Кары цкi

Міхал (7.9.1714—10.3.1781)

Паэт, грамадскі дзеяч, педагог. Пісаў на лацінскай мове. Нарадзіўся ў в. Дзітрыкі Лідскага пав. Віленскага ваяв, (цяпер Лід-скі р-н). Паходзіў ca шляхецкага роду, яко­му належаў маёнтак Дзітрыкі. Сярэднюю адукацыю атрымаў у школе Бабруйскай езуіцкай рэзідэнцыі. Уступіўшы ў 1730 у ордэн езуітаў i адбыўшы двухгадовы наві-цыят у Вільні (1730—31), скончыў Слуц­кую семінарыю ў 1733. У 1733—36 вучыўся ў Віленскай акадэміі на курсе філасофіі. Два гады ў гэтай акадэміі выкладаў лайін

скую граматыку, а потым у Варшаўскім ка-легіуме — паэтыку. Праз год паступіў на курс тэалогіі ў тым самым калегіуме, выву-чаў яе і ў Віленскай акадэміі. Выявіў вы-датныя навуковыя здольнасці i паэтычны талент, што засведчана ў дакументах Вілен-скай акадэміі. У 1745 атрымаў ступень ма-гістра філасофіі i вольных навук, а каля 1750 — доктара філасофіі. У ліку яго нас-таўнікаў былі М.Быстрыцкі (матэматык з еўрапейскай вядомасцю) i педагог С.Гас-лоўскі, вучыўся разам з будучым тэарэты-кам педагогікі А.Скарульскім i паэтам-лаці-ністам Д.Сестравітоўскім. Вучнем К. ў Вільні быў вядомы паэт А.Нарушэвіч. Сувя-зі з перадавымі людзьмі свайго часу, хуткае распаўсюджанне ідэй Асветніцтва ў бела-рускіх калегіумах, першыя вынікі рэформы піярскіх i езуіцкіх школ — усё гэта паў-плывала на фарміраванне светапогляду па-эта ў перыяд яго навучання. Працуючы выкладчыкам у калегіумах Мінска i Драгі-чына, Віленскай акадэміі, ён намагаўся па-лепшыць адукацыю ў краі. Пры рэктарстве К. дасягнула росквіту Варшаўская школа (1763—66), дзе на той час склаўся гурток славутых асветнікаў Ф.Багамолец, С.Лускі-на, К.Вырвіч, А.Нарушэвіч. Прымаючы пад увагу яго перадавыя погляды на асвету i багаты педагагічны вопыт, Камісія нацыя-нальнай адукацыі, створаная ў Рэчы Пас-палітай у 1773, прызначыла яго рэктарам Мінскай ваяводскай школы, дзе ён самаад-дана працаваў да самай смерці i завяшчаў ёй маёмасць.

Паэтычны талент К. развіўся яшчэ ў час навучання. Аднак першым друкаваным творам, вядомым сёння, лічыцца элегія «Да Анджэя Младзяёўскага», якая выйшла асобным выданнем у 1764. Многія яго вер-шы змешчаны ў паэтычных зборніках, складзеных польскім бібліёграфам Я.Яноц-кі.м. Пры жыцці паэта выдадзены 25 яго вершаў. Пасля смерці яго паэтычная спад-чына была выдадзена Полацкай езуіпкай акадэміяй пад назвай «Песні» (1817). Твор-часць К. пачалася на мяжы дзвюх проці-леглых эпох — Контррэфармацыі i Асвет-ніцтва — i спалучала ў сабе ix асноўныя рысы. У яго вершах яшчэ адчуваецца ўплыў барока, але ёсць ужо рысы сенты-менталізму, ракако i нават першыя пры-кметы перадрамантызму. Асноўным твор-чым метадам К. быў класіцызм, які выяў-ляўся ў ідэйным змесце, тэматыцы i сты-лістыцы, кампазіцыі твораў. Арыгінальна трактаваў паэт тэмы прагрэсу, патрыятызму, міру. Большасць яго твораў прысвечана тагачасным грамадскім i культурным дзея-чам Беларусі, мясцовым гістарычным па-дзеям. Высокімі мастацкімі вартасцямі вызначаюцца яго эпічная паэма «Птушыны сейм», дзе паказаны крызісны стан Рэчы Паспалітай напярэдадні яе падзелаў, каміч-на-інтымная элегія «Да Касакоўскага» i аў-табіяграфічная «Да брата Караля», прыро-даапісальная ода «Да Зімы», некаторыя эпіграмы. Паэзія К. зрабіла ўплыў на раз-віццё літаратуры Беларусі эпохі Асветнін-тва (пераважна ў яе «высокім штылі»), на новалацінскую паэзію Польшчы, Літвы i Украіны. Некаторыя тэндэнцыі, распача-тыя ў лацінскіх вершах паэта, далей разві-ты ў творах новай беларускай літаратуры, у прыватнасці ў паэмах «Тарас на Парнасе» i «Энеіда навыварат».

Літ.: Ж л у т к о А. Міхал Карыцкі: Песні камэны // Шляхам гадоў. Мн., 1990; Парэц-кі Я.І. Міхаіл Карыцкі. Мн., 1991. А.А.Жлутко.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: