Габрыловіч

Станіслаў (? —каля 1579)

Дзяржаўны i царкоўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага 16 ст. Звестак пра дату i месца нараджэння не захавалася. Архідыякан віленскі. Добра ведаў тэалогію, кананічнае і, магчыма, свецкае права, та­
му што ў 16 ст. сярод віленскіх канонікаў былі вучоныя спецыялісты ў розных галінах навуковых ведаў. Меў вялікую бібліятэку, якая пасля яго смерці дасталася Віленскай капітуле. Прымаў удзел
у стварэнні Статута Вялікага княства Літоўскага 1588, праца над якім была выклікана разумением мэтазгоднасці i неабходнасці рэформ, што адпавядалі інтарэсам шляхты, для ўмацавання сас-
лоўнай дзяржаўнасці Вялікага княства Літоўскага. Г.В.Дзербіна.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: