Завіша (zawisza)

Крыштаф Станіслаў (20.4.1666—15.8.1721)

Пісьменнік-мемуарыст, перакладчык, аратар, дзяржаўны дзеяч Польшчы i Вялі-кага княства Літоўскага. Нарадзіўся на Слонімшчыне ў сям'і пісара Вялікага княс­тва Літоўскага i мінскага старосты А.Заві-шы. Страціўшы ў раннім дзяцінстве баць-ку, знаходзіўся пад апекай дзядзькі канцле­ра Марцыяна Агінскага. Вучыўся ў Вілен-скай акадэміі, потым у Кракаве. 3 1685 староста мінскі, з 1720 ваявода мінскі. Прымаў актыўны ўдзел у палітычным жыц-ці, удзельнік пасольства К.Гржымалтоўска-га ў Маскву, некалькі разоў быў паслом i маршалкам сойма (1697, 1718, 1720). Неад-наразова мяняў палітычную арыентацыю. Спачатку быў прыхільнікам караля Аўгуста I, у час Паўночнай вайны прыняў бок Ста-ніслава Ляшчынскага. У 1686 у выніку жа-ніцьбы з Тэрэзіяй Тышкевіч атрымаў бага-ты пасаг, што дало яму магчымасць заняц-іда ў вясковай цішы літаратурнай дзейнас-цю. Аўтар пераробкі італьянскага рамана «Любасць без перамен» (1688), шэрага пра-моў на соймах, сабраных яго дачкой Б.Ра-дзівіл (Завішай) у кнізе «Водгук прыемных мелодый» (Варшава, 1728), i інш. Най-больш значныя ў яго літаратурнай спадчы-не «Успаміны» (Варшава, 1862), дзе апісаны норавы i уклады жыцця беларускай шляхты канца 17 — пачатку 18 ст., гіста-рычныя падзеі, да якіх аўтар меў непасрэд-нае дачыненне.

ЗАВІША

Ян Казімір (1820—1887)

Беларускі археолаг. Нарадзіўся на Мін-шчыне. Скончыў Мінскую гімназію. Член Маскоўскага археалагічнага таварыства. Даследаваў гарадзішчы i курганы каля в. Чурылава (Міёрскі раён), гарадзішчы і ка-менныя магілы каля. воз. Свіцязь, стаянкі каменнага веку каля в. Ваіеўка (Навагруд-скі раён). Вывучаў пытанні засялення ста-ражытным ч&тавекам берагоў Віліі, Дняп­ра, Нёмана, міграцыю і культурныя сувязі славян. На міжнародных канфэсах архео-лагаў у Венецыі (1817) i Будапешце высту-піў па праблемах вывучэння каменнага ве­ку, пачынальнік даследавання гэтай эпохі на тэрыторыі Беларусі. Заснаваў і выдаваў «Wiadamości archeologiczne» («Археалагіч-ныя ведамасці»; 1873—82). Г.А.Каханоўскі.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: