Гальперын

Яфім Абрамавіч (каля 1855—?)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў Мінску. Вучыўся ў Мінскай гімназіі (пакі-нуў з 5-га класа). У 1874 пад уплывам часо-піса «Вперёд!» далучыўся да ідэй народніц-кага сацыялізму i перайшоў на нелегальнае становішча. У 1875—76 працаваў падзён-шчыкам у Смаленскай i Тульскай губ., вёў «лятучую прапаганду» сацыялізму, але пе-раканаўся ў неўспрымальнасці яе народам. Вярнуўшыся ў Мінск, наладзіў сувязі з землявольскім гуртком М.Л.Велера. У су-вяз! ca «справай Велера» ў 1879 узяты пад тайны нагляд паліцыі. Пасля расколу «Зям-лі i волі» прымкнуў да «Чорнага перадзелу» i ўвайшоў у гурток С.Л.Грынфеста. Восен-ню 1880 камандзіраваны ў Гродна, дзе кі-раваў маладзёжным гуртком «Чорнага пе­радзелу». 3 дапамогай гурткоўцаў распаў-сюджваў у Гродне, ваенным лагеры i нава-кольных вёсках рэвалюцыйныя лістоўкі, перапраўляў у Мінск для друкарні «Чорна­га перадзелу» фарбу, шрыфт i абсталяван-не. У канцы 1881 вярнуўся ў Мінск, далу-чыўся да нарадавольскага гуртка Я.С.Хургі

на, працаваў у яго пашпартным бюро. У 1884—85 жыў у Смаленску, дзе зблізіўся з рэвалюцыйнымі коламі. У 1885 вярнуўся ў Мінск, увайшоў у гурток А.І.Гурвіча i вёў прапаганду ў т.зв. «ісакаўскіх» рабочых гурт-ках. Разам з І.А. i Я.А.Гурвічамі выдаў у Мінску брашуру «Праграмныя пытанні». 3 1886 супрацоўнічаў у газеіхе «Минский листок». Г. фарміраваў у рабочай моладзі рэвалюцыйны светапогляд. Матэрыяльную дапамогу гурткам Г. з 1897 аказваў А.В.Бонч-Асмалоўскі. Разам з Бонч-Асмалоўскім, РАГер-шуні, К.К.Брэшка-Брашкоўскай i інш. Г. удзельнічаў у стварэнні Рабочай партыі палітычнага вызвалення Расіі. У маі 1900 арыштаваны i пасля 14-месячнага зняво-лення ў Мінскай турме сасланы на 5 гадоў у Сібір. У 1924 напісаў успаміны пра сваю рэвалюцыйную дзейнасць (не апублікава-ны, захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь). Далейшы яго лес не-вядомы.

Шт.: Мещеряков В. Партия социалис­тов-революционеров. Ч. 1—2. М.. 1922; Зімі-о н к а А. Сацыялістычны рух на Беларусі // Бе­ларусь. Нарысы гісторыі, эканомікі, культ, i рэв. руху. Мн., 1924; Бич М.О. Левые народники в Минске на рубеже XIX—XX вв. // Докл. к XI конф. молодых учёных БССР (нояб. 1967 г.). Мн., 1967; Лосинский Н.Б. Революцион­но-народническое движение в Белоруссии, 1870—1884 гг. Мн., 1983.

М.Б.Ласінскі, М.А.Сакаюва.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: