Глінскі

Антон Юзаф (1817—30.6.1866)

Беларускі фалькларыст, пісьменнік. На-радзіўся ў маёнтку Шчорсы каля Навагруд-ка. Працаваў у бібліятэцы Храптовічаў. 3 1844 жыў у Вільні, дзе рэдагаваў «Вйлен-ские губернские ведомости». 3 1863 пера-кладчык у газеце «Kurier Wileński» («Вилен-ский вестник»). Быў знаёмы з У '.Сыраком-лем, В.Каратынскім, А.Кіркорам і іншымі даследчыкамі беларускага фальклору. Аўтар «Польскага казачніка» (т. 1—4, 1853) — зборніка апрацаваных беларускіх народных казак, анекдотаў, апавяданняў з ваколіц Навафудка (Шчорсы, Нягневічы). Сярод ix казачныя сюжэты, запісы якіх вельмі рэд-кія: «Дзяўчынка-кветка», «Прададзены чор-ту становіцца свяшчэннікам», «Mani мяне забіла, бацька мяне з'еў» i інш. У зборнік уключаны таксама пераробкі вядомых вер-шаваных казак В.А.Жукоўскага i А.С.Пуш-кіна. На сюжэт казкі пра папарань-кветку з яго зборніка Ф.Багушэвіч напісаў баладу «Хцівец i скарб на святога Яна» (1887). Зборнік Г. перакладзены на чэшскую, французскую (1864), англійскую (1874) i нямецкую (1878) мовы, на польскай мове перавыдаваўся 11 разоў.

Літ.: Krzyżanowski J. Paralele. 3 wyd. Warszawa, 1977.

ГЛУСК (Глоск) Аба

Яўрэйскі асветнік 2-й паловы 18 ст. Па-водле адной версіі нарадзіўся ў Глоску, прадмесці Любліна, паводле другой — у мястэчку Глуск Мінскай губ. Лічаць уста-ноўленай тоеснасць Г. з вальнадумцам-прапаведнікам Аўрамам з Глуска, вядомым пад прозвішчам «Глускер магід», творы

якога былі спалены на сінагагальным два-ры ў Вільні. Шляхам самаадукацыі Г. на-быў грунтоўныя філасофскія веды. Ён выс-тупаў з вострай крытыкай пісанняў яўрэй-скіх мудрацоў, чаго яму не маглі дараваць віленскія равіны. Пад пагрозай праследа-вання i кары за вальнадумства вымушаны быў пакінуць радзіму i пасля доўгіх вандра-ванняў трапіў у Берлін, дзе зблізіўся з пісь-меннікам М.Мендэльсонам, які высока ца-ніў яго як глыбокага мысліцеля. Але ста-рэйшыны яўрэйскай абшчыны i тут звяр-нуліся да адміністрацыі Берліна з просьбай выслаць яго з горада. Толькі дзякуючы зас-тупніцтву Мендэльсона ён быў пакінуты ў Берліне. Найбольш прыгнятала Г. тое, што ён не мог адкрыта прапагандаваць асвет-ніцкія ідэі сярод аднаверцаў. «Калі ты, — казаў ён Мендэльсону, — пачнеш хаваць праўду i я таксама, набраўшыся цярплівас-ці, моўчкі абыду ўсе адмоўныя з'явы жыц-ця, дык хто ж, урэшце, будзе накіроўваць аднаверцаў i навучаць ix розуму?» Пакінуў-шы Берлін, Г. доўга блукаў па краінах За-ходняй Еўропы, потым вярнуўся на радзі-му, дзе звесткі пра яго далейшае жыццё губляюцца. Вядомы паэт А.Шамісо пры-свяціў Г. паэму (1832).

Літ:. Шахнович М.И. Реакционная сущ­ность иудаизма. М.; Л., 1960. С. 200.

Г.А.Маслыка.

ГЛУШНЕВІЧ (Hłuszniewicz) Міхал Восіпавіч (1797—9.7.1862)

Астраном. Магістр філасофіі (1819). На-радзіўся ў Мінску. Навучаўся ў Мінскай гімназіі i Віленскім універсітэце. Працаваў памочнікам дырэктара Віленскай астрана-мічнай абсерваторыі. Удзельнічаў ва ўсіх астранамічных i метэаралагічных даследа-ваннях i назіраннях, што праводзіліся ў аб-серваторыі. У 1826 Г. разам з дырэктарам ТІ.Славінскім ажыццявілі астранамічныя назіранні для Літоўскага градуснага вымя-рэння, якое пазней увайшло ў склад вымя-рэння 25-градуснай дугі мерыдыяна ад Ле-давітага акіяна да Дуная. Гэтыя i зробле-ныя пазней астранамічныя назіранні i вы-мярэнні Г. былі станоўча ацэнены вядо-мым рускім астраномам В.Я.Струве. У 1843 Г. прызначаны в.а. дырэктара Віленскай абсерваторыі, дзе ён працягваў апрацоўку назіранняў папярэдніх гадоў i на асабістыя сродкі друкаваў ix вынікі (пераважна на нямеикай мове). У 1838—46 яго працы публікаваліся ў выданнях абсерваторыі i ў час. «Astronomische Nachrichten» («Веснік астраноміі»). У 1848 пайшоў у адстаўку ў чыне тытулярнага саветніка. Памёр у Віль-ні.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: