Вольскі

Мікола (1762—1803)

Мысліцель, гісторык, літаратар. Пахо-дзіў са шляхецкай сям'і. Навучаўся ў Га-лоўнай школе Вялікага княства Літоўскага, дзе дзякуючы сваім станоўчым якасііям (добразычлівасці, добрай памяці i інш.), захапленню астраноміяй звярнуў на сябе ўвагу Ы.Пачобута-Адляніцкага i стаў яго любімцам. Не адну ноч правялі яны ва уні-версітэцкай абсерваторыі, назіраючы за зорным небам. В. — аўтар вершаў, пера-кладаў i твораў па гісторыі. Яшчэ студэн-там ён апублікаваў свой першы твор «Mowa zowierająca uwagi nad pierwiastekowemi dziejami świata...» («Прадмова, якая мае заўвагі пра першапачатковую гісторыю сусвету», Віль-ня, 1784). Пісаў вершы-панегірыкі, пры-свечаныя Т.Масальскаму, А.Сапегу i інш.,

перакладаў з Юнга, Вергілія, Бамаршэ. Па рэкамендацыі Пачобута І.Храптовіч запра-сіў В. на работу бібліятэкарам сваёй біблія-тэкі ў Шчорсах. Праз жаніцьбу з Красуц-кай, якая была прыяцелькай «першай кра-каўскай пані» І.Бранеўскай, i не без пра-тэкцыі Пачобута В. наблізіўся да караіеў-скага двара i ў хуткім часе ўвайшоў у ласку да Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які надаў яму тытул камергера i прыцягваў да выканання розных даручэнняў ва ўрадавых камісіях, у прыватнасці да распрацоўкі мытных тарыфаў, цывільнага i крыміналь-нага кодэксаў. В. прымаў удзел у палітыч-най барацьбе, пісаў публіцыстычныя тво-ры, у якіх адстойваў праграму рэформ Рэ-чы Паспалітай, прапанаваную каралеўскім дваром. 3 Панятоўскім пасля яго адрачэн-ня ад прастола ў 1795 накіраваўся ў Пецяр-бург i знаходзіўся пры былым каралі да яго смерці. Пакінуў у рукапісе ўспаміны пра апошнія дні караля. У канцы жыцця В. жыў у Беластоку, дзе i памёр.

Прысвячэнне «Прамовы...», з якім ён звяртаўся да сваіх калег па вучобе ў Галоў-най школе, В. пачынаў словамі: «Няма болыл страшных для грамадзяніна свабод-нага народа тыранаў, чым увядзенне ў зман i неасвечанасць». Па яго перакананні, нізкі ўзровень культуры i няведанне мінулага абарачаецца для народа вялікімі бедствамі. Гісторыю, лічыў ён, трэба вывучаць не дзе-ля забавы ці пашырэння сваіх ведаў, а каб надаць гэтай навуны прыкладны характар, шырока выкарыстоўваць атрыманыя вынікі для ўдасканалення сацыяльнага жыцця. Псторыя павінна накіроўваць свае нама-ганні на пазнанне «чалавечай прыроды», высвятленне прычын шчасця або гора лю­дзей, павелічэнне трываласці дзяржаў ці ix заняпаду, «адшуканне ісціны i выкарыстан-не яе з карысцю». В. зрабіў спробу адка-заць на пытанні пра пэўныя прычыны раз-віцця чалавечага грамадства i паходжанне дзяржавы. Ён лічыў найважнейшай задачай высветліць, у якой ступені са старажытных часоў рэлігія, земляробства, урад, гандаль, рамяство, мастацтва i навукі ўплывалі на ўдасканаленне чалавецтва. Ён надаваў вялі-кае значэнне ролі матэрыяльнай вытвор-часці ў развіцці чалавецтва. В. настойваў на крытычных адносінах да кожнай гіпотэзы наконт старажытнай гісторыі, патрабаваў рашуча адкідаць здагадкі i зыходзіць з фак-таў у пошуках праўды. У адпаведнасці з на­туральным правам В. называў прычыны,

якія ўплываюць на ход гісторыі чалавецтва: нязменную прыроду чалавека, акалічнасці, у якіх ён знаходзіўся, i лёс ці нечаканасці, ад якіх ён залежаў. Чалавек яму ўяўляўся не вынікам гістарычнага развіцця, а яго зыходным пунктам; чалавечую прыроду выкладаў абстрактна ад сацыяльнай струк­туры грамадства i пэўнага дзяржаўнага ла­ду. Акалічнасці, у якіх жыве чалавек, па-водле В., не аднолькавыя i не пастаянныя. Чалавек жыве ў розных прыродных умовах, набывае неабходныя прадукты ў працэсе працы, яго здольнасці не заўсёды выкарыс-тоўваюцца надежным чынам, а некаторыя схільнасці накіраваны на зло. Таму немаг-чыма, каб усе былі роўныя, багатыя і шчаслівыя. Лес жа ў многім вызначаў і вызначае жыццё людзей i народаў. Паводле В., жыць асобна, без дапамогі іншых лю­дзей чалавек не можа, таму людзі з самага пачатку жылі супольна. Нават у першапа-чатковым, прыродным стане людзі жылі гуртам. Яны аб'ядноўваліся для задаваль-нення элементарных патрэб, сярод якіх першай была ежа. Толькі сыты чалавек мог займацца іншымі справамі. У сваім развіц-ці чалавецтва прайшло тры вялікія стадыі: паляванне, пастухоўства i земляробства.

Пераход да земляробства В. тлумачыў павелічэннем колькасці насельніцтва, збяд-неннем прыродных паляўнічых i пашавых угоддзяў, неабходнасцю аседлага жыцця. 3 павелічэннем колькасці вырабленых пра-дуктаў i рэчаў узнікла патрэба ў ix абмене, што дало пачатак гандлю. Гандаль памна-жаў багацце, багацце нараджала новыя па-трэбы, у т.л. тыя, што прыносяць уцехі. Маёмасная няроўнасць, рознасць інтарэсаў i варожасць выклікалі неабходнасйь усталя-вання парадку i правоў. Так узнікла дзяр-жава. У «Прадмове...» В. на прыкладах Асі-рыі, Егіпта, Персіі i інш. («Што значаць законы там, дзе самадзержац гуляе лёсам i жыццём чалавека?») асуджаў дэспатычныя рэжымы i войны. Выказаныя ім смелыя погляды ў час, калі ў Рэчы Паспалітай да-сягнула вяршыні магнацкая алігархія, гуча-лі своечасова i садзейнічалі росту прагрэ-сіўных тэндэнцый i грамадскай думкі Бела-русі i Літвы.

Літ.: Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и
Литве. Мн., 1979. С.В.Кузшш.

БУЛЬ

Ялегі Пранціш

(сапр. Карафа- Корбут Элігій Францішак Маўрыкіевіч; 21.4.1835—1880-я гады)

Беларускі паэт. Нарадзіўся ў Віцебску ў сям'і дробнага чыноўніка. Вучыўся ў Ві-цебскай гімназіі. У 1856—62 працаваў піса-рам у Віцебскай палаце дзяржаўных маё-масцей. За ўдзел у паўстанні 1863—64 ра­зам з бацькам i братам сасланы ў Сібір. Апошнія гады жыў у Варшаве, дзе з В.Ка-ратынскім i А. Плугам стварыў беларускі гурток. Як паэт фарміраваўся пад уплывам А.Вярыгі-Дарэўскага. У 1859 упісаў у «Аль­бом» Вярыгі-Дарэўскага свой адзіны вядо-мы на бел. мове верш «К дудару Арцёму ад наддзвінскага мужыка» — узор бел. грама-дзянскай лірыкі сярэдзіны 19 ст., які яс-крава выяўляе талент i дэмакратычныя па-зіцыі аўтара. Ад імя прыгоннага беларуска-га селяніна В. вітаў творчасць i дзейнасць Вярыгі-Дарэўскага, накіраваную на абаро-ну i асвету працоўнага народа. Верш адмет-ны дасканаласцю формы, паэтычнай сім-волікай, натуральнасцю i чысцінёй мовы. Менш арыгінальны яго польскі верш «Ня-новая думка» (1859), таксама ўпісаны ў «Аіьбом». Творы В. пры жыцці не друкава-ліся. Верш «К дудару Арцёму...» ўпершыню апублікаваны ў «Нашай ніве» (9.11.1912).

Те.: У кн.: Беларуская літаратура XIX ст.: Хрэстаматыя. Мн., 1977. С 112—113; Пачы-нальнікі. Мн., 1977. С 262—264.

Літ.: Кісялёў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мн., 1971. С 166—167, 203—207; Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскора-насць. Мн., 1975. С 122—123.

ВЫРВІЧ

Кароль (1717—93)

Педагог, філосаф. Нарадзіўся ў Браслаў-скім пав. ў беднай шляхецкай сям'і. Пер-шапачатковую адукацыю атрымаў у езуіц-кіх калегіумах Пінска i Дынабурга. Пасля ўступлення ў ордэн езуітаў некаторы час выкладаў у пачатковых класах навучальных устаноў ордэна ў Вільні i Пінску. У 1746 скончыў Віленскую акадэмію. 3 1747 пра-фесар рыторыкі ў Крожскім, з 1749 прафе-сар рыторыкі, гісторыі i геаграфіі ў Нава-грудскім езуіцкіх калегіумах. У 1751—57 вы-хавацель сына віленскага ваяводы ЯнаПльзена. Жыў пры яго двары ў Дынабургу

i Полацку, разам са сваім выхаванцам быў у Францыі, Галандыі i Германіі, дзе выву-чаў арганізацыю асветы. У 1757 прызнача-ны прафесарам Варшаўскага Collegium Nobilium — узорнай на той час навучаль-най установи, дзе вучыліся сыны магнатаў i багатай шляхты. Пазней В. стаў рэктарам гэтага калегіума, прымаў актыўны ўдзел у рэформе езуіцкіх навучальных устаноў, уваходзіў у бліжэйшае акружэнне караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Аўтар двух падручнікаў па гісторыі на француз-скай мове: «Паходжанне сучасных дзяржаў i народаў» (Варшава, 1769) i «Кароткае сіс-тэматычнае выкладанне ўсеагульнай гісто-рыі» (т. 1—2, Варшава, 1766—71). У калек-тыўным творы «Палітычная гісторыя стара-жытных дзяржаў» (Варшава, 1772) В. змяс-ціў свой пераклад з французскай мовы на польскую некалькіх вытрымак з кнігі Ш.Мантэск'е «Пра дух законаў».

Як гісторык В. зазнаў уплыў француз­скай асветнай гісторыяграфіі, асабліва Ш.Мантэск'е i Вальтэра. Ён адмоўна ста-віўся да традыцыйнага разумения гісторыі як гісторыі палітычных падзей i войнаў; тлумачыў гісторыю народа як сукупнасць змен у палітычным жыцці, звычаях, рэлігіі, навуцы, мастацтве, эканоміцы; падкрэслі-ваў, што вывучэнне гісторыі дазваляе атры-маць веды, неабходныя для накіраванай змены ладу сучасных дзяржаў.

Шырокую вядомасць В. атрымаў дзяку-ючы сваім падручнікам па геаграфіі, якія адыгралі важную ролю ў пашырэнні геагра-фічных ведаў у Польшчы, Літве i на Бела­русь У 1786 ён выдаў у Варшаве «Сучасную геаграфію» (у 1794 перавыдадзена ў Вільні), што паводле задумы павінна была скласці 1-ы том усеагульнай мнагатомнай геагра-фіі. У 1773 у Варшаве выйшаў другі пад-ручнік «Усеагульная геаграфія», у якім быў вялікі самастойны раздзел «Аб палітыцы». Палітыку В. лічыў навукай, блізкай да геа-графіі, i выкладаў яе ў той меры, у якой яна ўваходзіла ў геаграфію. У гэтым раздзе-ле асвятляліся асновы прыродазнаўчага права, права народаў, цывільнага i царкоў-нага правоў, апісаны дзяржаўны лад еўра-пейскіх дзяржаў, ix рэлігіі, секты i інш. Усё гэта дазволіла выкарыстоўваць кнігу як падручнік палітычнай эканоміі.

Светапогляд В. супярэчлівы. У яго тво-рах перакрыжаваліся традыцыйныя тэала-гічныя i прагрэсіўныя асветніцкія тэндэн-цыі: з аднаго боку, ён далучаўся да тэалагічных асноў навучання ордэна езуітаў; з другога — разумеў, што ва ўмовах пашы-рэння рацыяналістычнай філасофіі актыў-нае адлюстраванне тэалагічнага тлумачэння з'яў прыроды i фамадскага жыцця можа прывесці да адваротных вынікаў. Таму ён аддаваў перавагу кампраміснай пазіцыі i вельмі часта проста замоўчваў прынцыпо-выя праблемы ў светапоглядзе.

Важнае месца ў яго працах займалі пы-танні ролі эканомікі ў жыцці грамадства, а таксама эканамічнага развіцця Рэчы Пас-палітай. Вялікае значэнне ён надаваў ган-длю, у якім бачыў галоўную крыніцу багац-ця краіны. На яго погляд, сродкам пашы-рэння гандлю з'яўляецца развіццё прамыс-ловасці i земляробства; асуджаў вываз сы-равіны за межы краіны i выступаў за ства-рэнне ўласных мануфактур па яе перапра-цоўцы.

Літ:. Бирало А.А. Философские пробле­мы в науке эпохи просвещения в Белоруссии и Литве. Мн., 1979. С. 41—49.

ВЯЖБІЦКІ (Вяржбіцкі; Wierzbicki)

Казімір (1704—55)

Прафесар Віленскай акадэміі. Нарадзіў-ся на Віцебшчыне. Вывучаў рыторыку, фі-ласофію, тэалогію ў Вільні, быў рэктарам вучылішча ў Жодзішках. У сваёй «Логі-цы...», выдадзенай у 1738 у Вільні, крыты-каваў вучэнне памяркоўных рэалістаў пра рэальнасць універсалій i іманентнасць ix рэчам пачуццёвага свету. Адхіляючы пункт погляду крайніх наміналістаў, якія ператва-ралі універсаліі ў простыя знакі, фікцыі, В. сцвярджаў, што універсаліі ўзнікаюць у розуме ў выніку абстрагавання падобных рысаў рэальна існуючых асобных рэчаў. У тэорыі пазнання В. падзяляў многія пала-жэнні вучэння Дунса Скота. У яго выразна выступалі эмпірычная i сенсуалістычная тэндэнныі. Пачаткам пазнання В. лічыў дзейнасць органаў пачуццяў. У адрозненне ад тамістаў, якія з недаверам ставіліся да паказанняў органаў пачуццяў, ён сцвяр-джаў, што пачуццямі можна пазнаваць рэ­чы навакольнага свету. Калі б было інакш, то, паводле яго слоў, розум апынуўся б не ў стане што-небудзь сказаць пра рэчы. Ро­зум, які валодае дзейнай сілай, пераўтварае пачуццёвыя вобразы ў пазнанне. В. пры-знаў за аксіёму вядомую формулу сенсуа-

лізму: «Няма нічога ў розуме, чаго раней не было б у пачуццях».

Літ:. Бирало А.А. Философская и об­щественная мысль в Белоруссии и Литве в кон­це XVII —середине XVIII в. Мн., 1971. С. 35— 36.

ВЯРОЎКІН

Міхаіл Лаўрэнцьевіч (1825—20.2.1896)

вучоны-архівіст, археограф. Верагодна, паходзіў з Віцебшчыны. У 1839—47 вучыўся ў Полацкай духоўнай семінарыі. У 1847—53 выкладаў у духоўным вучылішчы ў Віцебску, працаваў у Полац­кай духоўнай кансісторыі, віцебскіх губернскім праўленні, губернскім статыстычным
камітэце. 3 1888 архіварыус Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актаў. Адзін са складальнікаў i рэдактараў (в. 17—26) «Псторыка-юрыдычных матэрыялаў». Укаментарыях да дакументаў падкрэсліваў ролю праваслаўнай царквы ў гісторыі Беларусі 16—17 ст. Публікацыю інвентароў суправаджаў уласнымі падлікамі агульнага даходу сялян, велічыні ix надзелаў, павіннасцей i інш. Аўтар вершаў i баек (друкаваліся ў газ. «Витебские губернские ведомости». А.К.Галубовіч, А.М.Падліпскі.

ВЯРЫГА

Аляксандр Андрэевіч (5.12.1837—26.3.1905)

Хімік, педагог. Нарадзіўся на Віцебшчы-не. Скончыў фізіка-матэматычны факуль-тэт Пецярбургскага універсітэта (1860). Быў на вайсковай службе, але хутка вый-шаў у адстаўку i міністэрствам народнай асветы накіраваны за мяжу. Вярнуўшыся адтуль у 1866, абараніў магістэрскую ды-сертацыю на тэму «Азабензід i яго гамола-гі» (Адэса, 1866) i быў прызначаны дацэн-там кафедры хіміі ў Новарасійскім універ-сітэце. У 1871 абараніў доктарскую дысер-тацыю i стаў экстраардынарным, a ў 1873 ардынарным прафесарам Новарасійскага універсітэта. Сярод яго вучняў былі знака-мітыя хімікі, у т.л. М.Дз.Зялінскі. Вялікае значэнне i вядомасць мела яго барацьба з фальсіфікацыяй прадуктаў харчавання ў Адэсе. В. аўтар шэрагу навуковых прац па хіміі, сярод якіх «Пра азабензід i прадукты яго злучэнняў» (1870), «Даследаванне адэс-кіх саляных ліманаў» (1871), «Пра серу ў адэскім каменнавутальным газе» (1874) i інш.

ВЯРЫГА

Браніслаў Фартунатавіч (1860—13.6.1925)

Фізіёлаг, педагог. Нарадзіўся на Віцеб-шчыне. Скончыў Пецярбургскі універсітэт (1881) i Ваенна-медыцынскую акадэмію (1886). Вучань І.М.Сечанава i І.П.Паўлава. У 1888 абараніў доктарскую дысертацыю. Працаваў у лабараторыях Э.Пфлюгера i І.І.Мечнікава. У 1897—1914 прафесар Но-варасійскага універсітэта ў Адэсе, з 1917 — Пермскага універсітэта. Даследаванні В. прысвечаны галоўным чынам электрафі-зіялогіі; адкрыў i апісаў з'яву катоднай дэп-рэсіі (працяглае зніжэнне ўзбуджальнасці, якое развіваецца паўторна следам за яе па-вышэннем у вобласці прыкладання като­да). Устанавіў, што гальванічны ток у за-лежнасці ад сілы i накіраванасці блакіруе або рухальныя, або адчувальныя нервовыя тканкі. Вывучаючы газаабмен у лёгкіх i тканках устанавіў (1892) уплыў 02 на здольнасць крыві звязваць СОг (эфект Вя-рыгі).

Те:. Основы физиологии человека и высших животных. Т. 1—2. Спб., 1905—10.

ВЯРЫГА (Weryho)

Уладзіслаў (9.6.1868—2.8.1916)

Філосаф і этнограф, збіральнік беларус-кага фалыслору. Нарадзіўся ў Пскове, дзе жыла яго сям'я пасля канфіскацыі маёнтка каля Полацка за ўдзел у паўстанні 1863— 64. У 8 гадоў страціў бацькоў i застаўся пад апекай бабулі. У 1878 вучыўся ў Пскоў-скай, потым у Пецярбургскай гімназіі, якую скончыў у 1885. Некаторы час пада-рожнічаў па Беларусі i Літве. Вучыўся ва універсітэтах Берліна, Прагі i Берна. У 1892 у Берне атрымаў ступень доктара філасофіі. У 1898—1916 быў рэдактарам часопіса «Przegląd filozoficzny» («Філасофскі агляд»). Пры ўдзеле В. створаны: у 1900 секцыя псіхалогіі на з'ездзе польскіх урачоў у Кра-каве, у 1904 Польскае філасофскае тава-рыства ў Львове, у 1907 Польскае таварыс-тва псіхолагаў у Варшаве.

У выніку вандровак па Беларусі i Літве напісаў кнігу «Беларускія паданні» (Львоў, 1889), дзе змясціў 32 беларускія народныя казкі з Лідскага павета. У прадмове да яе адзначыў, што «мова беларуская, асабліва песні, паданні, прымаўкі i загадкі народу, які на ёй размаўляе, заслугоўвае нашай па-вагі». У часопісе «Zbiór wiadomości do

antropologii krajowej» («Зборнік паведамлен-няў па айчыннай антрапалогіі». 1889. Т. 13) апублікавана 45 беларускіх народных пе-сень, запісаных ім у Лідскім павеце, друка-ваўся ў часопісе «Wisła» («Вісла»). Аўтар працы «Латышскія паданні» (1892).

А.М.Філатава.

ВЯРЫГА-ДАРЭЎСКІ

Арцём Ігнатавіч (4.11.1816—1884)

Беларуси пісьменнік, рэвалюцыянер, асветнік. Нарадзіўся ў мястэчку Кублічы Лепельскага павета Віцебскай губ. (цяпер Ушацкі раён). Паходзіў са збяднелага шля-хецкага роду. Адукацыю атрымаў у За-бельскай гімназіі. Служыў у розных уста-новах Віцебска. Ажаніўшыся, набыў у Ві-цебскім павеце маёнтак Стайкі. У 1852 ка-лежскі рэгістратар, у 1885 губернскі сакра-тар. У 1850-я гады арганізаваў у Віцебску прыватную бібліятэку для гарадской бедна-ты. У Вільні i Пецярбургу меў сувязі з газе­там! «Kurjer Wileński», («Віленскі веснік»), «Słowo» («Слова»). За ўдзел у паўстанні 1863—64 быў сасланы царскімі ўладамі ва Усолле (Усходняя Сібір), з 1868 — на па-сяленні ў Іркуцку. Памёр у Сібіры.

Адзіная кніга В.-Д. — аповесць у вер­шах на польскай мове «Гутарка аб сваяку» — пад псеўданімам «Беларуская Дуда» надру-кавана ў 1858. У 1859—61 друкаваўся ў ча-сопісе («Ruch muzyczny») «Музычны рух», дзе пісаў пра музычнае жыццё Віцебска. На працягу 1858—63 вёў рукапісны «Альбом», у якім пакінулі свае запісы вядомыя пісьменнікі, дзеячы культуры Беларусі i Літвы таго часу: У.Сыракошя, В.Каратын-скі, А.Кіркор, М.Балінскі, В.Дунін-Марцінке-віч i інш. Аўтар паэмы «Ахульга» (тэматыч-на звязана з барацьбой горцаў пад кіраў-ніцтвам Шаміля), драмы «Гордасць», каме-дый «Хцівасць» i «Грэх 4-ы — гнеў», да-рожных нататкаў «Гутарка з пляндроўкі па зямлі латышскай» (матэрыялам паслужыла паездка В.-Д. ў т. зв. інфляндскія паветы Віцебскай губ. ў 1859), твораў «Быхаў», «Паўрот Міхалка», вершы «Думка хлопка з аколіц Віцебска на адглос вольнасці» (1858) i інш. Пераклаў на бел. мову паэму А.Міцкевіча «Конрад Валенрод».

Беларускія творы В.-Д. з-за цэнзурных умоў не друкаваліся, рукапісы амаль усіх ix не знойдзены. Пры жыцці апублікаваны маналог-думка «Салдатка» (урывак з каме-дыі «Грэх 4-ы — гнеў») i верш «Бялыніцка наша маці!..». У копіі захавалася вершава-ная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). Напісаў баладу пра кіраўніка паўстання на Украіне Э.Ружыцкага, верш, прысвечаны Э.Жалігоўскаму, i інш. А.Кіркор называў В.-Д. пасля Дуніна-Марцінкевіча «другім з выдатнейшьгх беларускіх паэтаў i празаікаў».

Літ:. Пачынальнікі. Мн., 1977; М а л ь д з i с A. Падарожжа ў XIX стагодазе. Мн., 1969; V е г у h a A. Acta et chronica. Kaunas, 1934.

А.М.Філатава.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: