Алелькавіч

Аляксандр (Алел ька;?—1454)

Палітычны дзеяч, военачальнік, дыпла-мат Вялікага княства Літоўскага. Другі сын кіеўскага князя Уладзіміра Альгердав'іча. заснавальнік роду Алелькавічаў, якія зай-малі прывілеяванае становішча ў Вялікім княстве Літоўскім. удзельны князь слуцкі i капыльскі, князь кіеўскі (з 1441). У 1417 ажаніўся з Настассяй, дачкой вялікага кня­зя маскоўскага Васіля I i Соф'і Вітаўтаўны (дачка Вітаўта). Меў 3 дачкі, сыноў Сямёна i Міхаіла. Удзельнічаў у паходах Вітаўта на Ноўгарад, у абароне паўднёвых рубяжоў Вялікага княства Літоўскага. Ва ўзброенай барацьбе за велікакняжацкі прастол з 1431 падтрымліваў Свідрыгайлу, потым Жыгі-монта Кейстутавіча, з 1433 зноў Свідрыгай-лу. Арыштаваны Жыгімонтам i зняволены ў Кернаве. Пасля забойства Жыгімонта прысягнуў вялікаму князю Казіміру. Па-водле некаторых звестак, у 1440 — рэаль-ны прэтэндэнт сярод «літоўскай» арыста-кратыі на велікакняжацкі прастол. Маючы асноўныя ўладанні ў «рускіх» (беларуска-ўкраінскіх) рэгіёнах Вялікага княства Лі-тоўскага, падтрымліваў праваслаўныя цэр-квы i манастыры, не забываў i каталіцкія храмы (зацвердзіў прывілей каталіцкага касцёла св. Мікалая ў Кіеве). У процівагу велікакняжацкай уладзе, якая падтрымліва-ла кандыдатуру саборнага папы, у 1441 ра-шуча выказаўся за прызнанне царкоўных i ўладагтьніцкіх правоў уніяцкага мітрапаліта Ісідора. Пахаваны А. ў Кіева-Пячэрскай лаўры.

Пад апекай А. працавалі розныя кніга-пісйы i скрыпторыі, праўда, дакладных звестак пра ix дзейнасць амаль не захавапа-ся. На Лаўрышаўскім Евангеллі 13—14 ст. выяўлены тэкст ягонага дару манастыру: «Се язь князь Олексанъдр Володимерович и с своею княгинею московъкою и своими детми дат есмь десятину в св[вя]тей б[ого-роди]цы у Лаврашов манастырь с Турца у веки». Магчыма. адзін з кодэксаў, што ўзнік у часы А., пазней быў перапісаны і ўтірыгожаны знакамітым слуцкім дзякам У.Яіжавічам. На думку П.А.Гільтэбранта i А.Л.Міратворцава. у Слуцку ў пач. 15 ст. вялося летапісанне. Пра гэта сведчыць знойдзены імі ў 1867 у Нясвіжскім архіве Радзівілаў фрагмент старажытнага рукапісу, які дайшоў да нас у лацінскай транскрып-цыі 18 ст. У ім паведамляецца пра засна-ванне Новага «града» ў Слуцку побач са Старым, будаўніцтва ў 1409 царквы св. Ба-гародзійы ў Высокім горадзе на «дытынцу»

(у замку). Паводле Улашчыка, гэты тэкст хутчэй за ўсё напісаны ў пач. 16 ст., але магчыма. на аснове летапісных слуцкіх за-пісаў у пач. 15 ст.

Шт.: Улашик Н.Н. Введение в изучение белорусско-литовского летописания. М., 1985; Грицкевич А.П. Слуцк: Ист.-экон. очерк. 2 изд. Мн., 1970; W o I f f J.Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895.

Г.Я.Галенчанка.

АЛІЗАР0ЎСКІ

Аарон (Адам, Аляксандр; 1618—1659)

Правазнавец, палітолаг, сацыёлаг. Нара-дзіўся на Віцебшчыне ў праваслаўнай сям'і. Вучыўся ў навучальных установах Беларусі, Польшчы, Аўстрыі, Германіі, Італіі. Доктар права (1645), прафесар права Віленскай акадэміі. Адзін з найбуйнейшых прадстаў-нікоў свецкага кірунку ў сацыялагічнай i палітыка-прававой думцы Беларусі 17 ст. Аўтар працы «Аб палітычнай супольнасці людзей» (выдадзена ў 1651 у Гданьску на лацінскай мове). Метадалагічны прынцып А.: ісці за прыродай як лепшай правадыр-кай. Ён шырока ўжываў эмпірыка-індук-тыўны i рацыянаіістычны метады пры рас-працоўцы i абгрунтаванні тэорыі натураль-нага права i грамадскага дагавору, на асно­ве якой вёў крытыку сучаснай яму рэчаіс-насці. Пры аналізе палітычных i прававых праблем імкнуўся не выкарысюўваць пану-ючых на той час тэалагічных падыходаў i ацэнак, хоць i не адвяргаў рэлігійных i тэа-лагічных канцэпцый, лічачы ix карыснымі толькі ў акрэсленых сферах грамадскага жыцця. Ён стаяў на пазіцыі дваістай ісці-ны, гнасеалагічнага i анталагічнага дуаліз-му. Гэта выяўлялася пры трактоўцы сутнас-ці i прызначэння права. Ён нават не ўспа-мінаў пра вечнае права (Lex alterna), якое, паводле вучэння Фамы Аквінскага, лічыла-ся законам вышэйшай боскай мудрасці i крыніцай усіх іншых відаў права. Паводле класіфікацыі A. існуюць боскае (Lex divina), натуральнае i права народаў. Пры гэтым боскае i натуральнае права знахо-дзяцца не ў падпарадкаванні другога пер-шаму, а выступаюць як самастойныя віды і дапаўняюць адзін аднаго. A. пазбягаў спе-цыяльнага аналізу ролі i прызначэння бос-кага права, a калі вымушаны быў да яго звяртацца, то даваў даволі нетрадыцыйнае тлумачэнне: «Боскае права забараняе не-справядлівасць, прыгнечанне бедных i ўся-лякія крыўды». Ен аналізаваў пераважна натуральнае права, якое прырода закладвае ў чалавеку як сацыяльнай i біялагічнай іс-тоце. У сацыяльным аспекце прынцыпы натуральнага права выяўляюцца праз раз-віццё i ўдасканаленне сацыяльнай арганіза-цыі жыцця людзей: сям'я, фальварак, пасе-лішча, грамадства, дзяржава. 3 біялагічнага пункту погляду правы чалавека вызначалі-ся яго агульнасцю з жывёльным светам i знаходзілі ўвасабленне, у прыватнасці, у праве самаабароны, праве распараджэння сабой, імкнення да супрацоўніцтва (зносін) з сабе падобнымі i інш.

У натуральна-прававым вучэнні А. адводзіў значнае месца, побач з прыродай, розуму i рацыянальным якасцям чалавека. Прырода i розум выступілі ў яго як зыход-ныя ўзаемадапаўняльныя перадумовы пра­ва. Абгрунтаванне натуральна-прававых ідэй дазваляла яму развіваць новае буржу-азнае разумение свабоды i роўнасці. Па­водле канцэпцыі А., існуюць тры віды сва­боды: прававая, філасофская i палітычная. Прававая свабода — гэта здольнасць лю­дзей у адпаведнасці з прыроднай i агульнай годнасцю распараджацца сваім жыццём па­водле ўласнага разумения i патрабаванняў закону. Філасофская — улада розуму над эмоцыямі i імкненнямі. Палітычная — па-наванне ў грамадстве права i закону, а не самавольства манарха. А. распрацаваў гума-ністычную канцэпцыю Новага часу — гра­мадскага дагавору, паводле якога прызначэнне i мэты дзяржавы звязваюцца з агуль-награмадзянскай карысцю i ўзаемазацікаў-ленасцю людзей у стварэнні палітычных саюзаў — супольнасцей. Перадумовы гэтага складваюцца ў рэгуляванні адносін у сям'і, двары (сукупнасць некалькіх сем'яў) або панскім фальварку, паселішчы, дзе ў рознай ступені фарміруюцца інстытуты ўлады: бацькоў над дзецьмі, пана над падданымі i інш. Дзяржаву А. вызначае «як створаны з мноства паселішчаў саюз i аб'яднанне людзей, якія звязаны правам, што i ўвайшлі ў згоду ў імя добрага i шчас-лівага жыцця». Яе праблемы ён цесна звяз-вае з пытаннямі грамадзянства. Паводле тагачаснай шляхецкай палітычнай ідэалогіі сапраўднымі грамадзянамі была толькі шляхта, арганізаваная ў замкнёнае каставае кола. A. лічыў, што грамадзянамі дзяржавы з'яўляюцца ўсе жыхары, акрамя рабоў i ін-

шаземцаў. Пры гэтым адзначаў, што ў гра-мадстве існуюць вышэйшыя i ніжэйшыя саслоўі, але для кожнага павінен існаваць свабодны пераход з аднаго саслоўя ў дру­гое, i грамадзяне ўсіх саслоўяў роўныя пе-рад законам.

Ігнараванне прынцыпаў грамадскага да-гавору, паводле А., вядзе да гібелі дзяржавы. Разбуральнымі фактарамі з'яўляюцца дзеянні людзей, якія парушаюць чалавечыя сувязі, дрэннае кіраванне, адсутнасць за-коннасці i справядлівасці, няроўнасць, эгаізм пануючых саслоўяў, несправядлівае вы-карыстанне права, асабліва ў судах. Ён прытрымліваўся думкі, што дасканачасць дзяржавы залежыць ад найбольш раішянальна выбранай формы кіравання. Сімпатыі А. былі на баку спадчыннай манархіі, i ў той жа час ён быў праціўнікам тыраніі. На яго думку, у выключных выпадках у на­рода павінна існаваць права на паўстанне і забойства тырана. А. з абурэннем пісаў пра неабгрунтаванасць прысваення сабе панамі права на жыццё i смерць сялян. У сваіх працах ён шырока выкарыстоўваў сучасную яму i старажытную літаратуру, цытаваў i аналізаваў творы больш як 250 аўтараў. Яго творчасць — сведчанне далейшага развіцйя на Беларусі 17 ст. палітычнай i пра-вавой думкі, пацвярджэнне таго, што інтэлектуальнае жыццё нашага народа арганічна звязана з агульнаеўрапейскім прагрэсам.

Літ:. Сокол С.Ф.Политическая и правовая мысль в Белоруссии XVI — первой половины XVII в. Мн„1984. С.Ф.Сока.1.

АЛЬГЕРД (1296? —май 1377)

Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага ў 1345—1377; адзін з найвыдатнейшых палкаводцаў, правіцеляў, збіральнікаў i ахоўнікаў старажытнай Літоўска-Беларус-кай дзяржавы, за што быў празваны Аль-гердам Вялікім. Сын Гедзіміна. Пражыў больш за 80 гадоў, правіў дзяржавай 32 га­ды; бацька 12 сыноў, у т.д. Ягашіы, Андрэя Полацкага. Свідрыгайлы, Скіргайлы, Ула-дзіміра. У 1318 ён ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, a ў 1320 пасля смерці віцебскага князя атрымаў гэта княства ў спадчыну. У 1341 Гедзімін падзя-ліў свае ўладанні паміж сынамі. А. акрамя Віцебскага княства атрымаў славутую крэ-пасць Крэў i землі на р. Бярэзіна. У 1345 у саюзе з братам Кейстутам скінуў віленскага князя — свайго малодшага брата Яўнуція (Яўнуту) i стаў вялікім князем. Яўнуцій ат-рымаў Заслаўе, адкуль потым уцёк у Мас-кву, а затым зноў вярнуўся Ў Заслаўе. А. паспяхова змагаўся супраць агрэсіі Тэўтонскага ордэна (бітвы 1345, 1347, 1348, 1352, 1365, 1370 i інш.), у т.л. выйграў цяжкую бітву ў крыжакоў на р. Стрэва ў 1348. У 1341 A. аказаў дапамогу Пскову ў ба-рацьбе супраць крыжакоў. Ён вёў паспяхо-вую палітыку, накіраваную на далейшае аб'яднанне, эканамічнае i культурна-этніч-нае збліжэнне ўсходнеславянскіх зямель у адзінай дзяржаве. Калі быў віцебскім кня­зем, авалодаў Мажайскам. У 1340-я г. далу-чыў да Літоўска-Беларускай дзяржавы Чарнігава-Северскае княства. У палітычнай залежнасці ад яго апынулася i Смаленскае княства (1350-я г.). Каля 1355 далучыў да сваёй дзяржавы Бранскае княства, у 1356, 1359 i 1362 — гарады Ржэў, Мсціслаў, Тарапец. 3 1351 пастаянна вёў барацьбу з та­тарам!; у 1361—62 адваяваў у Залатой Арды Кіеўскае княства, усю Севершчыну i інш. землі. У канцы 1362 у вялікай бітве на р. Сінія Воды (каля Паўднёвага Буга) ён разфаміў войскі трох татарскіх князёў — васалаў Залатой Арды i далучыў да Вялікага княства Літоўскага Прычарнаморскія зе\цті ў вусці р. Серат, басейнах Днястра i Паў-днёвага Буга, паўднёвае Падняпроўе, Падольскую, Пераяслаўскую i Валынскую землі. Удзельным князем Кіева ён пасадзіў свайго сына Уладзіміра, Падолле аддаў у кіраванне навагрудскім князям Карыятаві-чам, войскі якіх складалі галоўную сілу ў бітве на р. Сінія Воды; з 1342 яго сын Ан-дрэй Полацкі стаў пскоўскім князем. У процівагу аб'яднаўчай палітыцы маскоўска-

га князя Дзмітрыя Данскога A. падтрымлі-ваў сепаратысцкую бараиьбу цвярскіх кня-зёў. Каб замацаваць саюз з Цвярскім княс-твам, ён пасля смерці першай жонкі ажа-ніўся з князёўнай Ульянай Аляксандраўнай Цвярской. Намер А. заключыць антымаскоўскі саюз з ханам Джанібекам скончыўся няўдачай. Ён учыніў тры паходы на Мас-кву (1368, 1370, 1372). Аўтар «Хронікі Бы-хаўца» з захапленнем адзначыў умение A. паставіць свайго праціўніка ў безвыход-нае становішча і такім чынам прадыкта-ваць яму сваю волю. У патрэбны момант ён дзейнічаў рашуча і вынаходліва. Вось як летапісец апісвае завязку паходу А. на Маскву. Маскоўскі князь Дзмітрый Івана-віч «без каждое прычыны, опустошивши докончания и приязнь и прыслал до вели­кого князя Ольгерда посла своей со отпо-ведию, а прыслал к нему огонь и саблю» i перадаў, щто будзе ў Літве летам. У адказ А. перадаў маскоўскаму князю: «Я, дасть Бог, в него буду на Велик день, а поцалую его красным яйцом через шчыт сулицою». I сапраўды, раніцай на Вялікдзень ён нечакана з'явіўся на Паклоннай гары пад Мас-квой. Захоплены знянаику маскоўскі князь вымушаны быў прасіць літасці і міру. A. спрабаваў падпарадкаваць Літоўскай Русі Пскоў і Ноўгарад (у 1342 пскавічы пры-нялі на княжанне яго сына Андрэя — вя-домага ў гісторыі як Андрэй Полацкі), вёў барацьбу з Польшчай за Валынь i Падляш-ша (1349—51, 1366). Такім чынам, яму прыйшлося ваяваць на поўдні — з татара-мі, на захадзе — з Польшчай, на ўсходзе — з Масквой, на паўночным захадзе —з крыжакамі, на паўночным усходзе — з Ноўгарадам, Псковам i Цвер'ю. Гэта патрабавала тытанічнага напружання i ўмення. Галоўнае было апярэдзіць праціўніка, перамагчы яго малой сілай.

За час праўлення А. тэрыторыя Вялікага княства Літоўскага павялічылася ўдвая i яно стала самай вялікай i магутнай дзяржа-вай сярэдневяковай Еўропы. А. быў не толькі выдатным палкаводцам, але i муд­рым дзяржаўным дзеячам, меў выключныя дыпламатычныя здольнасці, набыў славу выдатнага будаўніка дзяржавы, які дбаў не толькі пра яе мои, але i пра росквіт. У летапісе Паўночна-Усходняй Рус i так характарызавалі яго высокія маральныя якасці i здаровы лад жыцця: «... Ён не піў ні віна, ні піва, меў вялікі розум i падпарадкаваў многія землі, у тайне рыхтаваў свае пахо- ды, ваюючы не столькі колькасцю, колькі ўменнем» (апошнія словы гэтага выказван-ня i ўзяў сабе на ўзбраенне А.В.Сувораў).

У часы яго праўлення ўсходнеславянскія народы складалі пераважную большасць насельніцтва краіны, таму ў Вялікім княс-тве Літоўскім дамінавала ix культура. Пры А. так званая «руская» мова ў яе беларускім варыянце была афіцыйна прызнанай агуль-надзяржаўнай мовай справаводства i велі-какняжацкага двара. Беларуская мова пас-пяхова абслугоўвала ўсе сферы грамадскага жыцця i ўсе класы. Па-беларуску пісаліся шматлікія акты, граматы, статуты i інш. Яна пранікла i ў царкоўна-рэлігійную сфе­ру. На беларускую мову перакладаліся апо-весці рэлігійнага зместу, ствараліся жыціі i т.зв. «Хаджэнні» ў Палесціну i Царград. Самым значным жанрам беларускай літа-ратуры заставаліся летапісы i хронікі, якія былі люстэркам грамадска-палітычнага жыцця тагачаснай Беларусі.

Літ. Антонович В.Б. Монография по истории Западной и Юго-Западной России. Т. 1. Киев, 1885; Любавский М.К.. Очерк исто­рии Литовско-Русского государства до Люблин­ской унии включительно. 2 изд. М., 1915; Хро­ника Быховца. М., 1966. І.П. Хаўратовіч.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: