Гаховіч

Сямён Сафронавіч (14.2.1856—?)

Рэвалюцыянер-народнік. Нарадзіўся ў в. Паручына Навафудскага павета ў сям'і святара. У час вучобы ў Мінскай духоўнай семінарыі пазнаёміўся з народніцкімі ідэя-мі i ўвайшоў у нелегальны гурток. Ва ўспа-мінах А.Я. Багдановіча ён названы ў ліку

«піянераў сацыялістычнай прапаганды» ў Мінску. Пасля заканчэння семінарыі (1878) паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбургскага універсітэта. У народніц-кім гуртку быў прыхільнікам палітычнай барацьбы. Летам 1879 набыў вялікую коль-касць забароненай літаратуры (у т.л. бра-шуры «Казка пра капейку», «Нарысы фаб-рычнага жыцця», 16 экз. газеты «Вперёд!», усе нумары «Листка «Земли и воли») i пры-вёз яе ў Мінск з намерам распаўсюдзіць у народніцкім гуртку, што дзейнічаў у духоў-най семінарыі. Аднак кіраўнікі гуртка, вер-ныя прапагандысцкаму кірунку ў народніц-тве, адмовіліся ад яе, бо яна не адпавядала ix поглядам. Г. пачаў ствараць сярод семі-нарыстаў новы гурток, але ён быў разгром­лены жандарамі. Г. ўдалося схавацца, а по-тым уцячы за мяжу. Жыў у Баварыі, Швей-царыі. У 1881 атрымаў дазвол вярнуцца на радзіму, ca студзеня 1882 жыў у в. Паручы-на ў бацькі пад тайным наглядам паліцыі. Па ініцыятыве мясцовага духавенства суп-раць яго было ўзбуджана новае дазнанне (спынена з-за адсутнасці доказаў). Восен-ню 1883 приняты ў Казанскі універсітэт. У 1890 вызвалены з-пад нагляду. Далейшы лес невядомы.

Літ:. Титлинов Б.В. Молодёжь и рево­люция: Из истории рев. движения среди уча­щейся молодёжи духовных сред. учеб. заведений, 1860—1905 гг. 2 изд. Л., 1925; Віткоўскі Я. Рэвалкшыйныя гурткі 70 гг. на Беларусі // Полымя. 1929. № 4; С а м б у к СМ. Революци­онные народники Белоруссии (70-е — начало 80-х годов XIX в.). Мн., 1972; Лосинский Н.Б. Революционно-народническое движение в Белоруссии, 1870—1884 гг. Мн., 1983.

М.Б.Ласінскі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: