Гіндэнбург

Вільгельм Данілавіч (1799—2.3.1877)

Урач, гуманіст, грамадскі дзеяч. У 1821 скончыў медыцынскі факультэт Віленскага універсітэта. У 1821—25 урач Мінскай губ. 3 1825 павятовы ўрач у г. Ельня Смален-скай губ., дзе адным з яго пацыентаў быў кампазітар М.І.Глінка. 3 1833 жыў i праца-ваў у Мінску; больш за 30 гадоў займаў па-саду акушэра губернскай урачэбнай упра­вы, з 1840 адначасова ўрач мінскай турмы. Адзін з заснавальнікаў Мінскага таварыс-тва ўрачоў, з 1875 яго прэзідэнт. Быў чле­нам Віленскага медыцынскага таварыства. Аўтар артыкулаў, апублікаваных у выдан-нях таварыства. Выступаў за адкрыццё пры Мінскім таварыстве бясплатнай лячэбніцы. Браў удзел у дзейнасці дабрачынных арга-нізацый Мінска, ахвяраваў грошы немаём-ным хворым, беднякоў лячыў бясплатна. У 1871 грамадскасць Мінска ўрачыста адзна-чыла 50-годдзе яго медыцынскай практыкі. Памёр у беднасці, быў пахаваны на сродкі, сабраныя ўдзячнымі пацыентамі. На смерць Г. адгукнуўся Ф.М.Дастаеўскі. У Мінскай гімназіі была ўстаноўлена стыпен-дыя яго імя.

Шт.: Д и т л о в А. Врач из города М. // Не­ман. 1973. № 1. Ф.І.Ігнатовіч.

ГІТАЎТ-ДЗЕВАЛТ0ЎСКІ

Уладзіслаў Люцыян Францавіч (1857—1925)

Дзеяч народніцкага руху. Нарадзіўся ў Дзісенскім павеце Віцебскай губ. У час ву-чобы ў Віцебскай гімназіі ўдзельнічаў у ра-боце вучнёўскага нелегальнага гуртка, за што ў 1877 выключаны з гімназіі. 3 канца 1878 член аднаго з маскоўскіх гурткоў «Зямлі i волі». 7.3.1879 арыштаваны па па-дазрэнні ў замаху на правакатара Н.Рэн-штэйна. У час следства эмігрыраваў за мя-жу. У 1880 у Парыжы, прымаў удзел у дзейнасці руска-беларускай i польскай рэ-валюцыйнай эміграцыі, быў загадчыкам эмігранцкай бібліятэкі, падтрымліваў цес-ныя сувязі з радзімай. Яго першыя крокі ў літаратуры падтрымаў І.С.Тургенеў, дапа-мог змясціць у газеце «Порядок» апавядан-не «Пяцьдзесят дзве гадзіны на абломку ў адкрытым моры». 25.12.1881 Г.-Дз. арыш­таваны ў Харкаве, але 4.12.1882 Маскоўскі акруговы суд яго апраўдаў. Пазней абвіна вачаны ў палітычнай нядобранадзейнасці i ў чэрвені 1883 высланы на 3 гады ў Заход-нюю Сібір, дзе i памёр.

Літ:. Деятели революционного движения в России: Биобиблиогр. словарь. Т. 3, вып. 2. М., 1934; С н ы т к о Т.Г. Русское народничество и польское общественное движение, 1865—1881 гг. М., 1969; Троицкий НА. Безумство храб­рых: Рус. революционеры и карательная полити­ка царизма 1866—1882 гг. М., 1978.

В.М. Чарапіца.

ГІРГАС

Уладзімір Фёдаравіч

(1835—1887)

Мовазнавец-арабіст, педагог. Нарадзіўся ў г. Гродна. Скончыў усходні факультэт Пецярбургскага універсітэта (1858). Два га­ды вывучаў арабскую мову ў Парыжы. У 1861—64 вывучаў мову, літаратуру i культу­ру арабаў у Сірыі i Егіпце, яго «Справазда-ча» (1864, у рукапісе) пра паездку — адна з першых прац па арабскай дыялекталогіі ў Расіі. Пасля вяртання ў Расію Г. з 1865 да-цэнт, a ў 1873— 86 экстраардынарны, арды-нарны прафесар арабскай мовы i літарату-ры ў С.-Пецярбургскім універсітэце. Галоў-ныя працы Г.: «Нарыс граматычнай сістэ-мы арабаў» (1873), «Нарыс арабскай літара-туры» (1875), «Арабская хрэстаматыя» (вып. 1—2, 1875—76, разам з В.Р.Розе-нам), «Слоўнік да «Арабскай хрэстаматыі» i «Карана» (1881). Падрыхтаваў да выдання гістарычныя працы арабскага гісторыка i філолага Абу Ханіфы ад-Дынаверы (Спб., 1888). Памёр i пахаваны ў Кіеве.

Літ:. Крачковский И.Ю. В.Ф.Гйргас: (К 40-летию со дня его смерти) // Зап. Коллегии востоковедов. 1928. Т. 3, вып. 1.

ГІЦІХ

Міхаіл (7—1654)

Літаратар, палеміст. Нарадзіўся на Бела- русі. Выхоўваўся ў духу арыянства. 3 1607 вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (Герма-нія), адкуль выключаны за прапаганду пра-фэсіўных ідэй. У 1611 вярнуўся на Бела­русь i жыў у Навагрудку. Паслядоўнік СБуднага. Вядомы філасофскімі трактата-мі, палемікай i перапіскай з сябрамі. Пісаў на лацінскай мове. У 1612 напісаў трактат «Аб задавальненні Хрыста». Палеміка Г. з альтдорфскім прафесарам Л.Люцыусам надрукавана пад назвай «Аб задавальнен-ні... паміж М.Гіціхам, сацыніянцам i Л.Лю

цыусам артадоксам» (Базель, 1628). У 1649 склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі». У перапісцы з польскімі мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказаў думкі пра сілу чалавечага розуму i законы прыроды (апубл. ў Амстерда­ме, 1677). Я.І.Парэцкі.

ГЛАСКО

Іван Антонавіч

(літ. псеўданім Р а п а ц к і;

8.2.1855—1881)

Дзеяч рэвалюцыйнага руху, публіцыст. Нарадзіўся ў Полацкім павеце. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Пецярбур-гскай медыка-хірургічнай акадэміі. У па-чатку 1873 увайшоў у народніцкую групу Пецярбурга. У 1874 заснаваў у Пецярбургу польска-беларускі сацыялістычны гурток, які наладзіў сувязі з народніцкімі гурткамі на Беларусі, з рэвалюідыйнымі арганізацы-ямі Масквы, Кіева, Варшавы, Львова. У чэрвені 1876 у Лондане наладзіў кантакты з прадстаўнікамі рускіх рэвалюцыйных эмі-грантаў, аб'яднаных вакол газ. «Вперед». Змясціў у газ. «Вперед» вялікую карэспан-дэнцыю «3 Беларусі» пра грамадска-палі-тычны рух на радзіме. Пасля вяртання ў Пецярбург арыштаваны, потым знаходзіўся пад наглядам паліцыі. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1877—78 у якасці фельча-ра, за мужнасць i гераізм узнагароджаны ордэнам. У 1878 арыштаваны ў Варшаве за удзел у рэвалюцыйным руху i зняволены ў Варшаўскай цытадэлі. 14.4.1880 высланы ў Сібір, дзе адбываў адміністрацыйную ссыл­ку ў Краснаярску. Памёр у час сустрэчы чарговай партыі палітычных вязняў, узру-шаны жудасным выглядам людзей, скава-ных ланцугамі.

Літ:. С н ы т к о Т.Н. Русское народничество и польское общественное движение 1865—1881 гг. М., 1969; Черепица В. Истоки: Очерки из истории рус.-бел.-пол. рев. и культ, связей XIX — нач. XX веков. Гродно, 1991.

ГЛЕБАЎ

Іван Аляксандравіч (21.6.1864—?)

Беларускі гісторык, педагог. Нарадзіўся ў Віцебску. Скончыў Пецярбурскі ун-т (1886). Выкладаў гісторыю i геаграфію ў Магілёўскім рэальным вучылішчы. У 1890 пераведзены ў Слуцкую мужчынскую гімназію. 3 1902 працаваў у Віленскім настаў-ніцкім інстытупе. У 1907—17 дырэктар Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Высту-паў за перабудову i дэмакратызацыю школьнай справы i працаваў над удаскана-леннем вучэбна-выхаваўчага працэсу ў ся-рэдняй школе. Удзельнік з'езда дырэктараў сярэдніх навучальных устаноў i начальнікаў народных вучылішчаў Віленскай навучаль-най акругі (Магілёў, 1917). Аўтар «Пста-рычнай запіскі аб Слуцкай гімназіі з 1617—1630—1901 гг.» (1903; на рус. мове). Звестак пра Г. пасля 1917 няма.

С. В. Снапкоўская.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: