Завітневіч

Уладзімір Зянонавіч (14.4.1853 — сакавік 1927)

Беларускі археолаг i гісторык. Нарадзіў-ся ў в. Ліцвяны (цяпер Уздзенскі р-н). Скончыўшы Пецярбургскую духоўную ака-дэмію (1879), працаваў настаўнікам у Вар-шаўскім духоўным вучылішчы, з 1894 да-цэнт на кафедры грамадзянскай гісторыі Кіеўскай духоўнай акадэміі, прафесар (1904). Вывучаў старажытна-рускую гісто-рыю. У сваіх працах распрацоўваў пытанні гісторыі рускай народнасці, аналізаваў тра-дыцыі рускіх славянафілаў, раскрываў ка-рані патрыятызму i інш. Вялікае значэнне надаваў асвятленню барацьбы славянафілаў супраць каталіцкай экспансіі i яе наступ­ления на самабытную рускую культуру. Аў-тар прац «Уладзімір Святы як палітычны дзеяч», «Святаслаў Ігаравіч і гістарычнае значэнне яго волатаўскіх подзвігаў» (абе-дзве 1888), «Значэнне першых славянафі-лаў у справе ўсведамлення ідэй народнасці i самабытнасці» (1891), «Пытанне аб на-роднасці ў яго навуковай пастаноўцы» (1912) i інш. 3. займаўся i археалогіяй. Ён асноўны даследчык археалагічных помнікаў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці курганных старажытнасцей

дрыгавічоў. Правёў археалагічныя экспеды-цыі ў басейнах Прыпяці, Дняпра, Бярэзі-ны, вярхоўяў Нёмана. Даследаваў каля 700 курганоў дрыгавічоў у 82 могільніках, най-больш у Мазырскім, Рэчыцкім i Бабруй-скім пав. Характэрным для дрыгавічоў лі-чыў пахавальны абрад трупапалажэння на гарызонце, a выяўленыя ў падкурганных ямах пахаванні адносіў да драўлян i палян, якія перасяліліся на землі дрыгавічоў. Выз-начыў межы рассялення дрыгавічоў, ix эт-навызначальныя прыкметы. Зрабіў першую спробу гістарычнай інтэрпрэтацыі археала-гічнага матэрыялу, сабранага пры раскоп­ках дрыгавічоўскіх курганоў. Вывады 3. вы-карыстоўвалі ў сваіх працах А.С.Грушэўскі, Я.Ф.Карскі, А.А.Спіцын i інш. Памёр i па-хаваны 3. у Кіеве.

Те:. Из археологической экскурсии в При-пятское Полесье. Киев, 1890; Вторая археологи­ческая экскурсия в Припятское Полесье. Киев, 1891; Формы погребального обряда в могильных курганах Минской губернии // Тр. IX археоло­гического съезда в Вильне. М., 1895. Т. 1.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: