы могуць мець падобнае гучанне, але разглядацца ў розных аспектах. На прыклад тэма “Сучасны рэгіянальны друк” можа даследавацца ў аксіялагічным аспекце; кагнітыўным, семіялагічным, культуралагічным, лінгвакраіназнаўчым, гістарычным і інш.

Дыпломнае даследаванне па журналістыцы можа быць міждысцыплі­нарным – калі навуковая праблема асэнсоўваецца з розных бакоў: псі­халагічнага, філасофскага, паліталагічнага і інш. дзеля таго, каб гэтыя рознабаковыя “сэнсы” паглыблялі крэатыўны узровень сучасных СМІ.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: