Мэты грамадзянска-патрыятычнага выхавання

малодшых школьнiкаў:

• знаёмства з нацыянальнымi традыцыямi, звычаямi, абрадамi;

• знаёмства з беларускiмi народнымi святамi, гульнямi, народнай творчасцю;

• далучэнне да традыцый выхавання дзяцей у беларускай сям'i;

• знаёмства з гiсторыяй i культурай сваей краiны;

• развiццё нацыянальнай самасвядомасцi.

Задачы грамадзянска-патрыятычнага выхавання

малодшых школьнiкаў:

I клас

• фармiраванне першапачатковых паняццяў i ўяўленняў аб сваiм родным краi;

• абуджэнне любовi да сваей Радзiмы, павагi да яе гiсторыi i традыцый;

• выхаванне любовi да роднай прыроды i жадання клапацiцца аб ей;

• выхаванне працавiтасцi, дабрынi, чуласцi, сяброўскiх адносiн да аднакласнiкаў, умення дружна працаваць у калектыве;

• выхаванне цiкавасцi да навакольнага свету.

II клас

• выхаванне любвi i павагi да сваiх бацькоў, да сваiх родных i блiзкiх;

• выхаванне павагi i цiкавасцi да працы сваiх бацькоў, жадання iм дапамагаць;

• фармiраванне ўяўленняў аб паходжаннi сваiх продкаў;

• выхаванне пачуцця абавязку перад сям'ёй;

• выхаванне пачуццяў таварыскасцi, узаемадапамогi, працавiтасцi, сцiпласцi, справядлiвасцi, гасцiннасцi, праўдзiвасцi;

• выхаванне павагi да сямейных святаў i традыцый.

III клас

• фармiраванне паняццяў i ўяўленняў аб Радзiме, аб сваiм родным горадзе;

• выхаванне любовi да роднага краю, роднага горада, павагi да традыцый i звычаяў;

• выхаванне любовi да роднай прыроды, беражлiвых адносiн да скарбаў прыроды, да раслiннага i жывёльнага свету;

• выхаванне павагi да людзей працы, беражлiвых адносiн да вынiкаў працы, жадання працаваць;

• паглыбленне ўяўленняў аб клапатлiвасцi, дабрынi, узаемападтрымцы;

• выхаванне пачуцця сяброўства, жадання прыйсцi на дапамогу другому;

• выхаванне цiкавасцi да вучобы, бескарыслiвасцi, сумленнасцi, чуласцi, спагады;

• фармiраванне навыкаў культурных паводзiн.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: