Галянскі

Піліп Нерыуш (1753—1824)

Тэарэтык літаратуры, педагог, пераклад-чык. Нарадзіўся ў Кракаўскім ваяв. Скон-чыў піярскі калегіум, пасля працаваў вык-ладчыкам піярскіх школ у Польшчы, Літве i на Беларусі (1783—87). У 1787 віцэ-пра-фесар, з 1792 прафесар рыторыкі i паэтыкі Галоўнай Літоўскай школы (з 1803 Вілен-скага універсітэта). Вітаў прагрэсіўныя рэ-формы ў Рэчы Паспалітай 1791, апубліка-ваў сваю прамову перад прыняццем прыся-гі вайсковымі карпусамі ў Вільні на вер-насць Канстытуцыі 1791. У 1803—12 быў прафесарам тэалогіі i царкоўнага красамоў-ства, дэканам факультэта вольных навук i мастацтваў (1817—19) гэтага універсітэта, цэнзарам, касцельным прапаведнікам, ін-спектарам школ Віленскай навучальнай ак-ругі. За даследаванне «Пра красамоўства i паэзію» (Вільня, 1786, перавыд. ў 1788 i 1808) узнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім залатым медалём. Паводле светапогляду Г. — прадстаўнік ас-ветніцкай плыні, падтрымліваў школьную рэформу, якую праводзіла Адукацыйная камісія, удзельнічаў у рабоце Варшаўскага таварыства прыхільнікаў навукі. Перакла-даў «Паралельныя жыццеапісанні» Плутар­ха (т. 1—4, 1801—05, пад назвай «Жыццё вялікіх людзей», перавыд. ў 1921). Аўтар публіцыстычных i дыдактычных нарысаў «ІСітайская літаратура для літаратарак i лі-таратараў у Еўропе» (1810), «Філосаф i ан-тыфілосаф» (1811). На думку біёграфаў, Г. не быў арыгінальным мысліцелем, але набыў вядомасць як эрудыт, прыхільнік ас-веты i прагрэсу, праціўнік ханжаства, фа-натызму i схаластыкі. Праграма яго лекцый (1793—94) сведчыць, што ён займаў кам-прамісную пазіцыю паміж нарматыўнай эс-тэтыкай класіцызму i новымі асветніцкімі ідэаламі. Паводле тэзісаў яго лекцый па-этычная дасціпнасць грунтуецца на разва-гах розуму. Без кіраўніцтва з боку логікі i «цвярозай філасофіі» няма паэзіі. Усё, што даступна разумению, можа быць аб'ектам «вольных навук», сярод якіх цэнтральнае месца займае «красамоўства» — па тагачас-ных паняццях — не толькі аратарскае мас-тацтва, але i ўсе віды i жанры мастацкай прозы, публіцыстыкі i літаратурна-мастац-кай крытыкі. Ад прыгожай прамовы людзі адчуваюць такую ж эстэтычную асалоду, як i ад музыкі ці іншых мастацтваў. Краса-моўства квітнее там, дзе людзі кіруюцца перакананнем, а не прымусам, г.зн. у воль­ных дзяржавах.

Літаратурна-эстэтычныя погляды Г. ад-люстроўвалі якасныя змены, што адбыліся ў навуковай думцы эпохі Асветніцтва. Тэа-рэтычны дыяпазон традыцыйных курсаў паэтыкі i рыторыкі пашыраўся за кошт «асіміляцыі» сумежных навук, якія знахо-дзіліся ў стадыі станаўлення (эстэтыка, крытыка, стылістыка, гісторыя літаратуры, фалькларыстыка). Універсітэцкія курсы па-этыкі сталі своеасаблівымі энцыклапедыямі агульных ведаў пра мастацкую культуру, а ў сваёй спецыяльнай частцы — падручнікамі па літаратуразнаўстве. Такую навуку ства-ралі ў Віленскім універсітэце Г., Э.Славац-кі (бацька польскага паэта Ю.Славацкага) i Лявон Бароўскі.

3 даследаванняў Г. пачыналася размежа-ванне літаратуразнаўства i рыторыкі. Агульныя «рытарычныя» праблемы паклаті пачатак тэарэтычнай эстэтыцы i мастац-твазнаўству. Яго курс грунтуецца яшчэ на антычнай класіцы (рыторыцы i паэтыцы Цыцэрона, Квінтыліяна, Гарацыя), але ўлічвае даследаванні новага літаратуразнаў-ства, у прыватнасці, французскага крыты ка Ж.Марманталя (1723—99), паслядоўніка Вальтэра. Г. адмовіўся ад нарматыўных правіл рыторыкі. На яго думку, умовы кра-самоўства — шырокая эрудыцыя, лагіч

насць думкі, развіты густ i дабрачыннае жыццё. Першай гістарычнай формай кра-самоўства была паэзія, яна развівала густ, фантазію i дасціпнасць. Пад красамоўствам Г. разумеў не толькі ўсе роды «прыгожага пісьменства» — аратарскае мастацтва, пуб-ліцыстыку i літаратурна-мастацкую крыты-ку, але i філасофію, навуковыя i дыдактыч-ныя творы. Тэорыя рыторыкі, на яго дум­ку, не апрыёрная, таму што грунтуецца на аратарскім вопыце. Здольнасць да краса-моўства, сцвярджаў аўтар, ёсць ва ўсіх на-родаў розных гістарычных эпох, яно — дар прыроды. Аднак толькі ў свабодных наро-даў яно развіваецца, толькі там квітнее, дзе кожны грамадзянін вольна выяўляе свае думкі i пачуцці. У заняволеных, прыгнеча-ных тыраніяй грамадствах няма аратараў, таму што красамоўства там прызначана для ўсхвалення дзяржаўных кіраўнікоў.

Важнае значэнне Г. надаваў выхаванню эстэтычнага густу. Яго крытэрыі — прыро-да («натуральнасць») i агульны ўзровень гу-манітарнай культуры. Ён адзначаў цыкліч-насць: эпохі ўздыму змяняюцца перыядамі заняпаду, якія наступаюць тады, калі ў красамоўства, паэзію, мастацтва i штодзён-ны побыт пранікаюць вычварнасць, штуч-насць, празмернасць. Густ выяўляецца ў стылі красамоўства i паэзіі. Ён можа быць высокі, нізкі, сярэдні, фамільярны, праза-ічны i паэтычны. Для пісьменніка i аратара важна, каб паказная прыгажосць формы не адводзіла чытача i слухача ад сутнасці зместу. Творчая фантазія — гэта пачатак навукі i мастацтва, яго імпульс. Так, жыва-пісец чэрпае прыгажосць з прыроды, але толькі праз уяўленне ён надае ўзятаму з жыцця матэрыялу стройную форму i rap-монію. У трактоўцы суадносін красы i праў-ды Г. прытрымліваўся прынцыпаў класі-цызму; мастацтва заклікана ўпрыгожыць праўду, стварыць нешта накштатг зачара-ванага палаца, у якім надоўга не застанеш-ся, але затое перажывеш цудоўныя імгнен-ні. Асноўныя эстэтычныя катэгорыі ён тлу-мачыў у адпаведнасці з класічнымі трады-цыямі: прыгожае — як меру i гармонію, адпаведныя нашаму ўспрыманню; узнёс-лае — як вялікае, што не можа быць ахоп-лена нашым зрокам або слыхам. Цікавую думку сфармуляваў Г. пра складаныя суад-носіны красы прыроды i прыгажосці. Кар-ціны прыроды прыгажэйшыя за ix адлюс-траванні ў мастацтве. Чым больш даскана-ла мастацтва наследуе прыродзе, тым яно больш прыймальнае для публікі. Але i кра­су прыроды глыбей успрымаюць тыя, хто спасціг прыгажосць мастацтва.

На думку Г., творы, пазбаўленыя па-этычнай фантазіі, не паэзія; затое твор, на-пісаны ў жанры прозы, але напоўнены жы-вым уяўленнем, напр, раман, адносіцца да паэзіі. Найвышэйшым яе жанрам з'яўляец-ца эпапея, гераічны эпас, які патрабуе вя-лікага розуму i багатай фантазіі. Апрача эпічных паэтаў Старажытнай Грэцыі (Га-мер) i Рыма (Гарацый) Г. высока цаніў но-ваеўрапейскіх (Taco, Арыёст, Мільтан, Шэкспір, Карнегі, Расін) i польскіх (Ян Каханоўскі) паэтаў. Тэорыя паэзіі i краса-моўства Г. выкарыстоўвалася ў школах Бе-ларусі ў канцы 18 — 1-й палове 19 ст., яна паўплывала на станаўленне асветніцкай эс-тэтыкі Беларусі.

Літ:. Biel i ński J. Uniwersytet Wileński (1579—1831). T. 2. Kraków, 1899—1900; Очерки
истории философской и социологической мыс­ли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973. С. 282—
287. У.М.Конан.

ГАМАЛІЦКІ

Міхаіл Лявонавіч (3.12.1791—2.2.1861)

Беларускі ўрач, педагог, гісторык. Нара-дзіўся ў в. Бялавічы Слонімскага павета (цяпер Івацэвіцкі раён) у сям'і уніяцкага святара. Першапачатковую адукацыю атры-маў у Жыровічах. У 1809 паступіў у Вілен-скі універсітэт, пасля заканчэння якога (1815) абараніў дысертацыю на ступень доктара медыцыны. На працягу 1816—27 працаваў у гэтым універсітэце, выкладаў фізіялогію. 3 1824 прафесар. Як педагог праводзіў заняткі на высокім прафесійным узроўні, вылучаўся фунтоўнымі ведамі i стараннай распрацоўкай лекцыйнага курса. У 1827 па стане здароўя выйшаў на пенсію. Нейкі час займаўся ўрачэбнай практыкай, змяшчаў артыкулы на медыцынскія тэмы ў перыядычных выданнях. Адначасова распа-чаў вывучэнне мінулага свайго краю на ас-нове даследавання матэрыялаў віленскіх архіваў, авалодаў ведамі палеаграфіі i архе-алогіі. Калі выйшла ў свет «Псторыя Віль-ні» М.Балінскага (т. 1—3, Вільня, 1836— 37), Г. змясціў на яе рэцэнзію з істотнымі папраўкамі i дапаўненнямі, якія значна ўзбагацілі змест твора. Даследаваў гісторыю Вільні i заходніх зямель Беларусі, беларус-кую філалогію i археалогію. Дапамагаў

А.Кіркору ў арганізацыі i прымаў удзел у яго археалагічных экспедыцыях. Шмат рэдкіх дакументаў перадаў у Віленскі музей старажытнасией. У 1857 выбраны членам Віленскай археалагічнай камісіі. Сабраныя матэрыялы паслужылі Г. для напісання працы пра жыццё i дзейнасць вялікага кня­зя літоўскага Вітаўта «Fragmenta Witoldowe», якая, аднак, засталася ненадру-каванай. Памёр i пахаваны ў Вільні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: