Мендэле-мойхер-сфорым

(сапр. Ш о л а м Якаў Абрамавіч; 20.12.1836—8.12.1917)

Яўрэйскі пісьменнік, заснавальнік новай яўрэйскай класічнай літаратуры. Нарадзіў-ся ў г. Капыль Мінскай вобл. Літаратурную дзейнасць пачаў з рамана «Вучыцесе доб­ра» (1862; у 1868 перапрацаваны i выдадзе-ны пад назвай «Бацькі i дзеці»). Грамадскія погляды пісьменніка харатарызуюцца ідэя-мі яўрэйскага асветніцтва. У творы «Ма-ленькі чалавечак» (1864—65, асобнае вы-данне 1878) абараняў беднату ад самавольс­тва абшчынных верхаводаў. У творах «Так­са» (1869), «Фішка кульгавы» (1869, дапоў

ненае выданне 1888), «Кляча» (1873), «Па-дарожжа Веніяміна Трэцяга» (1878),»3апа-ветны пярсцёнак" (1888) стварыў шырокую карціну жыцця яўрэйскага народа ў Расіі, у т.л. на Беларусі, ў сярэдзіне 19 ст.

МІКЕШЫН

Міхаіл Восіпавіч (21.2.1835—31.1.1896)

Мастак-рысавальшчык, скульптар. На-радзіўся ў в. Платонава Мсціслаўскага па-вета (йяпер Рослаўскі р-н Смаленскай вобл.) у сялянскай сям'і. У 1852—58 ву-чыўся ў Пецярбургскай Акадэміі мастац-тваў. Усерасійскую вядомасць яму прынес-ла работа над помнікам «Тысячагоддзе Ра-сіі», пастаўленым у Ноўгарадзе ў 1862. Па-водле яго праектаў над стварэннем паасоб-ных скульптурных постацей помніка пра-цавала творчая група скульптараў (А.Апя-кушын, М.Чыжоў, І.Шрэдар i інш.). Па яго праектах пастаўлены помнікі ў Пецярбургу Кацярыне II (1873), у Кіеве Багдану Хмяльніцкаму (1888), у Севастопалі ВАКарнілаву i П.С.Нахімаву i інш. Сты-лістычна творы М. былі блізкія расійскай акадэмічнай скульптуры 2-й паловы 19 ст. У 1876—77 М. — выдавец часопіса «Пче­ла». Ілюстраваў творы М.Гогаля, А.Пушкі-на, Т.Шаўчэнкі, М.Някрасава. Стварыў шэраг замалёвак з жыцця беларусаў: «Сцэ-на колішняга рэкруцкага набору. Клімаві-чы» (1865), «Каханне» (1879), «Паштовая эстафета. Беларусь» (1892), «Банкір i шлях-ціц», «Жабрачка» i інш. Папулярныя былі яго «смехатворныя лісты», створаныя для выдавецтва І.Сыціна «Народная крыніца»,у т.л. ліст «Без музыкі, без дуды ходзяць ногі не туды» (1886).

Те.: Воспоминания художника // Неман. 1969. №11.

Jlim.: Микешин: (Альбом). М., 1971.


Понравилась статья? Добавь ее в закладку (CTRL+D) и не забудь поделиться с друзьями:  



double arrow
Сейчас читают про: