Гаштольд

Альбрэхт (? —снеж. 1539)

Дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Паходзіў з магнацкага (з 1529
графскага) роду, прадстаўнікі якога ў 14—16 ст. займалі высокія дзяржаўныя пасады
ў Вялікім княстве Літоўскім i валодалі буйнымі маёнткамі ў Літве i на Беларуси У
1503—06 намеснік навагрудскі, у 1505—08 падчашы літоўскі; ваявода навагрудскі з
1508, полацкі з 1513, трокскі з 1519, віленскі i канцлер Вялікага княства Літоўскага з 1522, староста мазырскі ў 1515, барысаўскіў 1525. У 1507 удзельнічаў у абароне Смаленска ад маскоўскага войска, прымаў удзел у бітве пад Оршай (1508). У 1511 неабгрунтавана абвінавачаны ў сувязі са змовай М.Глінскага i зняволены ў турму, але на Брэсцкім сойме апраўданы. На Віленскім сойме 1529 абвясціў Жыгімонта II Аўгуста наследнікам трона Вялікага княства Літоўскага. Як прадстаўнік алігархіі Вяліка-
га княства Літоўскага стаяў за незалежнасць княства ад Польшчы. Быў у апазіцыі да польскай каралевы Боны i ў процівагу імкнуўся зблізіцца з Габсбургамі i прускім князем Альбрэхтам. У 1536 у звароце да Боны выказаўся супраць увядзення ў Вялікім княстве Літоўскім польскай судовай
сістэмы. Удзельнічаў у рэдагаванні Статута Вялікага княства Літоўскага 1529. Быў мецэнатам мастакоў i аматарам мастацтва Адраджэння. Меў багатую бібліятэку, у якой
былі кнігі лацінскія, польскія, чэшскія, а найбольш кірылічныя славянскія. Кніга збор Г. перайшоў у віленскую бібліятэку Жыгімонта II Аўгуста. Заснаваў капліцу Гаштольдаў пры Віленскім кафедральным
саборы. 3 1529 меў тытул «графа на мураваных Геранёнах». Г.А.Маслыка.

ГВАНЫНІ (Guagnini)

Аляксандр (1534—1614)

Псторык. Нарадзіўся ў г. Верона, Італія. 3 1550-х гадоў служыў ротмістрам у войску Вялікага княства Літоўскага. Удзельнік Лі-вонскай вайны 1558— %Ъ, камендант Віцеб-ска. Вьшаў «Хроніку Еўрапейскай Сарма-тыі» на лацінскай (1578, 1581) i польскай (1611) мовах, у якой даў шмат звестак па гісторыі i геаграфіі Вялікага княства Літоў-скага. Ёсць апісанні матэрыяльнай i духоў-най культуры, звычаяў i абрадаў насельніц-тва Беларусі, галоўным чынам Верхняга Падняпроўя, гарадоў i крэпасцей Беларусі.

Гістарычныя звесткі пра Беларусь у асноў-ным запазычаны з «Хронікі польскай, лі-тоўскай, жамойцкай i ўсяе Русі» М.Стрый-коўскага.

Шт.: Витебская старина (Сост. А.П.Сапунов. Т. 4. Витебск, 1885; У л а щ и к Н.Н. Очерки по археографии и источниковедению истории Бе­лоруссии феодального периода. М., 1973.

І.У.Чаквін.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: