Альхімовіч

Казімір (20.12.1840—31.12.1916)

Жывапісец і графік, прадстаўнік позняга рамантызму i рэалізму ў беларускім жыва-пісе 19 — пач. 20 ст. Нарадзіўся ў в. Дэм-брава Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл. Вучыўся ў Варшаве ў мастацкай шко-

ле В.Герсана (1871—73), у Парыжы (1876—78), скончыў Мюнхенскую Акадэ-мію мастацтваў (1875). За ўдзел у паўстанні 1863—64 сасланы ў Сібір (да 1869). 3 1878 у Варшаве, удзельнічаў у выстаўках Вар-шаўскага таварыства заахвочвання мастац-тваў i Салона ў Парыжы. Аўтар гістарыч-ных п&іотнаў: «Пахаванне Гедзіміна». «Пасля бітвы», «Смерць Маргера», «Ліз-дзейка з дачкой на руінах царквы Перуна», «Абарона Ольштына» (1883), «Смерць Глінскага ў турме» (каля 1884). У карцінах «Жніво» (1869), «Вясковая дзяўчынка» (1880-я г.), «Наём работнікаў» (1893), «Па-рабкава хата», «У поце чала», «Шляхціц i селянін» (1898) i інш. адлюстраваў быт, па-кутлівы лёс сялян i парабкаў. Пад уплывам ссылкі напісаў творы «Смерць у выгнанні», «Пахаванне на Урале» (каля 1820), «На эта­пе» (1894) i інш. Па матывах творчасці А.Міцкевіча стварыў серыю карцін і 12 кардонаў-ілюстрацый да яго паэмы «Пан Тадэвуш». Ілюстраваў творы Ю.Славацкага i Ю.Крашэўскага. Размалёўваў (з Т.Попе-лем i А.Пятроўскім) касцёл Св. Кацярыны ў Пецярбургу.

АЛЬШЭЎСКІ

Якуб (каля 1586—1634)

Езуіцкі прапаведнік на Беларусі, філо-саф, педагог. Паходзіў з Польшчы. Вучыў-ся ў Віленскай акадэміі (1605—08), бага-слоўскай школе ў Нясвіжы (1610—13), пас­ля заканчэння якой быў пасвечаны ў ксян-дзы. Педагагічную кар'еру пачаў з выкла-дання рыторыкі ў Браневе, а потым у Ві-ленскай акадэміі, дзе чытаў таксама лекцыі па логіцы, фізіцы, філасофіі. У 1618 атры-маў ступень магістра філасофіі. У 1620—31 займаў пасаду прафесара схаластычнай тэа-логіі ў Віленскай акадэміі. У філасофіі прытрымліваўся поглядаў Ф.Суарэса i Фа-мы Аквінскага. Захаваліся яго лекцыі з ка-ментарыямі да галоўных твораў Фамы Ак-вінскага «Сума тэалогіі» i «Сума супраць язычнікаў». На працягу 1627—34 А. быў прапаведнікам у акадэмічным касцёле св. Яна ў Вільні. Яго пропаведзі вылучаліся асаблі-вым красамоўствам. Пры жыцці А. выдаў 11 сваіх пропаведзяў, у т.л. на смерць С.Паца, Я.Валовіча, Жыгімонта III i інш. Апрача тэалагічных разважанняў пропаве-дзі змяшчалі багатую генеалагічную інфар-мацыю i раскрывалі грамадска-палітычныя погляды пэўных асоб. 3 пазіцый асветніка падкрэсліваў неабходнасць належнага вы- хавання, без якога нават самае знатнае па-ходжанне траціць сваё значэнне. Сойма-вым паслам (дэпутатам тагачаснага парла­мента) раіў кіраваіша думкай большасці, а не інструкцыямі. атрыманымі на папярэд-ніх павятовых сойміках. Памёр i пахаваны ў Вільні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: