IV. Аналіз пераказу

Усе тыпы пераказаў чытаюцца настаўнікам тры разы, за выключэннем падрабязнага вуснага пераказу, усе астатнія чытаюцца адзін раз.

Пераказы ацэньваюцца двума адзнакамі: першая адзнака – моўнае афармленне, другая адзнака – пісьменнасць.

№35 Сачыненнi: віды сачынення паводле тыпу тэксту і методыка іх правядзення.

Найбольш распаўсюджаныя ў школьнай практыцы сачыненні апавядальнага характару. Асноўным матэрыялам іх зместу служаць падзеі з асабістага жыцця дзяцей, ці грамацкія падзеі ў якіх дзеці прымаюць удзел. Сюды уваходзяць і пісьмовыя апавяданні дзяцей аб экскурсіях на прыроду, мясцовыя прадпрыемсівы, апавяданні аб правядзенні свят, канікулаў, выхадных дзен і г.д..Такія сачыненні уключаюць у сябе і элементы апісання. Пісаць сачыненні тыпу апавядання вучням значна лягчэй, чым рабіць апісанне, паколькі ўражанні, атрыманныя ад падзей у школьніка больш трывалыя. Апрача таго, план тэкста сачынення падказваецца ходам падзей, што значна палягчае працу школьнікаў. Характар падрыхтоўкі да сачынення ў многім вызначаецца матэрыялам, які павінен стаць асновай будучага сачынення, і навучальнай мэтай. Насіаўнік дапамагае дзецям прывеці ўспамін і ўраджанні, калісачыненне пра падзеі якія адбыліся, калі пра тое што адбудзецца, то настаўнік дапамагае скласці план будучых назіранняў. Перад напісаннем трэба папярэдзіць вучняў каб расказвалі не толькі пра сябе, але і пра іншых, іх справы, выказвалі свае ўражанні і думкі. Для арыенціроўкі загалрўка трэба запісаць некалькі на дршцы. Спачатку вучні на чарнавіках робяць натаіткі будучага сачынення, складаюць план, падбіраюць выразы, збіраюць рабочыя матэрыялы, затым тэкст пішацца на чарнавік, удасканальваецца, пасля перапісваецца ў сшыткі

Апісальныя сачыненні – сач. у якіх паслядоўна характарызуюцца асобныя прыметы, рысы, якасці той, ці іншай з’явы, прадмета,чалавека. Мэта – не толькі расказац пра наёмае, але і вызначыць галоўнае, тыпрвае, спецыфічнае, уласцівае толькі кожнаму з іх, перадаць пачуцці і настроі, якія выклікае прадмет, з’ява, падзея, чалавек. Тыпы сачыненняў: апісанне адзіночнага прадмета; жывёлы і птушак; прыроды; з’явы ці падзеі; дзеяннеў і працэсаў; чалавка. Апісанні бываюць дзелавыя (адзначаюцца ўсе істотныя прадметы і асаблівасці, паводле якіх пэўны прадмеі адрозніць ад іншых) і мастацкія (адрозніваецца сваёй вобразнасцю і эмацыянальнасцю). Вучыць пісаць такія сачыненні трэба пачынаць з развіцця назіральнасці за адзіночным прадмеіам, потым за многімі. Каб напісаць правільна настаўнік павінен прапанаваць вучням прыклады з мастацкіх твораў. З выніку на дошцы запісваецца план на дошцы. Пры напісанні сачынення пра чалавека патрэбна ведаць, што такое сачыненне можа быць дзелавое (не патрабуе апісання выгляду чалавка, адае толькі ацэнку дзейнасці і яго маральных якасцей) і мастацкае стварае поўнае ўяўленне аб чалавеку, яго выглядзе, характары, ўзросце, учынках, здольнасцях і схільнасцях). Апрача чаго карысна правесці з вучнямі гутарку на тэму “характар чалавека”. Можна прапанавацб падзяліць сытак на дзве палавіны і напісаць на адной палове станоўчыя рысы, на другой – адмоўныя. Трэба патрэніравацца ва ўжыванні блізказначных слоў, якія абазначаюць якасці людзей.

І толькі пасля таго, як гэтыя словы войдуць у актыўны слоўнік вучняў і школьнікі навучацца даваць харакрырыстыку літаратурным героям можна прапанаваць ім апісаць знаёмых,блізкіх, сяброў.

Сачыненні – разважанні. Мэта: навучыць школьнікаў самастойна раскрываць прапанаваную тэму: аналізаваць, параўноўваць,абагульняць, рабіць вывады,адстойваць пэўныя думкі і поляды. У залежнасці ад формы пабудовы і характау тэмы выдзяляюць: разважанні на тэмы,якія патрабуюць раскрыцця паняцця; у форме адказу на пытанне; разважанні на дыскусійную тэму; разважанні на маральна-этычныя т грамадска-палітычныя тэмы. Перш чым прапанаваць вучням, неабходна расказаць вучням пра асаблівасці зместу і структуры гэтага віду працы, прааналізаваць якт небудзь урывак з артыкула, ці падручніка, выдзеліць палажэнні і аргументацыю. Адно ці два пішуць вучні пад кіраўіцтвам настаўніка. Ва уступнай гутарцы настаўнік паведамляе пра які - небудзь факт, падзею будуюцца ў наступным плане: спачатку вылучаецца тэзіс (асноўная думка, палажэнне), якія пасля трэба даказаць і развіць; затым аснова дрказу – выкладаюцца аргументы і факты, якія пацвярджаюць вылучанае палажэнне. Пры разважанні неабходна на ўвазе заўседы мецб адну думку і не захапляцца пабочнымі меркаваннямі. З кожнага разважання неабходна рабіць вывад. Матэрыялам для сачынення-разважання могуць служыць меркаванні пра якую – небудзь з’яву, падзею, ацэнка прачытанай кнігі,прагледжанай кінакарцтны, тэатральнай пастаноўкі, прыказкі і афарызмы. Жанры: водгук, сачыненні – мініяцюры, сачыненні на ленгвістычныя тэмы і г.д.

№36 Пераклад і методыка яго правядзення

Пераклад з рускай мовы на беларускую садзейнічае развіццю маўленчай мабільнасці, адчування слова, удасканальвае навык дакладнасці выбару слова ў адпаведнасці з кантэкстам.

Тыпалогія практыкаванняў на пераклад даволі разнастайная:

-пераклад-супастаўленне (з мэтай акцэнтацыі ўвагі вучняў на спецыфічных асаблівасцях вывучаемай лінгвістычнай з'явы адзін і той жа матэрыял падаецца паралельна на дзвюх мовах);

- пераклад ізаляваных слоў;

- пераклад асобных спалучэнняў слоў;

- пераклад сказаў; пераклад тэкстаў;

- пераклад-пераказ рускага тэксту па-беларуску.

Практыкаванні на пераклад-супастаўленне выкарыстоўваюцца ў малодшых класах. Пры выкананні такіх практыкаванняў вучні павінны прачытаць прапанаваныя беларускія словы, параўнаць іх вымаўленне (правапіс) з аналагічнымі рускімі словамі і вызначыць адметныя асаблівасці, характэрныя для беларускай мовы. Напрыклад, вучні чытаюць спалучэнні слоў (ён водзіць - он водит, яна носіць - она носит, яно хоча - оно хочет) і вызначаюць адрозненне канчаткаў дзеясловаў 3-й асобы ў беларускай і рускай мовах.

Пераклад ізаляваных слоў, спалучэнняў, сказаў праводзіцца, як правіла, пры замацаванні вывучанага матэрыялу без працяглай папярэдняй падрыхтоўкі. Вучні чытаюць прапанаваны матэрыял. Адзнака за такі пераклад у журнале не выстаўляецца. Пісьмовы пераклад правяраецца настаўнікам і ацэньваецца аднолькава з іншымі практыкаваннямі падручніка.

Складаней арганізуецца праца над перакладам тэкстаў. Методыка правядзення перакладу тэкстаў своеасаблівая. Апішам яе.

Пераклад тэксту як навучальны від пісьмовай работы павінен праводзіцца з абавязковай папярэдняй падрыхтоўкай. Ён праводзіцца па такому плану. Вучні спачатку выконваюць пераклад тэксту дома (рыхтуюць чарнавы варыянт). На ўроку настаўнік праглядае чарнавыя накіды перакладаемага тэксту. Вучням дадаецца 5-10 хвілін для кансультацыі (магчыма, нейкіх слоў дзеці не знайшлі ў слоўніку). Пасля гэтага класу прапануецца ўзор перакладу (тэкст чытае адзін з вучняў). Настаўнік у час чытання тэксту вучнем пазначае для сябе словы, перакладзеныя няўдала. Затым якасць перакладу абмяркоўваецца калектыўна: выказваюцца вучні, выказвае сваю думку настаўнік, разам раяцца пра найбольш дакладны выбар слова ў адпаведнасці з кантэкстам. Толькі пасля гэтага вучні самастойна запісваюць тэкст па-беларуску.

Пры абмеркаванні прапанаванага перакладу нельга абмяжоўваць вучняў у выбары беларускіх слоў-эквівалентаў. Дзецям якраз і трэба растлумачыць, што перакласці пэўнае рускае слова можна з дапамогай некалькіх адпаведных беларускіх слоў, з якіх і трэба выбраць самае дакладнае менавіта для дадзенага кантэксту.

У працэсе перакладу вучням неабходна прапаноўваць некалькі беларускіх слоў-адпаведнікаў, з якіх яны павінны выбраць найбольш дакладны. Гэтым самым мы развіваем у дзяцей адчуванне мовы. Падручнікі ж у слоўніках да тэксту для перакладу традыцыйна абмяжоўваюць вучня толькі адным беларускім словам-эквівалентам.

Часам прапануецца выканаць пераказ рускага тэксту па-беларуску. Па сутнасці гэта пераклад-пераказ, паколькі, прачытаўшы рускі тэкст, вучні павінны ажыццявіць яго ўнутраны пераклад (назавём гэты працэс маўленчым дэкадзіраваннем інфармацыі) і пераказаць змест тэксту. Пераклад, які адбываецца пры гэтым, і пераказ тэксту адносна свабодныя: вучні вызначаюць асноўную думку апавядання і коратка пераказваюць яго змест.

Вусны пераклад-пераказ ацэньваецца па наступных крытэрыях: лагічнасць, звязнасць выкладу зместу, адпаведнасць галоўнай думцы, дакладнасць словаўжывання.

Карыснымі і эфектыўнымі з'яўляюцца такія віды працы, як чытанне па-беларуску рускага тэксту, а таксама сінхронны пераклад вуснага тэксту, які гаворыцца субяседнікам.

Пераклад - цікавы від працы, эфектыўны метадычны прыём. Аднак інтэнсіўнасць яго выкарыстання павінна строга кантралявацца, нельга дапускаць празмернага захаплення толькі гэтым метадычным прыёмам. Пераклад карысны ў комплексе з іншымі прыёмамі. Тады ён лічыцца мэтазгодным і апраўданым.

8 Прынцыпы вывучэння лексікі і фразеалогіі ў школе

Задачы і змест вывучэння раздзела “Лексіка і фразеалогія” абумоўлены асаблівасцю лексікі як сістэмы, самай рухомай з усіх сістэм.

З усяго нявычэрпнага аб’ему ведаў пра лексічную сістэму беларускай мовы настаўніку неабходна адабраць тыя, што складаюць яе характэрныя рысы як з боку слоўнікавага складу, так і сфер ужывання, стылістычнай дыферэнцыяцыі, і знайсці простую і даступную форму іх выгляду.

Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў школе мае як пазнавальныя, так і практычныя мэты. Пазнавальныя мэты працы па лексіцы і фразеалогіі маюць на ўвазе:

- знаемства вучняў з лексічнай сістэмай роднай мовы, з сістэмай акрэсленых паралелей лексічных паняццяў;

- развіцце ў вучняў моўнага эстэтычнага ідэалу.

Практычныя мэты вывучэння лексікі і фразеалогіі – фарміраванне лексічных і фразеалагічных уменняў. Вучні павінны ўмець:

- акрэсліваць значэнне вядомых ім слоў, фразеалагізмаў;

- адрозніваць лексічнае значэнне ад граматычнага;

- вызначаць семантыку слова і фразеалагізма ў кантэксце;

- групаваць, сістэматызаваць, адрозніваць вывучаныя лексічныя з’явы і фразеалагізмы;

- карыстацца рознымі тыпамі слоўнікаў, даведнікамі.

У методыцы лексікі і фразеалогіі выкарыстоўваюцца агульнадыдактычныя і спецыфічныя прынцыпы. Да спецыфічных адносяцца:

- узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў;

- экстралінгвістычны;

- лексіка-граматычны;

- функцыянальны;

- гістарычны (дыяхранічны) прынцыпы.

Вывучэнне лексікі і фразеалогіі ў школе будзе адбывацца эфектыўна, калі на ўроках будуць выкарыстаны лексічныя і фразеалагічныя практыкаванні.

Лексічныя практыкаванні накіраваны на ўсведамленне вучнямі сутнасці лексікалагічных паняццяў, фарміраванне лексічных уменняў. Сярод іх найбольш эфектыўнымі з’яўляюцца:

1) знаходжанне вывучаемай з’явы ў словазлучэнні, сказе, звязаным тэксце па ўзору і без яго;

2) падбор прыкладаў, якія ілюструюць вывучаемую з’яву;

3) знаходжанне памылак у выкарыстанні лексічных з’яў;

4) групоўка вывучаемых лексічных з’яў;

5) лексічны разбор і інш.

Для таго, каб глыбей раскрыць арфаграфічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя, стылістычныя адметнасці фразеалагічных адзінак, настаўнік можа выкарыстоўваць наступныя фразеалагічныя практыкаванні:

1) выяўленне фразеалагізмаў у кантэксце мастацкага твора, тлумачэнне іх значэння, сінанімічныя замены фразеалагічных адзінак, аналіз іх складу;

2) праца з фразеалагічнымі слоўнікамі і складанне ўласных фразеалагічных слоўнікаў;

3) характарыстыка стылістычных аспектаў фразеалагічных адзінак, тлумачэнне мэтазгоднасці іх ужывання ў тым ці іншым месце, ужыванне фразеалагізмаў у вуснай і пісьмовай мове без спецыяльнага задання і інш.

№40 Прынцыпы навучання арфаграфii.

Арфаграфiя уяуляе сабой сiстэму, усе aдзiнкi якой (правшы аб напiсаннi слоу, арфаграмы i iнш.) знаходзяцца у цеснай сувязii. Арфаграфiчная сiстэма - складаная, i дзеля зручнасцi яна вывучаецца не асобным раздзелам, а пранiзвае увесь курс школьнага навучання мове.

На сучасным этапе задачы навучання арфаграфii вырашаюцца на працягу ycix гадоу навучання дзяцей у школе, на ycix чатырох самастойных этапах работы па арфаграфii: першым (I - IV класы), другiм (V - VII класы), трэцiм (VIII - IX класы), чацвёртым (X - XI класы). Этапы цесна звязаны памiж сабой i паслядоуна зменьваюць адзiн другога. На кожным з ix адпаведна зместу ставяцца свае задачы навучання: у I - IV i у V - VII класах - спецыяльнае вывучэнне арфаграф11; у VIII - IX класах - яе паутарэнне пры вывучэнн1 сiнтаксiсу i пунктуацьп; у X -XI класах - замацаванне арфаграф1чных уменняу i на­выкау у сувяз1 з пiсьмовымi работамi па лiтаратуры, а таксама паглыбленая работа па арфаграфi на факультатыуных занятках.

Арфаграма - правiльнаe л1тары у слове, слоу (разам, асобна, праз злучок, з вял1кай або малой л1тары i iнш,). Выбар правшьнага напiсання вызначаецца на аснове арфаграфiчных правiл, якiя рэгулююць аднастайнасць перадачы мовы на пiсьме стог-стага, хлеб-хлеба).

У методыцы выкладання арфаграф11 вылучаюць тэарэтычныя арфаграмы i практычныя. Тэарэтычныя арфаграмы, як правiла, не выклiкаюць цяжкасцей пры ix напiсаннi. Напрыклад, перад галоснымi гукам1 пярэдняга i верхняга рада можа вымауляцца i адпаведна перадавацца на пiсьме гук [дз'] ва уласнай лексiцы, або [д] у запазычаных словах.

У залежнасцi ад граф1чнага абл1чча напiсанняу у школьнай практыцы арфаграмы дзеляцца на наступныя пяць тыпау: 1) л1тара; 2) дэф1с (злучок); 3) рысачка; 4) асобнае напiсанне (прабел); 5) злiтнае натсанне (кантакт). Усе гэтыя пяць тыпау арфаграм падзяляюцца на дзве групы: л1тарныя i нял1тарныя. Кожны тып арфаграм аб'ядноувае некалью ix вiдау. Вiд арфаграмы - гэта на­пiсанне, якому адпавядае асобнае арфаграф1чнае пра­вiла.

Арфаграфiчныя практыкаваннi. У навучаннi арфаграфii выкарыстоуваюцца такiя практыкаваннi, як розныя вiды спiсвання, дыктоукi, работа са слоунiкам, арфаграф1чны разбор i шш.

Найбольш пашыранымi практыкаванням1 у школе з'яуляюцца розныя вщы спiсвання.

Спiсванне можа быць з гатовага тэксту.

Важнейшай асаблiвасцю такiх практыкаванняу з'яуляецца пэуная паслядоунасць падачы.

I этап - практыкаваннi па знаходжанню арфаграм.

II этап - практыкаваннi, якiя суправаджаюцца тлума-чэннем, абгрунтаваннем напiсанняу.

III этап - практыкаваннi на дапiсванне слоу, устауку прапушчаных лiтар i нш.

IV этап - практыкаваннi на падбор уласных прыкладау згодна узору.

V этап - сiнтэтычныя творчыя практыкаваннi.

№41 Метады і прыёмы навучання марфалогіі

У методыцы навучання марфалогіі істотнае значэнне мае пытанне пра шляхі фарміравання граматычных паняццяў. Як вядома, яны фарміруюцца двума шляхамі – індуктыўным і дэдуктыўным. Індуктыўны шлях прадугледжвае фарміраванне марфалагічных паняццяў у працэсе папярэдніх назіранняў над моўнымі з'явамі і іх аналізу. Пры дэдуктыўным шляху праводзіцца прэзентацыя моўнага факта ў выглядзе аксіёмы ці гіпотэзы.

Кожны з названых шляхоў можа быць эфектыўным, калі ён рэалізуецца з дапамогай адпаведных метадаў і прыёмаў навучання. У першым выпадку найбольш мэтазгоднымі з'яўляюцца наступныя спосабы выкладання: спецыяльнае назіранне над моўнай з'явай у тэксце, пастаноўка граматычнай задачы як асноўны сродак арганізацыі пошукавай дзейнасці, гутарка, аналіз. Пры дэдукцыі выкарыстоўваюцца, акрамя названых, паведамленне настаўніка, самастойны аналіз, лінгвістычны эксперымент.

Вядучым метадам на заключным этапе з'яўляюцца практыкаванні: аналітычныя (марфалагічны разбор), сінтэтычныя (утварэнне марфалагічных форм слоў, іх ужыванне ў працэсе канструявання словазлучэнняў, сказаў, тэкстаў) і аналітыка-сінтэтычныя (спалучаюцца аналітычныя і прадуктыўныя віды дзейнасці).

Апошнім часам метадысты прапануюць вывучаць марфалогію на аснове такіх абагульненых паняццяў, як часціны мовы, марфалагічныя прыметы часцін мовы. Першым з двух названых уводзіцца паняцце «марфалагічныя прыметы» пры вывучэнні тэмы «слова і яго лексічнае значэнне». Пры аналізе канкрэтных слоў шляхам гутаркі адпрацоўваецца, асэнсоўваецца правіла: кожная адзінка мае лексічнае і граматычнае (марфалагічнае) значэнне, агульнае для групы слоў.

Перавагу вывучэння марфалогіі на аснове абагульненых паняццяў – «марфалагічныя прыметы слоў», «часціны мовы» - у параўнанні з традыцыйным падыходам можна акрэсліць наступным чынам:

для аналізу ўсіх часцін мовы прымяняецца агульны алгарытм, пры традыцыйным разборы кожная часціна мовы разбіраецца па ўласнай схеме;

поўны марфалагічны разбор можна праводзіць ужо на першым уроку знаёмства з часцінай мовы, традыцыйна марфалагічны аналіз выконваецца пасля вывучэння пэўнага раздзела;

карыстаючыся агульным алгарытмам, можна праводзіць марфалагічны разбор нявывучаных часцін мовы, пры традыцыйным падыходзе настаўнік, як правіла, робіць агаворку: гэта вы яшчэ не праходзілі;

схема разбору часцін мовы засвойваецца ў выніку ўласных назіранняў, дзеянняў, традыцыйна дзеці завучваюць парадак аналізу.

Такім чынам, апора на абагульненыя марфалагічныя паняцці стварае ўмовы для аптымізацыі навучальнага працэсу, павялічвае колькасць урокаў, якія можна адвесці на замацаванне, паўтарэнне матэрыялу.

№42 Метады i прыемы навучання сiнтаксiсу

У навучанні сінтаксісу вылучаюць тры этапы:

- прапедэўтычны курсе;

- замацаванне і паглыбленне ведаў у працэсе засваення марфалогіі;

- сінтаксічны курс.

На кожным этапе вызначаны пэўны круг сінтаксічных паняццяў, а таксама ўменняў і навыкаў, што павінны быць сфарміраваны ў працэсе вывучэння гэтага раздзела граматыкі.

Для сучаснай методыкі характэрны пошукі такіх шляхоў навучання, якія б забяспечылі веданне, сувязь усіх раздзелаў навукі пра мову і на аснове ведаў - фарміраванне трывалых практычных навыкаў. У адносінах да сінтаксісу задачамі вывучэння гэтага раздзела з'яўляюцца:

- засваенне структурных і семантычных прымет сінтаксічных паняццяў;

- фарміраванне разумення сінтаксічнага ладу роднай мовы як сістэмы;

- практычнае авалодванне сінтаксісам беларускай мовы;

- фарміраванне трывалых пунктуацыйных навыкаў.

Разам з тым школьная практыка сведчыць: сінтаксічныя з'явы часта вывучаюцца ў аб'ёме, дастатковым для фарміравання выключна пунктуацыйных навыкаў. Увага пры гэтым пераважна акцэнтуецца на фармальна-граматычных прыметах сінтаксічных канструкцый, у той час як семантычная і інтанацыйная характарыстыка з'яў сінтаксісу недаацэньваецца. „Між тым менавіта сінтаксіс з'яўляецца тым узроўнем у сістэме мовы, на якім прыводзяцца ў дзеянне ўсе моўныя сродкі..., выконваючы сваю галоўную, камунікатыўную ролю" Менавіта „ўсведамленне мовы як сістэмы і актыўнае валоданне моўнымі сродкамі ў разнатайных формах іх праяўлення з'яўляецца цэнтральнай задачай вывучэння роднай мовы, у прыватнасці сінтаксісу, у школе"

Перанос пры вывучэнні сінтаксісу ў бок пунктуацыі адчувальны ў сённяшніх школьных падручніках. Адзін прыклад. Пры знаёмстве з тэмай „Зваротак" інфармацыя зводэіцца да наступнага: „Зваротак - гэта слова (або спалучэнне слоў), што абазначае асобу (ці прадмет), да якой звяртаюцца з мовай... Зваротак можа знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то... Зваротак, які знаходзіціда ў сярэдзіне сказа... Калі зваротак стаіць у канцы сказа, то..." Умовы практыкаванняў, што прапануюцца падручнікамі, метадычнымі распрацоўкамі найперш скіраваны на выяўленнне фармальных, граматычных і пунктуацыйных прымет зваротка як сінтаксічнай з'явы, напрыклад: знайдзіце звароткі і пакажыце, што яны не з'яўляюцца членамі скаэа; назавіце звароткі, вызначце іх структуру, месца ў сказе; запішыце паасобку прыклады са звароткамі, якія стаяць у пачатку, у сярэдзіне, у канцы сказаў. Расстаўце знакі прыпынку і г. д.

Выяўленне ж стылістычнай функцыі, магчымасцей у кантэксце, функцыянальна-стылістычны аспект гэтай моўнай з'явы амаль поўнасцю ігнаруюцца. А праз зваротак (натуральна, у спалучэнні з іншымі моўнымі сродкамі, бо мова - гэта сістэма) мы выяўляем і свае адносіны да пэўных людзей, прадметаў, паняццяў, праз зваротак „высвечваецца" і моўны этыкет чалавека, і агульны культурны ўзровень асобы. Таму дыдактычны матэрыял да гэтай тэмы павінен максімальна выкарыстоўваць выхаваўчы патэнцыял, закладзены ў вершах-зваротах, лістах да блізкіх, дарагіх людзей. Як адзін з магчымых варыянтаў урока па тэме „Зваротак" - тэматычна скіраваны, абумоўлены пэўнай тэмай матэрыял. У такім разе на ўроку гаворка безумоўна будзе ісці пра сінтаксічную з'яву, яе граматычныя, пунктуацыйныя, стылістычныя асаблівасці.

Як бачым, выхаваўчыя магчымасці нават, здавалася б, „чыста сінтаксічных" тэм вялікія. Задача настаўніка - захаваць меру, разумныя прапорцыі, суадносіны між сінтаксічнымі ведамі, уменнямі і выхаваўчымі задачамі. У такім выпадку ўрокі сінтаксісу будуць з'яўляцца "базай, фундаментам, на якім развіваецца мысленне вучняў, на якім грунтуецца навучанне дзяцей мове, пунктуацыі".

№ 43 Метады i прыёмы навучання пунктуацыi.

Змест i задачы навучанняпунктуацьi абумоулены тым, што пунктуацыя, як i арфаграф1я, уяуляе сабой важнейшы сродак афармлення пiсьмовай мовы. Правiлы пунктуацыi разам з правiламi арфаграфii дапамагаюць мове паспяхова выконваць камунiкатыуную функцыю.

Пунктуацыя асноуваецца на чляненнi тэксту па сэнсу i зыходзiць з тых сiнтаксiчных умоу, якiя складваюцца на мяжы асобных сэнсавых частак тэксту. Гэтым вызначаецца змест вывучэння пунк­туацыi у школе, якое ажыццяуляецца на працягу чатырох этапау:

I этап - гэта пачатковы тэарэтычна-практычны курс (I - IV класы);

II этап - уводны курс у тэму „Сiнтаксiс i пунктуа­цыя" (V клас), на гэтым этапе працягваецца работа па замацаванню матэрыялу;

Ш этап - прапедэутычны курс (V - VII класы), засваенне правiл пунктуацыi адбьваецца у працэсе вывучэння не ciнтаксiсу, а лексiкi, словаутварэння i марфалогii;

IV этап - сiстэматычны курс (VIII - IX класы), вывучэнне пунктуацыi адбываецца паралельна з вывучэннем ciнтаксiсу, гэта значыць, што на даным этапе змест i задачы навучання пунктуацыi набываюць сваю паунату i завершанасць.

Важнейшай умовай авалодання пунктуацыйнай граматнасцю з'яуляецца фармаванне у вучняу умення знаходзщь у сказе i у тэксце сэнсавыя адрэзкi, якiя патрабуюць пунктуацыйнага выдзялення. Гэта уменiе у сучаснай методыцы прынята называць пунктуацый­най пiльнасцю.

У працэсе пастаноукi знакау прыпынку перад вучнямi паустаюць дзве пунктуацыйныя праблемы: знайсцi у сказах цi у тэксце месца для знака прыпынку, а знайшоушы яго, выбраць з шэрагу магчымых патрэбны знак (знакi) прыпынку.

Пунктаграма - гэта пунктуацыйнае афармленне с1нтаксiчнай адзiнкi пры дапамозе знакау прыпынку, выбар як1х адпавядае пунктуацыйным прав1лам.

Прымяненне пунктуацыйнага правiла - гэта адзiн з цяжкiх этапау у рабоце над правiлам. Прымянiць правiла - значыць адчуць i вылучыць тыя сiнтаксiчныя канструкцыi, для пунктуацыйнага афармлення якiх iснуе правiла; умець адмежаваць гэтыя канструкцыi ад iншых, у чым-небудзь з iмi падобных.

№44 Пазакласная работа па беларускай мове і літаратуры.

Пазакласная рароіа па б.м. з’яўляеца састаўной часткай вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе. Яна служыць агульным мэтам навучэння і выхавання вучняў. Пазакласная работа па мове ставіць мэту: 1) падрымліваць цікавасць да б.мовы як да вучэбнага прадмета і як да духоўнага здабвтку народа; 2) фарміраваць нацыянальна свядомую асобу; 3) развіваць ммоўную культуру, пашыраць агульны і лінгвістычны кругагляд вучняў.

Пазакласная работа па мове мае задачы:1. дапоўніць, паглыбць веды, уменні і навыкі вучняў па мове, атрвыманыя на ўроках. 2. навучы ць дзяцейсамастойна працаваць з кнігай, з даведачнай літаратурай па мове. 3. развівць творчыя здольнасці вучняў, 4. узбагачаць слоўнікавы запас вучняў; 5. выхоўваць пашану па роднай мове, жаданне каыстацца ім у жыцці. Апрача агульнаадукацыйных, пазакласная работа мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі: 1) у пазакласных мерапрыемствах дзеціўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае. Адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы – дабраахвотнасць. 2. прынцып узаемасувязі класных і пазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быцб разнастайныя па форме і зместу. 3. у арганізацыі пазакласна працы па млве належнае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці. але гэты прынцып не павінен быць дамінуюым. 4. пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Формы і віды пазакласнай работы вучняў разнастайныя: лінгвістычня гурткі, моўныя святы, канферэнцыі, вечары, конкурсы віктарыны, алімпіяды г.д. Эфектыўнасць азакласнай працы ў мнргім вызначаецца асобай настаўніка, яго ўзроўнем, кругаглядам, здольнасцю да творчага, нестандартнага падыходу.

Прынцыпы арганізацыі пазакласных мерапрыемстваў

Апрача агульнадыдактычных, пазакласная праца мае спецыфічныя прынцыпы арганізацыі. Яны наступныя:

1. У адрозненне ад класных заняткаў, якія маюць абавязковы характар, у пазакласных мерапрыемствах дзеці ўдзельнічаюць не дзеля адзнакі, а з-за жадання пазнаць цікавае, невядомае. Таму адзін з асноўных прынцыпаў пазакласнай працы – яе добраахвотнасць. Вучні могуць прыйсці, напрыклад, на першае пасяджэнне гуртка па мове, кіруючыся рознымі матывамі: адны цікавяцца моўнымі праблемамі, другія запішуцца ў гурток, аддаючы пашану любімаму настаўніку, трэці прыйдзе з-за цікаўнасці, “за кампанію”. Задача ж настаўніка заключаецца ў тым, каб, захоўваючы прынцып добраахвотнасці, з’яднаць гурткоўцаў, аб’яднаць іх жаданнем зведаць нязведанае, пастаянна падтрымліваючы цікавасць да заняткаў.

2. Прынцып узаемасувязі класных іпазакласных заняткаў. Пазакласныя заняткі могуць быць разнастайныя па форме і змесце, аднак у любым выпадку іх нельга разглядаць як дадатковыя для працы са слаба падрыхтаванымі вучнямі. Метады і прыёмы гэтых заняткаў не павінны капіраваць працу настаўніка з вучнямі на звычайным, традыцыйным уроку. Непажадана, каб пазакласныя заняткі мелі толькі характар гульні, беспрадметнага захаплення. У аснове пазакласнай дзейнасці павінен ляжаць прадуманы, багаты змест, захавана паслядоўнасць правядзення, пэўная сістэма ведаў па мове ў тым альбо іншым аспекце.

3. У арганізацыі пазакласнай працы па мове належнае месца павінна быць адведзена прынцыпу займальнасці.

Разам з тым прынцып займальнасці не павінен быць дамінуючым. Звесці пазакласную працу да гульні, да выключна займальных мерапрыемстваў азначае звузіць задачы і мэты пазакласнай працы. Нестандартнасць заданняў, яркі, запамінальны характар мерапрыемстваў павінны працаваць на асноўную мэту: развіваць моўную культуру, выхоўваць пашану да мовы як візітнай карткі народа, яго духоўнага скарбу.

6. Пазакласная праца па мове павінна насіць адметны, нацыянальны характар. Беларуская мова, маючы агульныя карані з іншымі славянскімі мовамі, - самабытная, самастойная. Пазакласная праца – нацыянальная па форме і змесце – здольная дапамагчы спасцігнуць душу беларускага народа праз яго мову, культуру, выхаваць беларуса як носьбіта нацыянальнай ідэі, з пачуццём уласнай і нацыянальнай годнасці, з паважлівым стаўленнем да свайго і іншых народаў.

Формы і віды пазакласнай дзейнасці вучняў разнастайныя: лінгвістычныя гурткі, моўныя святы, канферэнцыі, вечары, конкурсы, віктарыны, алімпіяды, лінгвістычныя газеты, часопісы, сябрыны, дні і тыдні беларускай мовы і г.д.

Варта зазначыць: эфектыўнасць пазакласнай працы ў многім вызначаецца асобай настаўніка, яго ўзроўнем, кругаглядам, здольнасцю да творчага, нестандартнага падыходу.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow