Патрабаванні да творчай часткі дыпломнага даследавання

1. Усе творчыя матэрыялы аўтара павінны быць тэматычна звязаныя з праблематыкай дыпломнага даследавання.

2. Агульны аб’ём творчай часткі ў сукупнасці не можа быць меншым за 60 % ад агульнага аб’ёму дыпломнай работы ў нарматыўным яе варыянце (ад 50-ці да 60-ці старонак). Колькасць публікацый павінна быць дастатковай для вычэрпнага ілюстра­вання тэзісаў тэарэтычнага раздзелу, а гэта, як правіла, не меней за 30 адзінак (без суаўтарства). Колькасць апублікаваных матэрыялаў у электронных СМІ і колькасць дызайнерскіх і афармленчых прац вызначаецца адпа­веднай кафедрай з улікам узроўню іх працаёмістасці.

3. Кожны аўтарскі матэрыял павінен быць пракаментаваны ў адпаведнай главе дыпломнай работы на прадмет яго практычнай вартасці ў вырашэнні дзяржаўных праблем і яго адпаведнасці патрабаванням да прафесійнай журналістыкі.

4. Да разгляду прымаюцца творчыя матэрыялы, апублікаваныя ў рэспублікан­скіх, рэгіянальных, замежных СМІ. Апошняя публікацыя павінна выйсці з друку не пазней як за два месяцы да абароны дыпломнай работы.

Творчая частка дыпломных работ па методыцы літаратурнага рэдагавання можа быць прадстаўлена толькі выдадзенымі працамі (3-4 адзінкі), у выхадных звестках якіх значыцца прозвішча рэдактара – выпускніка-дыпломніка Інстытута журналістыкі. У якасці творчай часткі могуць быць залічаны і надрукаваныя літаратурныя творы самога дыпломніка (кнігі, брашуры – 2-3 выданні), калі ў дыпломнай працы даследуецца праблема яго творчага супрцоўніцтва як аўтара з рэдактарам у працэсе падрыхтоўкі рукапісу да выдання.

Ацэнка творчай часткі дыпломнай работы ў балах

Пры ацэнцы творчай дыпломнай работы ацэньваецца асобна і творчая частка даследавання (аўтарскія матэрыялы).

Адзнака “дзесяць” і “дзевяць” балаў – творчая частка дыпломнай работы адпавядае кожнаму з 4-х пералічаных крытэрыяў; “восем” – “сем” – творчая частка адпавядае 3-м крытэрыям (1, 2, 4); “шэсць” – “пяць” – творчая частка адпавядае 2-м крытэрыям (1, 2); “чатыры” – творчая частка адпавядае першаму, асноўнаму крытэрыю (1); “тры” – творчая частка не адпавядае пералічаным крытэрыям.

* * *


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: