Забелін

Іосіф Вікенцьевіч (1.4.1834—7.12.1875)

Вучоны-медык. Нарадзіўся ў Віцебскай губ. ў сям'i святара. Першапачатковую аду-кацыю атрымаў у Полацкай семінарыі (1854). Па заканчэнні з залатым медалём Санкт-Пецярбургскай медыка-хірургічнай акадэміі (1858) атрымаў званне лекара i ў ліку 10 лепшых выхаванцаў пакінуты на 3 гады на спецыяльных курсах i прымацава-ны да 2-га ваенна-сухапутнага шпіталя. Першае яго навуковае даследаванне па фармакалогіі — «Аб уплыве мыш'яковых соляў на метамарфоз рэчываў у арганізме». За наступную працу «Аб фізіялагічным уз-дзеянні лімонна-кіслага кафеіну» атрымаў ступень доктара медыцыны (1861) i званне дацэнта фармакалогіі. Для спецыялізацыі ў галіне фармакалогіі ў 1862 на 3 гады накі-раваны за мяжу, дзе наведваў лепшыя біё-лагахімічныя лабараторыі. Пасля вяртання працаваў у Пецярбургскай медыка-хірургіч-най акадэміі прыват-дацэнтам (1864), ад'-юнкт-прафесарам (1866), ардынарным пра-фесарам (1868). Фармакалогія ў той час спалучалася з інш. спецыяльнасцямі, чыта-лася на лацінскай мове i ўяўляла сабой нешта накшталт фармакапеі з тэарэтычны-мі паказаннямі на выкарыстанне лякар-стваў. 3 прыходам у акадэмію 3. тут пачаў-ся новы падыход да фармакалогіі: гэты курс ён зрабіў самастойным, стварыў доб­рую лабараторыю, увёў лабараторны экспе­риментальны метад фармакалагічных дас-ледаванняў. Лекцыі тут упершыню чыт&чі-ся на ўзроўні тагачасных еўрапейскіх пог-лядаў. У 1870 разам з прафесарамі ЯЛ.Баг-даноўскім, Ф.М.Заварыкіным i М.М.Рудне­вым ён выдаваў «Журнал для нормальной и патологической гистологии, фармаколо­гии и клинической медицины», а з 1874 рэдагаваў свой часопіс «Современный ле­чебник», у якім змяшчаў працы, падрыхта

ваныя ў фармакалагічнай лабараторыі. Аў-тар шматлікіх прац па фармакалогіі: «Аб уплыве кухоннай солі на засваенне арганіз-мам вапны, аднаўленне касцявой тканкі i засваенне жалеза», «Аб умовах выдзялення аміяку з лёгкіх» i інш.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: