Манюшка

Станислаў (1819-1872)

Кампазітар, дырыжор i педагог; класік польскай i беларускай вакальнай лірыкі, стваральнік нацыянальнай класічнай опе­ры. Нарадзіўся ў фальварку Убель Ігумен-скага павета Мінскай губ. (цяпер Чэр-веньскі раён) у шляхецкай сям'і. Пачатко-вую адукацыю атрымаў дома, музычную — у Мінскай музычнай школе Д. Стафановіча. 18 гадоў (з 1840 да 1858) працаваў арганіс-там i дырыжорам у Вільні, а з 1858 i да канца жыцця — дырыжорам опернага тэ-атра ў Варшаве, з 1864 таксама прафесар Музычнага інстытута. Стварэнне першых вадэвіляў, музычных камедый i камічных опер М. звязана з Беларуссю. У 1834 мін-скімі аматарамі пастаўлены адзін з першых яго музычных твораў «Канторскія служа-чыя»; у 1841 у Гродне, a ў 1843 у Мінску паказаны аднаактовы жарт «Латарэя» (ліб-рэта Корвін-Мілеўскага). На лібрэта В.Ду-ніна-Марцінкевіча ім напісаны «Рэкруцкі набор» (з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1841 у Мінску), «Спаборніцтва музыкаў», «Чарадзейная вала» (спектакль у Мінску ставіўся 21 раз), «Ідылія» («Сялянка», з К.Кжыжаноўскім; пастаўлена ў 1852 у Мін-ску; у 1853—55 ставілася ў Бабруйску, Слуцку, Нясвіжы, Глуску i інш.). Прэм'ера камічнай оперы «Ідылія» адбылася 9.2.1852 у Мінскім гарадскім тэатры. Дзякуючы вы-карыстанню ў лібрэта беларускай мовы (побач з польскай) i апоры на беларускі фальклор гэтая падзея стала значнай вяхой

у гісторыі беларускай музычнай культуры. Упершыню з беларускай тэатральнай сцэ-ны гучалі нацыянальныя мелодыі, прымаў-кі і прыказкі. Гэта была не проста творчая смеласць драматурга i кампазітара, якія ад-важьшіся ва ўмовах знявагі да ўсяго бела-рускага адкрыта заявіць пра свае сімпатыі, a глыбока прадуманая i свядомая акцыя, што адлюстроўвала творчыя, грамадзянскія i ідэйныя пазіцыі аўтараў. Трэба было мець немалую мужнасць, каб у часы Мікалая I так гаварыць аб прыгонніцтве, як у «Іды-ліі» В.Дуніна-Марцінкевіча i М. Наогул у творчасці гэтых абодвух аўтараў тэма сацы-яльнай няроўнасці заўсёды была ў ліку найважнейшых. Дэмакратычная накірава-насць ix твораў часта служыла прычынай прыдзірак цэнзуры, затрьшкі ці забароны выданняў. Ix погляды не заўсёды падтрым-лівалі i блізкія сябры. Нават У.Сыраколыя, які хваліў Дуніна-Марцінкевіча за тое, што ён «першы адважыўся стварыць вялікі твор на нашай народнай гаворцы», лічыў яго творы «залішне вострымі», а вядомы вар-шаўскі музычны крытык Ю.Сікорскі неад-нойчы дакараў М. за сацыяльна завостра-ныя сюжэты, якія надавалі музыцы «непа-жаданы характар». Спецыялісты папракалі кампазітара i за дэмакратызм яго светапо-гляду, за цягу да народных крыніц. Ba ўяўлен-ні М. ўсё бяспраўнае i прыгнечанае ўва-саблялася ў вобразах беларускіх сялян. Яго біёграф сцвярджаў: нават працуючы над операй «Парыя», прысвечанай жыццю ні-жэйшай касты індыйскага насельніцтва, М. «індускіх парыяў... у думках бачыў ап-ранутымі ў беларускія порткі». Светапогляд М. сфарміраваўся ўжо ў юнацкія гады, што прайшлі на Беларусі. 3 дзяцінства ён бачыў страшэнную сацыяльную несправядлівасць у адносінах паноў да сялян. Таленавітых i сціплых людзей з народа М. паважаў куды больш, чым фанабэрыстую шляхту, якая мерала чалавечыя якасці велічынёй маён-тка ui старажытнасцю радаводу. 3 малых гадоў будучы кампазітар адчуў хараство i прывабнасць беларускага фальклору, асаб-ліва беларускай песні. Таму беларускі кала-рыт дамінуе амаль ва ўсіх яго творах, асаб-ліва ранніх. У прадмове да 1-га выпуску «Хатняга спеўніка» (1844) М. паведамляў, што змясціў у ім «песні прынёмапскіх вё-сак... у гэтых паэтычных творах найярчэй праявіўся нацыянальны характар i мясцовы каларыт», а «тое, што ёсць у ёй народнага, нацыянальнага, мясцовага, што з'яўляецца водгаласам нашых дзіцячых успамінаў, ні-колі не перастае падабацца жыхарам той зямлі, на якой яны нарадзіліся i выраслі». У больш познія гады М. шчодра чэрпаў з крыніцы беларускай народнай творчасці. Так, у оперы «Фліс» («Плытагоны», 1858) Р.Шырма адзначыў «такое багацце песен­ных i танцавальных народных інтанацый, што часам ствараецца ўражанне, што ты дзесьці пад Слуцкам ці каля Мінска пры-сутнічаеш на народным свяце».

На працягу ўсяго жьщця М. падтрымлі-ваў цесную сувязь з беларускімі музыкан­там!, аказваў ім самую разнастайную пад-трымку ў творчай дзейнасці. Ён сам быў настаўнікам ігры на фартэпіяна мінскай пі-яністкі І.Горват, пасылаў розным выдаў- цам, у т.л. Ф.Шсту, творы Ф.М&адоўскага, пісаў артыкулы пра сваіх суайчыннікаў — мінскага фартэпіяннага i арганнага майстра І.Бяляўскага, гродзенскую скрыпачку Т.Юзафовіч, рэцэнзаваў ix працы, у пры-ватнасці кнігу Н.Орды «Граматыка музыкі», памагаў набыць музычную адукацыю Камі-ле Марцінкевіч, скрыпачцы Б.Крыгер, на-ладжваў ix канцэрты. М. рэгулярна дасылаў у Мінск Д.Стафановічу i Ф.Міладоўскаму экзэмпляры сваіх твораў.

Са сталых яго опер найбольш папуляр-ныя «Галька» (1847, пастаўлена ў 1854, 2-я рэдакцыя — у 1859), адметная вострынёй сацыяльна-крытычнага кірунку. У Мінску яна ўпершыню пастаўлена ў 1856; а праз 120 гадоў (1875) зноў пастаўлена на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы i балета Белару­сь У ліку найбольш значных яго опер: «Графіня» (1859), «Вербум нобіле» («Слова гонару», 1860), «Парыя» (1869), «Страшны двор» (1865). Апошняя опера ў 1952 упер­шыню ў СССР пастаўлена Дзяржаўным тэ-атрам оперы i балета Беларусі ў перакладзе на беларускую мову М.Танка. Ён аўтар больш як 300 сольных песень, што ўвайшлі ў 12 «Хатніх спеўнікаў», у ix ліку 12 песень напісаны на словы Я. Чачота; кантаты «Крымскія санеты» на словы А.Мійкевіча. Вытокі музычнай творчасці М. ў польскім і беларускім фальклоры.

Літ. me.: Listy a Zebrane. Kraków, 1969.

Шт.: Станислав Монюшко: Сб. ст. М.; Л., 1952; Рудзинский В. Монюшко: Пер. з пол. М., 1960; Яго ж. Монюшко и его связи с русской культурой // Русско-польские музы­кальные связи. М., 1963; Мальдзіс А. Ста-ніслаў Манюшка // Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969; Смольский Б.С.

Белорусский музыкальный театр. Мн., 1963. С. 52—63; Б р а в е р Л. Продкі і сваякі Ма-нюшкі // Маладосць. 1967. №9; Фукс М. Ма-нюшка на Беларусі: Пер. з пол. // Полымя. 1967. № 6; Янушкевіч Я. Аўтограф Станіслава Ма-нюшкі // Маладосць. 1989. № 8. І.П.Хаўратовіч.

МАРАЛ ЁЎСКІ

Юзаф (5.3.1777—12.8.1845)

Паэт, педагог. Нарадзіўся ў г. Гарадок Віцебскай вобл, (паводле інш. звестак — каля Оршы). Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. У 1790 скончыў клас рыто-рыкі ў езуіцкай калегіі ў Оршы, вывучаў французскую мову ў Полацкай езуіцкай ка-легіі, лацінскую i польскую літаратуры — у Оршы. 3 1794 настаўнік у езуіцкіх калегіях у Мсціславе, Магілёве, Полацку. Быў выха-вацелем у езуіцкім пансіёне ў Пецярбургу (1806—10), працаваў у настаўніцкай семі-нарыі i загадваў манастырскай бібліятэкай у Оршы (1810—14). Сакратар ордэна езуі-таў Беларускай правінцыі (1814—16), кі-раўнік Полацкай акадэміі (1816—18). У 1818 пераехаў на Валынь. Друкаваўся ў час. «Miesięcznik Polocki» («Полацкі штомесяч-нік»), «Вестник Европы». Творчасць М. выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантыз-му. Адначасова з класіцыстычнымі трэна-мі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадра-мантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных i хрысціянскіх пазі-цый разважаў аб выхаваўчым значэнні паэ-зіі, выказваў замілаванне да прыроды i род-нага краю.

Te.: Wiersze. Wrocław etc, 1983. У.І.Мархель.

МАРАХОЎСКІ

Ілья (свецкае імя Стафановіч Ірахім; каля 1576—1631)

Шсьменнік-палеміст, палітычны i цар-коўны дзеяч Польшчы i Вялікага княства Літоўскага. Нарадзіўся ў Львове ў шляхец-кай сям'і герба «Корчак». У канцы 1595, магчыма, з ганаровай світай уніяцкіх епіс-капаў, уладзіміра-брэсцкага І.Пацея i луц-кага К.Тарлецкага, быў накіраваны ў Рым на вучобу ў папскі калегіум, куды быў залі-чаны ў 1596 па хадайніцтве кардынала Се-вярына. У Рыме займаўся на працягу 7 га-доў, вывучаў тэалогію i філасофію. У кра-савіку 1603 прыбыў у Польшчу з рэкамен дацыйнымі лістамі да епіскапа Б.Мацяеў-скага i папскага нунцыя Ранганега. Дзяку-ючы ім пасля прыезду ў Кракаў быў прад-стаўлены каралю Жыгімонту III Вазе i міт-рапаліту І.Пацею. Відаць, талы ж М. праца-ваў у канцылярыі мітрапаліта, выконваў функцыі сакратара. У 1608—09 па даручэн-ні Пацея ён займаўся вырашэннем спрэчкі паміж І.В.Руцкім i архімандрытам Вілен-скага манастыра св. Троицы С.Сянчылам, які не прымаў царкоўнай уніі 1596. Звязаў-шы свой лес з Пацеем, М. ў 1612 стаў чле­нам уніяцкага ордэна св. Базыля. Мярку-юць, што ён у сааўтарстве з Пацеем напі-саў кнігі «Гармонія» i «Рэляцыя», выдадзе-ныя ў Вільні ў 1608 i 1609. У 1609 Жыгі-монт III прызначыў М. сваім сакратаром на Вялікае княства Літоўскае, а потым зра-біў ero пераемнікам мітрапаліта на Уладзі-міра-Брэсцкім епіскапстве. Пасля смерці Пацея (1613) Жыгімонт III выдаў М. свой прывілей на гэта епіскапства. Валынская шляхта, незадаволеная дзеяннямі епіскапа, на сойме 1616 дамагалася ад караля яго за­мены. М., калі быў епіскапам, прымаў ак-тыўны ўдзел у з'ездзе уніятаў у Навагрудку (1624), дзе стаяла пытанне аб пашырэнні царкоўнай уніі за кошт далучэння да яе праваслаўных, а таксама ў рабоце Кобрын-скага сінода 1626, на якім абяцаў выдаць 2000 злотых на стварэнне уніяцкай семіна-рыі. Разам з езуіцкім епіскапам Е.Пачапоў-скім напісаў рэляцыю кар&чю i папскаму нунцыю ў Варшаву.

Аўтар «Перыгорыі...» (на польскай мове, Вільня, 1612) — твора, накіраванага суп-раць «Фрынаса» М.Сматрыцкага. М.кры-тыкаваў праваслаўных манахаў, ідэолагаў брацкага руху, якія побач з іншымі абвіна-вачваннямі уніяцкіх святароў выдавалі за папоўскую выдумку i выкарыстанне імі ў сваіх пропаведзях жывой беларускай гутар-ковай мовы. Аўтар «Размовы пра пачатак адарвання грэчаскай царквы ад рымскага касцёла i хто быў яго прычынаю...» (на польскай мове, Замосце, 1622), «Паведам-лення пра забойства... Іасафата Кунцэвіча» (на польскай мове, Замосце, 1624).

Шт.: Псторыя беларускай дакастрычніцкай
літаратуры. Т. 1. Мн., 1968. А.Ф.Коршунаў.

МАРАШЭЎСКІ

Каятан

Беларуси i польскі драматург, асветнік 18 ст. Час i месца нараджэння невядомыя.

Працаваў прафесарам рыторыкі i паэтыкі ў Забельскай дамініканскай калегіі (каля По-лацка), якая ў 1780—90-я гады з'яўлялася значным цэнтрам літаратурна-тэатршіьнага жыцця Полаччыны. Аўтар трагедыі «Сва-бода ў няволі» (у 1787 пастаўлена ў мясцо-вым школьным тэатры, на польскай мове) i «Камедыі», якая ўпершыню апублікавана ў 1911. У «Камедыі» апавядаецца пра цяжкі лёс селяніна Дзёмкі, што працуе ад ранку да позняй ночы, але застаецца бедным, не мае грошай, нават на сярмягу, a вінаватыя ў гэтым пан, карчмар і, нарэшце, чорт — вобразнае ўвасабленне ўсіх варожых сялян-ству сіл. М. даволі праўдзіва паказаў гра-мадскія ўзаемаадносіны ў беларускай вёс-цы, цяжкую працу беларускага сялянства, яго залежнасць ад паноў i арандатараў. Ад-нак сацыяльны канфлікт, які абазначыўся ў «Камедыі», падмяняецца ў канцы твора маральна-этычным. Прычынай усіх бед-стваў абвяшчаюцца суб'ектыўныя якасці чалавека — яго недасканаласць, недастат-ковая сіла волі. Аўтар заклікае сялян слу-хацца пана, не красці яго маёмасці. Непас-лядоўнасць, супярэчлівасць i асветніцкая абмежаванасць светапогляду М. асабліва выяўляюцца ў заключным павучальным маналогу Дзёмкі. У адным выпадку аўтар як прыхільнік ідэй Асветніцтва сцвярджае прыродную роўнасць усіх людзей, асноў-ным крытэрыем у ацэнцы чалавека абвя-шчае яго розум, у другім — лічыць існую-чае сацыяльнае становішча непахісным, дадзеным ад Бога. Нягледзячы на такую непаслядоўнасць, М. выявіў i пэўнае асвет-ніцкае вальнадумства, паказваючы рэаль-ныя супярэчнасці прыгоннай вёскі, умовы працы i побыту сялянства. Вельмі важным на той час было i тое, што галоўны станоў-чы герой — просты селянін, а болыиасць сцэн напісана беларускай гутарковай мо-вай. Ідэі Асветніцтва выказаны i ў трагедыі «Свабода ў няволі», дзе галоўны герой — рымскі палкаводзец Велізарый — інтарэсы Радзімы ставіць вышэй за свае асабістыя. Творы М. захаваліся ў рукапісным зборні-ку, які зберагаецца ў бібліятэцы АН Літвы. Шт.: История белорусской дооктябрьской литературы. Мн., 1977. С. 308—312; Маль-д з i с АЛ. На скрыжаванні славянскіх трады-цый. Мн., 1980. С. 320—335.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: