Манюшка

Дамінік (6.7.1788—26.9.1848)

Асветнік. Нарадзіўся на Міншчыне ў сям'і вайсковага суддзі Вялікага княства Літоўскага. Дваюрадны брат кампазітара С.Манюшкі. Пасля заканчэння Віленскага

універсітэта атрымаў вучоную ступень док-тара права. Прымаў удзел у вайне 1812. 3 1816 асеў на спадчынным маёнтку Радкаў-шчызна ў Ігуменскім пав. (цяпер Чэрвенскі раён). Займаў пасаду ігуменскага падкамо-рага. Прымыкаў да масонскага руху: быў членам ложы «Паўночная паходня». Усё свас жыццё М. прысвяціў паляпшэнню становішча сялян. Уласны маёнтак i зя-мельныя ўгоддзі ён аддаў у карыстанне сваім сялянам, пакінуўшы сабе толькі не-вялікі ўчастак. Кожны селянін атрымаў асобную сядзібу з ворнай зямлёй, лугам i дзялянкай лесу. М. заснаваў у павеце вучы-лішча, якое складалася з двух аддзяленняў — падрыхтоўчага i вышэйшай школы. У ix выкладалі закон Божы, славянскую, рус-кую i польскую мовы, арыфметыку, давалі-ся веды па тэхналогіі земляробства, па са-даводстве, агранаміі, лесаводстве, пчала-водстве, пачатковыя звесткі з медыцыны, анатоміі i ветэрынарыі. Апрача таго, вы-кладалася каліграфія, чарчэнне, рукадзелле i розныя рамёствы. У вышэйшых класах для найбольш здольных выхаванцаў дадаткова выкладаліся геаграфія, гісторыя i камор-ніцтва. У 1824 у Радкаўшчызне быў засна-ваны канвікт (асобы пансіянат) для ўтры-мання i выхавання сялянскіх дзяўчынак. Былі абсталяваны аптэка i лабараторыя, а для практычных заняткаў існавалі сады ба-танічны, пладовыя i агароднінны. Навучан-не вялося на працягу 2 гадоў у асенне-зі-мовы перыяд, a ўлетку выхаванкі праходзі-лі практыку ў садах вучылішча або на пры-сядзібных участках сваіх бацькоў. Выдаткі на ўтрыманне вучылішча i канвікта М. ра-біў за кошт арэнднай платы, якую ён ат-рымліваў ад сялян за зямлю, а таксама са сваіх асабістых сродкаў. Не маючы дадат-ковых даходаў, ён вымушаны быў закласці маёнтак. Вучылішча было закрыта ў 1838, жаночы пансіянат праіснаваў да 1853 дзя-куючы матэрыяльнай дапамозе брата Ігна-та. У канцы жыцця М. пераехаў у Мінск, дзе i памёр. На яго магіле ў прадмесці Ка-мароўкі ўдзячныя выхаванцы паставілі помнік з надпісам: «Ад верных сялян i пад-даных». Паводле сведчання гісторыка А.Кіркора, сяляне з Радкаўшчызны вылуча-ліся дасведчанасцю, сумленнасцю, працаві-тасцю, высокай маральнасцю i з вялікай павагай ставіліся да памяці М.

Літ.: Живописная Россия...: Литовское и Бе­лорусское Полесье. Репринт, изд. 1882 г. Мн., 1993. С. 325. Г.А.Маслыка.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: