Ацэнка вуснага адказу

Вуснае апытанне з'яўляецца адным са спосабаў праверкі ведаў, уменняў і навыкаў вучняў аб сістэме мовы і маўленні.Вуснае звязнае выказванне паказвае ўзровень засваення вучнем агульных палажэнняў, правілаў, азначэнняў і ўменне прымяняць атрыманыя веды на практыцы, ствараць звязнае, лагічна паслядоўнае паведамленне на пэўную тэму.

Пры ацэнцы адказу вучня ўлічваецца наступнае: 1) ступень усвядомленасці вывучанага; 2) уменне прымяняць веды на практыцы;3)моўнае афармленне адказу (захаванне літаратурных нормаў беларускай мовы); лагічнасць, правільнасць, паўната, выразнасць адказу.

№ 34 Пераказы и их виды, методыка их правядзення.

Пераказ-гэта пісьмовая або вусная перадача сваімі словамі чаго-небудзь прачытанага, пачутага.

Пераказы бываюць рознага віду:падрабязныя і сціслыя(па адносінах да аб’ёму зыходнага тэксту), поўныя, выбарачныя і з дадатковым заданнем (па адносінах да зместу зыходнага тэксту).

У падрабязным пераказе ставіцца задача не толькі перадаць асноўную думку аўтара, але і захаваць паслядоўнасць тэксту, апісанне месца, дзеючых асоб, дэталей і характэрныя выразныя сродкі мовы: аўтарскую лексіку, фразеалогію, сінтаксіс.

Сціслы пераказ прадугледжвае некалькі іншы падыход да тэксту. Вучні коратка перадаюць змест прачытанага настаўнікам тэксту, апускаючы падрабязнасці. Тут патрабуецца захаваць толькі асноўную думку, а таксама тыя моўныя асаблівасці тэксту і мастацкія дэталі, без якіх нельга зразумець яго ідэйнай накіраванасці і дасягнуць пазнавальна-выхаваўчых мэт.

У поуным пераказе змест зыходнага тэксту перадаецца поўнасцю У выбарачным пераказе ўзнаўляецца якая-небудзь адна з “рассыпаных” у розных частках тэм (мікратэм) зыходнага тэксту, напрыклад, апісанне наступлення раніцы, якое дадзена ў тэксце разгрупавана, у некалькіх частках У пераказе з дадатковым заданнем зыходны тэкст некалькі змяняецца, перапрацоўваецца ці дапаўняецца звязаным па сэнсу з зыходным, але самастойным тэкстам, створаным аўтарам пераказу. У выніку змест пераказу не супадае са зместам зыходнага тэксту. У метадычнай літаратуры такія пераказы прынята называць пераказамі з творчымі заданнямі.

Можна вылучыць дзве групы творчых заданняў да пераказу:

а) прапануецца адказаць на пытанне, выказаць сваю думку наконт зместу тэксту і г.д. У такім выпадку ў зыходны тэкст не ўносіцца ніякіх змен - вучань стварае свой тэкст, як правіла, пасля пераказу зыходнага; б) прапануекцца дапісаць пачатак (уступ), канец (заключэнне) да зыходнага тэксту ці ўвесці ў яго элементы апісання: знешнасці героя, часу, месца дзеяння і г.д. Гэта значыць, вучань уносіць змены ў зыходны тэкст.

Сярод пераказаў, ускладненых моўным заданнем, вылучаюцца пераказы з лексічным, граматычным (марфалагічным, сінтаксічным), стылістычным і г.д. заданнямі: а) прапануецца замяніць форму асобы, часу, ладу: напрыклад, перадаць змест зыходнага тэксту ў форме не прошлага, а цяперашняга часу і г.д.; б) прапануецца ўжыць у пераказе пэўныя словы, словазлучэнні, сказы, якія маюцца ў зыходным тэксце, ці пэўныя групы слоў, словазлучэнняў, сказаў.

У сувязі з правядзеннем пераказаў у сучаснай метадычнай літаратуры прапануецца наступны парадак работы:

І. Падрыхтоўчая работа.

1. Аб’яўленне тэмы і мэты заняткаў. Уступная гутарка пра зыходны тэкст-і яго аўтара.

2. Чытанне зыходнага тэксту.

3. Гутарка пра яго змест.

4. Складанне плану пераказу.

5. Чытанне зыходнага тэксту па частках і моўны аналіз яго.

6. Работа па правапісу.

7. Выніковае чытанне зыходнага тэксту.

ІІ. Напісанне пераказу.

ІІІ. Праверка пераказу і падрыхтоўка да яго аналізу ў класе.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: