Дзмітрый Іванавіч (1.11.1848—1912)
Юрыст, гісторык рымскага права. Нара-дзіўся ў г. Горкі Магілёўскай вобл, ў сям'і прафесара заканадаўства Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Вучыўся ў Пецяр-бургскай Анненскай школе, потым у гімна-зіі. За конкурсную работу ў Пецярбургскім універсітэце ў 1870 атрымаў залаты медаль. У 1872 абараніў магістэрскую дысертацыю i накіраваны за мяжу. Служыў у якасці прафесара ў Дзямідаўскім юрыдычным лі-цэі ў Яраслаўлі; у 1877 атрымаў ступень доктара i з 1882 працаваў ардынарным пра-фесарам Новарасійскага універсітэта, паз-ней — прафесар Варшаўскага універсітэта.
Те.: История византийского права. Ч. 1—2. Ярославль, 1876—77; Античный мир и христианство. Ярославль, 1880; Система римского права. Т. 1—3. СПб., Варшава, 1887—89. АЗЁМША
Іван Паўлавіч (1851—1916)
Беларускі народны казачнік. Нарадзіўся ў в. Лучыцы Петрыкаўскага р-на Гомельс-кай вобл. У рэпертуары A. паданні, легенды, казкі, апавяданні на фантаст, i касма-лагічныя сюжэты. Яго цікавілі пытанні пра стварэнне свету i чалавека, пра душу, пра замагільнае жыццё i г.д. Яркай гутарковай мовай расказваў сатыр. і бытавыя казкі, у якіх маляваў каларытныя вобразы зай-здроснага папа, прагнага багацея i спрыт-нага мужыка («Мужык, пан i ксёндз», «За-відны поп», «Завісны багацей», «Вада па-магла», «Хаўрус» і інш.). 3 80 твораў у кн. А.К.Сержпутоўскага «Казкі і апавяданні беларусаў-паляшукоў» (1911) 32 запісаны ад А.
|
|
АЗЯМБЛОЎСКІ
Юзаф (каля 1804—27.8.1878)
Мастак-графік. Нарадзіўся ў Мінску. Вучань Я.Рустэма. У 1835 заснаваў у Вільні літаграфскую майстэрню, дзе ілюстравалі свае кнігі Ю.Крашэўскі, Т.Нарбут, Ф.Бах-віц, Ю.Струміла, Я.Шымлер i інш. Сярод твораў А. — пейзажы, віды Вільні, бела-рускіх i літоўскіх гарадоў, жанравыя зама-лёўкі, партрэты Рустэма, Ю.Франка, вялі-кіх князёў ВКЛ Альгерда, Жыгімонта II Аўгуста i інш., літаграфія «Славянскі ня-вольнік» («Беларускі раб», 1840-я г.), якую А.Міцкевіч выкарыстоўваў у лекцыях аб прыгонным праве ў Расіі. В.Ф.Шматаў.
АКРЭЙЦ
Станіслаў Станіслававіч (псеўд. Арліцкі, Арлінскі; 25.8.1836—пасля 1918]
Журналіст, мемуарыст, белетрыст. Нара-дзіўся ў сям'і чыноўніка ў г. Арол (паводле іншых звестак — у пас. Павянец Аланец-кай губ.). У 1850—60-я гады жыў на Беларусь Скончыў Віцебскую гімназію (1856), быў вольным слухачом Горы-Горацкага земляробчага інстытута. Служыў у Магілёве ў палаце дзяржаўных маёмасцей. Дасылаў заметкі ў пецярбургскія часопісы «Искра» i «Экономический указатель», падтрымліваў сувязі з рэдакцыяй «Современника». М.А.Дабралюбаў ухваліў яго праект выдан-ня ў Магілёве час. «Белорусский вестник» (не здзейсніўся). Удзельнік паўстання 1864—64. Потым працаваў у Віленскай публічнай бібліятэцы. У 1867 выдаў у Віль-
|
|
ні каляндар для народа. 3 1868 у Пецяр-бургу, сакратар газ. «Новое время», адным з выдаўцоў якой быў А. Кіркор. Выдаваў ча-сопісы «Дешевая библиотека» (1871 — студз. 1874), «Всемирный труд» (1872), дзе друкаваліся матэрыялы пра Беларусь (мас-тацкія творы А., нарысы Ф.М.Рашэтніка-ва). У 1880-я гады з дэмакратычных пазі-цый перайшоў на рэакцыйныя; у сваім ча-сопісе «Луч» адкрыта прапаведаваў шаві-нізм і антысемітызм. У раманах «Апошнія язычнікі» (1871—72), паэме «Беларуская быль» (1872), кнізе «Старасвецкія паме-шчыкі. Нарысы Заходняга краю» (1885), аўтабіяграфічнай хроніцы «Далёкія гады» (1899) i мемуарных нарысах, надрукаваных у пачатку 20 ст. ў «Историческом вестнике», расказваў пра Беларусь i Літву 1850— 60-х гадоў, норавы прыгоннікаў, грамад-скае i культурнае жыццё Віцебска, Магілё-ва, Вільні, паўстанне 1863—64.
Те.: Уголок восстания 1863 г. // Ист. вест. 1902, №10—11; Мои скитания по белу свету // Там жа. 1908. №12; Воспоминания инсургента// Там жа. 1912. №9—10; Литературные встречи и знакомства // Там жа. 1916. №6—7.
Літ:. Добролюбов Н.А. Собр. соч. М.; Л., 1963. Т. 6, С. 226, 527—528: К i с я л ё ў Г. Пошукі імя. Мн., 1978. С. 141—142, 203; Кузня е в а С.А. Издательская деятельность С.С.Ок-рейца и «Белорусский вестник» // История книги, книжного дела и библиографии в Белоруссии: (сб. науч. ст.). Мн., 1986. С. 85—97.
Г.В.Кісялёў, С.А.Кузняева.