Вярэнька

Францішак Леапольдавіч (15.3.1862—4.3.1892)

Беларускі краязнавец i археолаг. Нара-дзіўся ў маёнтку Пуцілкавічы Барысаўскага павета (цяпер Ушацкі р-н). Скончыў Мін-скую гімназію (1881), Варшаўскі універсі-тэт (1887). У 1886 за навуковую працу па народнай медыцыне ўзнагароджаны зала-тым медалём. Праводзіў археалагічныя рас-копкі на тэрыторыі сучаснага Ушацкага ра-ёна ўздоўж р. Ушача, даследаваў гарадзі-шчы, выявіў шмат прадметаў матэрыяль-най культуры старажытнасці. У наваколлі в. Пуцілкавічы ў 1887—91 выявіў 9 гарадзі-шчаў жалезнага веку i каля 50 курганных груп раннефеадальнага часу, даследаваў 36 курганоў, склаў археалагічную карту вако-ліц вёскі (уключала 85 помнікаў). Глыбока вывучаў народны побыт. Аўтар зборніка «Аб народных леках» (выд. ў 1896), матэ-

рыялы для якога сабраў у паўночнай част-цы Барысаўскага i заходняй частцы Ле-пельскага паветаў. Зборнік з'яўляецца са-май вялікай працай аб знахарстве, вераван-нях, забабонах, прымхах, звязаных з хваро-бамі чалавека, i аб сродках народнай меды-цыны таго часу. В. канстатаваў, што ва ўяўленні беларускіх сялян хваробы i смерць атаясамліваліся з жывымі істотамі. Таму ўсё знахарскае лячэнне зводзілася да пры-ёмаў, з дапамогай якіх можна было б «выг-наць» хваробу з чалавека.

У рукапісах засталіся падрыхтаваныя да друку яго працы «Курганы ў Пуцілкавічах (1887—92)», «Курганы i два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археалагічныя карты, схемы гарадзішчаў, замчышчаў, за-пісы беларускага фальклору. Частка матэ-рыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археала-гічным музеі.

Літ:. П о б о л ь Л.Д. Древности Белоруссии в музеях Польши. Мн., 1979; Бандарчык
В.К. Гісторыя беларускай этнаграфіі XIX ст. Мн., 1964. С. 266—267. ГА.Каханоўскі.

ВЯТРЫНСКІ

Ірадзіён Якаўлевіч

Педагог. У 1814 скончыў Пецярбург-скую духоўную акадэмію, атрымаў званне бакалаўра, у 1814—22 выкладаў там гісто-рыю філасофіі, з 1818 ардынарны прафе-сар. 3 1826 цэнзар галоўнага цэнзурнага камітэта. 3 1834 дырэктар Магілёўскай гім-назіі. Галоўныя яго друкаваныя працы: «Першая песня Энеіды Вергілія» (1820), «Помнікі старажытнай хрысціянскай цар-квы або хрысціянскія старажытнасці» (1829—45), «Правілы найвышэйшага кра-самоўства» (1844), «Рускія пісьмы пра шчаслівае жыццё...» (1848).


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: