Гардзіслава

Святаслаўна

(у манастве Е ў д а к i я;

пасля 1110—?)

Асветніца, дачка полацкага князя Свя-таслава-Георгія Усяславіча; малодшая сяс-тра Прадславы (Ефрасінні Полацкай ), адна з яе бліжэйшых паплечніц і прадаўжальніца спраў. Каб выбраць сабе памочніцу, Ефра-сіння Полацкая, відаць, кіравалася тым, што Г. была дастаткова ўспрымальная, па-слухмяная i мела здольнасці да навук, а па-водзіны старэйшай сястры заўсёды былі

для яе ўзорам высокай духоўнасці і самаах-вярнага служэння Бацькаўшчыне. Засна-ваўшы паблізу Полацка Спасаўскі манас-тыр (не пазней 1128), Ефрасіння папрасіла бацьку прыслаць да яе сястру Г. для наву-чання грамаце. Як паведамляецца ў «Жьшіі Ефрасінні Полацкай», ігумення «рупна ву-чыла яе ратаванню душы, а тая рупна пры-мала, нібы ўрадлівая ніва, памякчыўшы сэрца сваё i кажучы гэтак: «Госпад Бог хай наставіць мяне на ратунак душы тваімі свя-тымі малітвамі, панна». У хуткім часе ад-былося тайнае пастрыжэнне Г. ў манашкі i яна атрымала імя Еўдакія. Праз пэўны час ёй было даверана вядзенне ўсіх гаспадар-чых спраў святога жытла, i шмат гадоў гэта было асноўным яе абавязкам. Калі пад ка-нец свайго жыцця Ефрасіння Полаіжая вырашыла накіравацца ў паломніцтва ў Іе-русалім, то яна, паводле «Жыція...», дару-чыла «ўладарыць i ладзіць сястры сваёй Еў-дакіі абодва манастыры». Гэта было свед-чаннем таго, что Г. ўзяла на свае плечы кі-раўніцтва не толькі жаночым, але i муж-чынскім манастыром, таксама заснаваным Ефрасінняй. Пасля смерці Ефрасінні, вера-годна, Г. вяла яшчэ i летапісы. Г.-Еўда-кія не толькі захоўвала ўсё, што было зроб-лена намаганнямі Ефрасінні, але i развіва-ла, узбагачала яе пачынанні. Мяркуюць, што дарадчыкам новай ігуменні ў многіх пытаннях быў Кірыла Тураўскі, які стаў епіскапам у Тураве крыху раней, чым Еў-дакія настаяцельніцай у Полацку. I калі іс-навала пастаянная перапіска паміж такімі буйнымі цэнтрамі культуры, якімі былі ў той час тураўская епархія i полацкія манас­тыры, то, найбольш верагодна, яна вялася не паміж Кірылам Тураўскім i Ефрасінняй, як прынята лічыць, a паміж «тураўскім зла-тавустам» i Еўдакіяй. Ёсць падставы сцвяр-джаць, што Г. бьша адной з першых, хто пачаў дамагацца кананізацыі Ефрасінні Полацкай.

Літ.: Полное собрание русских летописей. Т. 35. М., 1980; Ігнатоўскі I. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. 5 выд. Мн., 1991; Арлоў У.А. Еўфрасіння Полацкая. Мн., 1992; Аповесць жы-
ція i смерці святой Ефрасінні Полацкай //Спадчына. 1989. №1. М.К.Багадзяж.

ГАРДЗЯЛКОЎСКАЯ

Тэрэза (1854 —май 1933)

Бел. перакладчыца i вьщавец. Мела ма-ёнтак Габрылёва-Папоўна (Талачынскі ра-ён Віцебскай вобл., у межах в. Сані). У 1908 з сынам Канстанцінам арганізавала там беларускую школу, дзе настаўнікам працаваў Я.Колас. На бел. мову перакладала творы рускіх, польскіх пісьменнікаў («Дым» М.Канапніцкай, 1909; «Архіп і Лявонка» М.Горкага, 1910; «Дзядзька Голад»С.Віткевіча, 1911). Друкавалася пад псеўд. Зязюля, Г.Т. На ўласныя сродкі выдаваіа свае пераклады i кн. Я.Коласа, Ядвігіна Ш. i інш. В.У.Скалабан.

ГАРУН

Алесь (сапр. Прушынскі Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3.1887—28.7.1920)

Бел. пісьменнік, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Нарадзіўся ў фальварку Новы Двор Мінскага р-на. Скончыў мін-скія гарадское (1897) i рамеснае (1902) ву-чылішчы. Працаваў у Мінску сталяром. 3 1904 член партыі эсэраў-максімалістаў. За антыўрадавую дзейнасць у 1907 арыштава-ны i ў 1908 сасланы ў Кірэнскі пав. Іркуц-кай губ. Пасля працаваў на Лене i Віціме, на залатых капальнях у Бадайбо. У Мінск вярнуўся ў вер. 1917 хворы на сухоты. Удзельнічаў у дзейнасці бел. арганізацый. Віііэ-старшыня Усебеларускага з'езда 1917, удзельнічаў у стварэнні БНР,рэдагаваў газ. «Беларускі шлях», у 1919—20 узначальваў Бел. нацыянальны камітэт, быў членам Бел. вайсковай камісіі. У 1920 хвароба аб-вастрылася. Па дарозе на курорт Закапана памёр у Кракаве. Раннія творы не збераглі-ся. 1905 датуецца паэма «Мае коляды»

(Вільня, 1920, пад псеўд. А.Сумны) — гіс-торыя абуджэння нацыянальнай свядомас-ці ў вясковага хлопчыка. 3 1907 друкаваўся ў газ. «Наша ніва». Пісаў пераважна лірыч-ныя вершы, якія вызначаюцца меладыч-насцю, багаццем рытміка-інтанацыйнага ладу, спалучэннем філасофскай заглыбле-насці з публіцыстычнасцю i тонкім лірыз-мам, творчым засваеннем фальклорных традьшый. Паводле матываў i тэматыкі яго паэзія блізкая да паэзіі Я.Купалы i Я.Кола-са. У ёй выказана такое ж неадольнае жа-данне лепшай долі для народа, непрыміры-масць да несправядлівасні, гатоўнасць ах-вяравасць сабой дзеля шчасця людзей i Бацькаўшчыны. Аўтар зб. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2-е выд. 1929, факсімільнае выданне 1988). Адметнасць прозы П. — яе ідэйна-тэматычнае багацце. Пісаў пра на-цыянальнае бяспраўе беларуса («Пан Ша-буневіч»), пра тое, як астрог калечыць лёс чалавека, разбурае яго псіхалогію («Чалавек без крыві», «Маладое»). Сцэны з жыцця беларускага пасяленца ў Сібіры паказаў у апавяданні «Свята». Празаічны трыпціх «П'еса i Калсмбіна» аб'ядноўвае тэ.ма ка-хання, мастацкі роздум аб загадкавай сіле гэтага пачуцця. Празаічныя творы падпіс-ваў псеўд. І.Жывіца. У зб. «Жывыя казкі» (1920) увайшлі п'есы для дзіцячага тэатра, прасякнутыя жыццесцвярджальным апты-мізмам, непрымірымасцю да фальшу i нес-правядлівасці.

Те.: Сэрцам пачуты звон: Паэзія, проза, дра-матургія, публіцыстыка. Мн., 1991.

Літ:. Казбярук У. Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991. У.В.Рагойша.

ГАЎРЫЛЕНКА

Максім (Максімілян; каля 1797 — пасля 1862)

Удзельнік вызваленчага руху 1830-х га-доў на Беларусі i ў Польшчы. Нарадз ся ў в. Глушынцы Мінскага пав. (цяпер Дзяр-жынскі р-н) у сям'і прыгоннага селяніна памешчыка Ваньковіча. У 1824 здадзены ў рэкруты. Знаходзячыся на службе ў цар-скай арміі, у час паўстання 1831—32 пе-райшоў на бок паўстанцаў, удзельнічаў у ix дзеяннях у раёне Белавежскай пушчы. Пас­ля паражэння паўстання з корпусам ген. Рамарына перайшоў у Галіцыю (у той час Аўстрыйская імперыя). Вясной 1833 удзельнічаў у партызанскай экспедыцыі Ю.Заліўскага з Галіцыі ў Каралеўства Польскае, вылучаўся ўмельствам даходліва гутарыць з сялянамі. Схоплены на Люблін-шчыне. У паказаннях заявіў, што паўстан-цы змагаліся, «каб не было паноў, каб се-лянін меў свой грунт i нікому за яго не плаціў, каб забраны край адняць ад расі-ян». Паводле прысуду ваеннага суда ў Вар­шаве жорстка пакараны шпіцрутэнамі (тройчы прапушчаны праз строй 500 сал-дат) i сасланы на катаргу ў Сібір. Адбываў пакаранне ў Нерчынскай акрузе, з 1856 — у Шылцы (цяпер горад у Чыцінскай вобл.). У 1859 вярнуўся ў родную вёску, дзе над ім устаноўлены паліцэйскі нагляд. У 1860 прыпісаны да мінскіх мяшчан, але жыў па-ранейшаму ў Глушынцах, займаўся падзён-нымі заробкамі.

Літ:. Limanowski В. Szermierze wolności. Kraków, 1911; Zalewski L. Z dziejów
partyzantki r. 1833 w województwie Lubelskiem. Lublin, 1934; Społeczeństwo polskie i próby wznowienia walki zbrojnej w 1833 r. Wrocław eta, 1984. Г.В.Кісялёў.

ГАЎСМАН

Міхаіл Антонавіч (1817—1889)

Беларускі гісторык, краязнавец, археолаг. Скончыў Мазырскую гімназію ў 1834. У 1841—63 працаваў у канцылярыі Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу. У 1863 за ўдзел у рэвалюцыйнай арганізацыі
высланы ў Вільню, потым у Валагодскую губ. Паводле царскага маніфеста ў 1867 яму
дазволілі жыць у Варшаве. Калекцыяніраваў прадметы старажытнасці, археалагічных
раскопак, манеты, пячаткі, медалі, матэрыялы побыту беларусаў. У 1889 у Мінску ар-
ганізаваў выстаўку археалагічных матэрыялаў, знойдзеных на Беларусі. У «Минских
губернских ведомостях» у 1877—78 друкаваў гісторыка-краязнаўчыя нарысы пра Заслаўе, Мар'іну Горку, Мір, Навагрудак,Слуцк, Узду i інш. Аўтар рукапіснага нарыса «Гістарычны вопіс губернскага горада Мінска і губерні (вядомы як «рукапіс Гаўсманскі»). А.Ю.Лозка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: